І такая прыгожая…тая адзіная, аб якой ён думаў увесь гэты час… дзеля якой пайшоў на тое, што тут, на Аграполісе, ды і, наогул, на ўсіх тэрыторыях, дзе гаспадарыць ФІРМА, лічыцца найвялікшым злачынствам…
І імя гэтаму злачынству – здрада! Здрада інтарэсам ФІРМЫ.
ФІРМА такога не даруе!
І ўсё ж ён пайшоў на гэта, нават сам яшчэ не зусім разумеючы, навошта ён гэта зрабіў…
-Чаму ты вырашыў дапамагчы нам? – нібы прачытаўшы ягоныя патаемныя думкі, спыталася жанчына. - Што ты задумаў?!
Свенсан нічога не адказаў, ды і што было адказваць. Ён толькі ўсміхнуўся і некалькі няўпэўнена паціснуў плячамі, а жанчына, апусціўшы раптам руку ўніз, намацала ёй плазмер на поясе…
-Ты і сапраўды хочаш забіць мяне? – спытаў Свенсан і, адвярнуўшыся ад яе, усю сваю ўвагу засяродзіў на кіраванні кацерам. – Дарэчы, чаму ты не зрабіла гэтага тады, у доме свайго былога мужа?
Не адказваючы, жанчына ўсё працягвала і працягвала глядзець на Свенсана. А ён раптам успомніў пра пагоню, якая за гэты час яшчэ больш наблізілася…
-Між іншым, за намі пагоня, - паведаміў ён. – Дзесяць дэсантных шлюбак з гіперплазмерамі на кожным, нягледзячы на тое, што на наш занядбаны кацер хапіла б і адной…
І, не звяртаючы больш на жанчыну за спіной аніякай увагі, Свенсан усю сваю ўвагу вырашыў засяродзіць на кіраванні кацерам. Шлюбкі знаходзіліся ўжо ў даволі небяспечнай блізасці. Яшчэ крыху і яны пачнуць прыстрэлку, калі толькі няма загаду Холіна ўзяць іх жывымі…
“Такога загаду не будзе! – зразумеў раптам Свенсан. – Холін не стане рызыкаваць, ды і хто яму Свенсан, асабліва пасля таго, што ён нарабіў…”
Жанчына за спіной прагаварыла штосьці, але мова, на якой яна гаварыла, была зусім незнаёмай Свенсану.Здаецца, жанчына звярталася да сваёй сяброўкі…праўда, тая нічога ёй не адказала, і нельга было зразумець, жывая яна зараз альбо ўжо мёртвая. Потым жанчына змоўкла і…раптам апынулася зусім побач са Свенсанам, у суседнім ад яго крэсле. Як і калі яна паспела там апынуцца – гэтага Свенсан так і не зразумеў…
Але здзіўляцца гэтай акалічнасці не было часу, ды і што было здзіўляцца.“Дзікая кошка” -яна “дзікая кошка” і ёсць!
-Табе ад іх не адарвацца, – павольна, праз зубы прагаварыла жанчына. – Будзе лепш, калі я вазьму кіраванне на сябе!
Свенсан некалькі пакрыўджана зірнуў на яе.
- Я ўсё ж былы космадэсантнік, - прагаварыў ён. – Так што…
- А я – “дзікая кошка”! – перабіла яго жанчына. – І не былая! І лепш бы табе памаўчаць!
“Вось нават як! – міжволі падумалася Свенсану. – А тры гады таму яна здавалася мне такой сціплай і вытанчанай, і з такім захапленнем глядзела яна тады на мае капітанскія нашыўкі…”
У гэты час да вушэй Свенсана данёсся такі знаёмы воплеск і доўгая блакітная маланка паласнула па паветру злева ад іх.
“Пачалося! - з заміраннем сэрца падумаў Свенсан, інстыктыўна паварочваючы кацер управа. – Толькі б паспець!”
- Ідзі да Ізіды!
- Куды?
Моцны штуршок адкінуў Свенсанадалёка ўглыб кацера. Ён упаў на спіну і аказаўся раптам зусім побач з той, другой жанчынай. І ў гэты ж момант кацер увайшоў у глыбокае піке…
-Што ты робіш?! – крыкнуў Свенсан, адной рукой хапаючыся за нейкі выступ. Другой рукой ён з усяе сілы ўчапіўся ў скафандр нерухомай жанчыны (Ізіды, здаецца), з цяжкасцю ўтрымліваючы яе і сябе на месцы, бо кацер падаў уніз амаль вертыкальна. – Давай на сябе! На сябе давай!
- Ты мяне будзеш вучыць?!!
Блакітныя маланкі сцябалі цяпер па паветру з усіх магчымых бакоў. Толькі цудам можна было ацалець у суцэльным гэтым плазменным ліўні…
І ўсё ж яны пакуль што заставаліся жывымі. Жанчына ў самы апошні момант змагла майстэрскі і нават віртуознавыраўняць кацер. Зараз яна вяла яго так нізка, што транспартнік амаль кранаўся яркім чырвоным сваім днішчам такіх жа чырвоных кукурузных суквеццяў. Пад імі было вялізнае поле кукурузы, а зверху, якраз над імі знаходзіліся зараз дэсантныя шлюбкі, якія чамусьці прыпынілі сваю страляніну…
Вось толькі чаму яны не страляюць зараз?
“Яны ж нас не бачаць! – дайшло, нарэшце, да Свенсана. – Дакладней, яны бачаць нас, але толькі візуальна. Для прыбораў навядзення плазменных установак мы зараз зліліся з навакольным фонам у адзінае цэлае… і радыёлакацыйныя прыборы таксама ім не могуць дапамагчы зараз… ніяк не могуць дапамагчы! Ай ды “дзікая кошка”! А я яшчэ хваліўся перад ёйсваім уменнем кіравання кацерам…”
Але, на жаль, кукурузныя палі, якімі б вялізнымі яны не былі, урэшце рэшт, маюць сваёзаканчэнне. І тады нішто ўжо не ўратуе маленькі няўзброены транспартнік ад знішчальнага ўдару зверху.
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу