Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

-Сорак кіламетраў? – заклапочана прагаварыў Холін і, падцягнуўшы да сябе мікрафон, спытаў: - На якой яны глыбіні зараз?

- Прыкладна, дзесяць метраў, - пачулася ў адказ. – Плюс-мінус метр…

- Ясна!

Адкінуўшыся на спінку крэсла Холін нейкі час моўчкі сачыў за пульсуючай кропкай на экране. Яна працягвала павольна але неўхільна паўзці прэч ад будынка, дакладней, ад тых рэшткаў, што ад яго засталіся…

-На якую максімальную глыбіню разлічаны “Краты”? – зноў ні да каго канкрэтна не звяртаючыся, спытаўся Холін.

Зіберт нічога не адказаў, і таму Холін запытальна паглядзеў на Свенсана.

-Метраў дваццаць-дваццаць пяць, не больш, - сказаў Свенсан. – Усё залежыць ад грунта. Тут, на Аграполісе, -не больш дваццаці…

-Я зразумеў, - сказаў Холін. – А цяпер такое пытанне да вас абодвух: як іх можна спыніць?

Зіберт і Свенсан пераглянуліся.

-Плазменныя ўстаноўкі шлюбак… - не зусім упэўнена прагаварыў Зіберт. – Зразумела ж, яны не праб’юць такі пласт грунту, але пасля некалькіх дакладных масіраваных залпаў па паверхні, у выніку, так званага, электрамагнітнага рэзанансу, на “Краце”пачнуць гарэць электрапрыборы…

- І што? – спытаў Холін.

- Машына спыніцца, - растлумачыў Зіберт. – Яна, можна сказаць, стане іхняй труной…

- Вось нават як?

І зноў нейкі час Холін моўчкі глядзеў на пульсуючы чырвоны агеньчык.

- Хацеў бы я ведаць, аб чым яны зараз думаюць? – прагаварыў ён нарэшце. – На што спадзяюцца? Бо на штосьці яны ўсё ж спадзяваліся, калі вырашылі выкарыстаць “Крата”?

Зіберт паціснуў плячамі.

- Яны што, не ведалі, што супраць іх будуць выкарастаны плазменныя ўстаноўкі?

- Магчыма, у іх проста не было іншага выйсця? – сказаў Зіберт. – А магчыма…

- Магчыма, што? – павярнуўся Холін да начальніка бяспекі.

- Нічога, - адказаў той. – Гэта я так…

Нейкі час Холін толькі моўчкі глядзеў на яго, потым зноў пацягнуўся да мікрафона.

- Адкрывайце агонь! – загадаў ён. – Прасачыце, каб вакол не было нашых людзей! Ці не, пачакайце хвілінку!

Ён змоўк і пачаў насцярожана прыслухоўвацца да чагосьці. Свенсан таксама прыслухаўся. Да ягонага слыху данесліся адчайныя крыкі і такія знаёмыя воплескі ручных плазмераў…

- Падобна на бой? – прагаварыў ён.

Адзін з бакавых экранаў раптам засвяціўся і на ім узнік усхваляваны твар кагосьці з ахоўнікаў.

- Што там у вас? – крыкнуў Холін. – Ды не маўчы ты!

-Яны напалі на нас, сэр! – задыхаючыся, нібыта ад хуткага бегу, прагаварыў ахоўнік. – На іх скафандры дэсантнікаў, таму іх своечасова і не заўважылі. Тым больш, што ўсе былі ўпэўнены, што абедзьве “кошкі” зараз там, на “Краце”. О, Божа!

Праз увесь экран палыхнула раптам нейкім зеленаватым святлом, і ахоўнік, ускінуўшы над галавой рукі, паваліўся кудысьці ўніз. А праз імгненне патух і сам экран. А трывожныя крыкі і воплескі плазмераў чуліся дзесьці зусім ужо побач…

-Плазмер! – зароў Холін, працягваючы руку да Зіберта. – Тут ёсць хоць адзін плазмер?!

Ён выхапіў зброю з рук Зіберта і выслізнуў з кабінкі. Зіберт адразу ж кінуўся следам…. у транспартніку зараз засталіся толькі Свенсан, ды яшчэ перапалоханы загадчык аддзялення, які па-ранейшаму сядзеў на падлозе і гучна ікаў.

Уключыўшы знешні абзор, Свенсан змог, нарэшце, хоць крыху ацаніць абстаноўку.А яна была для ўдзельнікаў аблогі незайздроснай. І гэта яшчэ мякка кажучы…

Бой зараз ішоў у паветры, дзе цёмныя фігуры ў дэсантных скафандрах імкліва праносіліся ў самых розных напрамках, спрытна спрабуючы ўхіліцца ад, яшчэ больш імклівых, блакітных плазменных разрадаў. Шанцавала далёка не ўсім… вось яшчэ адзін з дэсантнікаў каменем пайшоў уніз, напэўна, няўдала перасёкшыся ў палёце з блакітнай смерцю. Хутчэй за ўсё, дэсантнік гэты застаўся жывы (не так проста нават згусткам плазмы прабіць дэсантны скафандр), але на бліжэйшыя некалькі дзён, а то і тыдняў, ён быў надзейна выведзены са строю…

Ахоўнікі, якія ўзняцца ў паветра не маглі, па прычыне адсутнасці скафандраў, толькі разгублена пазіралі ўверх, не рашаючыся прымяніць зброю. Іх можна было зразумець - усе фігуры ў небе выглядалі зусім аднолькавымі… нават спрактыкаванае вока Свенсана не магло пакуль адрозніць “дзікіх кошак” ад астатняй масы дэсантнікаў…

-Яны заб’юць нас! – пранізліва заверашчаў загадчык аддзялення. – Яны спаляць нас разам з гэтым кацерам! Адно трапнае пападанне - і мы нябожчыкі!

Адшурхнуўшы ўбок Свенсана, загадчык дваццаць дзевятага аддзялення куляй, а дакладней, вялікім нязграбным кулём вываліўся з кабіны, пакінуўшысвайго калегу з аддзялення дваццаць першага ў поўнай адзіноце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x