Але Свенсан гэтага, здаецца, наватне заўважыў. Ён зусім выпадкова зірнуў на бакавы экран…чырвоная пульсуючая кропка усё яшчэ рухалася, працягваючы паступова аддаляцца ад месца бою…
“Аўтаматыка, - падумалася Свенсану. – Яны зноў падманулі нас! Хоць, чаму “нас”? Я тут пры чым?”
Свенсан зразумеў раптам, што прыйшоў час выбіраць. З кім ён зараз: з ФІРМАЙ, служэнню якойаддаў два апошніх гады жыцця, ці з гэтай незвычайнай жанчынай, аб якой думаў амаль тры гады, і з якой так нечакана сустрэўся зноў… тут, на Аграполісе…
На планеце, дзе жанчын, наогул, не лічаць за людзей…
Чырвоная пульсуючая кропка раптам зрабіла ледзь прыкметны паварот улева, і Свенсан зразумеў адразу ж, што ніякая гэта не аўтаматыка. Там, у “Краце” хтосьці быў, жывы хтосьці…і гэты “хтосьці” кіраваў зараз машынай…
А “Крот” ужо выходзіў за межы экрана і, здаецца, ніхто на яго не звяртаў нават увагі. У цэнтры ўвагі быў паветраны бой дэсантнікаў з “дзікімі кошкамі”.
Але, калі гэтыя жанчыны тут, і вядуць бой, то хто ж тады там, у “Краце”?
“Перадаць на шлюбкі, каб па-ранейшаму не пакідалі па-за ўвагай землярыйную машыну? – гэтая думка раптоўна прыйшла ў галаву Свенсана і ён пацягнуўся нават да пульта рукой, але амаль адразу зноў адхапіў яе. – Якога дзьябла! Мне гэта навошта?!”
Чырвоная кропка пакінула межы экрана, але Свенсан ужо гэтага не бачыў. Усю ўвагу ён сканцэнтраваў на экранах знешнега абзору.
А там штосьці змянілася. Напэўна па камандзе знізу, дэсантнікі раптам разляцеліся ва ўсе бакі і Свенсан нарэшце ўбачыў тых, каго ўвесь гэты час безпаспяхова шукаў…
Дзве адзінокія фігуры ў скафандрах, якія засталіся ў паветры і па якіх ахоўнікі зараз адкрылі суцэльны шалёны агонь на паражэнне, праўда, пакуль што беспаспяхова. Жанчыны зверху адразу ж адказалі ім тым жа, і з куды большым поспехам.
Плазмеры, якімі былі ўзброены ахоўнікі, не йшлі ні ў якае параўнанне з плазмерамі космадэсантнікаў. Іхзеленаватыя зарады не маглі, не толькі прабіць скафандр, але нават больш менш сур’ёзна яго пашкодзіць…
Праўда, нават несур’ёзныя пашкоджанні такой складанай штукі, як дэсантны скафандр, могуць з цягам часу вывесці яго са строю…
Свенсан, з заміраннем сэрца глядзеў, як дзесяткі і сотні зеленаватых маланак літаральна ўпіваліся ў скафандры “дзікіх кошак”. Пераважная большасць гэтых маланак адбівалася звыштрывалым пакрыццём скафандра… але маланак было занадта ўжо шмат…
Вось адна з жанчын пачала каменем падаць уніз. Кінуўшыся следам, другая жанчына імгненна падхапіла сяброўку.Трымаючы яе левай рукой, жанчына гэтая не толькі працягвала даволі паспяхова ўхіляцца ад большасці зарадаў, але і паспявала весці трапны агонь у адказ. Праўда, доўга так працягвацца не магло…
Што ж, здаецца, славутыя “дзікія кошкі” пацярпелі ўсё ж паражэння, як гэта неверагодна гучыць.Праўда, пры такой вялізарнай перавазе праціўніка ў жывой сіле, тэхніцы і ўзбраенні, іншага і быць не магло…
Ці ўсё ж магло?
Свенсан і сам сабе не мог нават растлумачыць, што ж падштурхнула яго на гэты крок. Нечакана яму ўспомніўся той юнак-фермер, Нікаля Сарджэн, здаецца… і яго адносіны да сваёй рабочай жонкі, і нечуванае для фермераў злачынства супраць заканадаўства Аграполіса, на якое гэты самы Сарджэн свядома пайшоў дзеля каханай жанчыны...
Што ж, ён, Алаф Беджамін Свенсан,зараз паспрабуе зрабіць штосьці падобнае!
Ухапіўшыся за штурвал правай рукой і звычна паклаўшы левую на клавішы пульта кіравання, Свенсанлітаральна ўскінуў транспартнік у паветра. Ён не ведаў канкрэтна, хто ж з двух жанчын зараз беспрытомна боўтаецца у паветры, а хто самаахвярна бароніць параненую сяброўку, хоць, пакінуўшы яе на волю лёсу, у “дзікай кошкі” заставаўся яшчэ нейкі, хоць невялікі шанц на выратаванне.Выратаваць іх абодвух… такой і была мэта Свенсана …праўда, для гэтага яму патрэбна было праявіць зараз усё сваё майстэрства ў кіраванні транспартнікам.
Ну, і крыху шанцавання, вядома ж, бо інакш…
Свенсану і сапраўды пашчасціла ў тым, што знізу знаходзіліся простыя ахоўнікі, а не космадэсантнікі,і яны не адразу ўразумелі, што ж такога збіраецца ён зрабіць зараз. Здаецца, яны нават вырашылі спачатку, што гэты невялікі і нічым не ўзброенны транспартнік вырашыў разам пакончыць з“кошкамі” проста пратараніўшы іх сваёй масай. Таму ахоўнікі, усе як адзін, спынілі агонь, баючыся тым самым пашкодзіць кацер свайго патэнцыяльнага саюзніка...
Выкарыстаўшы гэтае іх кароткае замяшанне, Свенсан зрабіў рэзкі разварот… і вось ужо расчынены люк кацера аказаўся зусім побач з двума фігурамі ў скафандрах. Тая з жанчын, якая трымала за руку параненую сяброўку, навяла на Свенсана плазмер, але пакуль што не страляла.
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу