Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таму і Свенсан прывык адносіцца да гэтай катэгорыі жывых“рабочых прылад” адпаведна, хоць і без усялякай жорсткасці і знявагі, чым так любілі злоўжываць мясцовыя жыхары, калі не ўсе, дык пераважная іх большасць. Але і асаблівай павагі, тым больш, нейкіх трапяткіх пачуццяў да “рабочых жанчын” Аграполіса Свенсан, вядома ж, не адчуваў, ва ўсялякім разу, да нядаўняга часу…

Сустрэча з “дзікай кошкай”, якая нечаканааказалася “рабочай жонкай” простага малаадукаванага фермера, літаральна перавярнула ўсё у душы былога космадэсантніка. Цяпер на кожную рабочую жонку ён глядзеў зусім іншымі вачыма…

Вось і зараз, утаропіўшыся ў малады прыгожы твар рабочай жонкі свайго непасрэднага начальніка, Свенсан раптам адчуў, як аднекуль знізу падкаціўся да горла тугі салёны камяк. Нават дыхаць стала цяжка…

Цікава, кім яна была раней, гэтаяжанчына? Якім чынам патрапіла сюды?

А рабочая жонка Холіна, ускінуўшы на імгненне свае цудоўныя блакітныя вочы, штосьці прагаварыла неразборліва ў селектар. Яна нават не кранулася з месца, не тое, каб устаць… але гэта, як не дзіўна, зусім нават не абразіла Свенсана. Наадварот, хутчэй…

- Як справы? – нечакана нават для самога сябе спытаўся ён у рабочай жонкі. – Усё ў парадку?

У блакітных вачах жанчыны штосьці прамільгнула… магчыма, здзіўленне, а Свенсан зразумеў раптам, што зрабіў тое, чаго рабіць ані ў якім разе нельга было. Да чужых рабочых жонак, наогул, не прынята звяртацца ў адсутнасці мужа, тым больш, з такім вось бязглуздымі пытаннямі…

- Заходзьце, - голас жанчыны быў пад стаць яе чароўным вачам, мяккі і мілагучны. – Рэзідэнтвас прыме.

Свенсан перавёў погляд на масіўныя, матава чорныя дзверы злева ад уваходу. Серабрыстая таблічка якраз на ўзроўні ягоных вачэй і надпіс на таблічцы залатымі літарамі: Максімілян Холін, паўнамоцны рэзідэнт ФІРМЫ на Аграполісе…

“Што ж, - міжволі падумалася Свенсану, - Холін нарэшце дабіўся таго, чаго жадаў… нават больш таго, чаго жадаў! Такі ўзлёт ён, пэўна, не прадбачыў нават у самых смелых сваіх марах. Ці ўсё ж прадбачыў?”

Свенсану раптам прыйшла ў галаву яшчэ адна нечаканая думка.Парадаксальна, але гэтым фантастычным сваім узлётам Холін усяцэла абавязаны менавіта… рабочым жонкам. Дакладней, “дзікім кошкам” Барсума, якія па злой іроніі лёсу былі некалі ператвораны ў “рабочых жонак”…

Так што, ненавідзець “дзікіх кошак” у Холіна не было зараз аніякіх пастаў… іншая справа, што пакінуць іх у жывых, выпусціць жывымі з планеты, ён таксама не мог ні ў якім разе. Інакш імклівы і круты ягоны ўзлёт ператворыцца ўяшчэ больш імклівае ікрутоепіке…

-Заходзьце, - паўтарыла жанчына ўсё такім жа роўным і прыемным голасам. – Рэзідэнт вас чакае.

І, зусім нечакана для Свенсана, жанчына раптам устала са свайго месца і, падыйшоўшы да масіўных гэтых дзвярэй, расчыніла іх.

- Праходзьце!

- Дзякую! – машынальна сказаў Свенсан, гадаючы пра сябе, усім наведвальнікам яна вось гэтак адчыняе дзверы, ці яму, Свенсану, аказана нейкая асаблівая ўвага.Ён увайшоў у адчыненыя дзверы і адразу ж спыніўся каля ўваходу, азіраючыся па баках.

У такім вялізным кабінеце Свенсану быць яшчэ не даводзілася. Меліся, праўда, на Аграполісе памяшканні і значна большыя (дэманстрацыйныя залы, к прыкладу), але кабінет…

Свенсан нават не адразу разглядзеў у ім Холіна, бо той чамусьці не сядзеў за вялізным паліраваным сталом з залатога дубу, аднаго, дарэчы,з самых рэдкіх і дарагіх на Аграполісе парод дрэў. Максіміліян сціпла стаяў у расчыненага акна і глядзеў кудысьці ўніз. На ўвайшоўшага ў кабінет Свенсана ён, ці то не звярнуў увагі, ці то проста зрабіў выгляд, што пакуль што не заўважае яго.

- Выклікалі? – спытаўся Свенсан афіцыйна-абыякавым тонам.

І толькі тут Холін, адарваўшыся нарэшце ад назіранняў, павярнуўся ў бок Свенсана. Худы аскетычны твар новага рэзідэнта адразу ж ажывіўся, на блёклых вузкіх вуснах яго слізганула і адразу ж зноў знікла нейкая загадкавая ўсмешка.

- Ну, вядома ж выклікаў, раз ты тут! – Хуткім крокам Холін падыўшоў да падначаленага, працягнуў яму руку. – Ну, прывітанне, прывітанне! Як справы? Усё ў парадку?

- У поўным! – сказаў Свенсан, асцярожна паціскаючы сухую, вузкую, але нечакана моцнуюдалонь Холіна.

Яму падумалася раптам, што Холін задаў яму тыя ж самыя пытанні, якое сам Свенсан крыху раней задаваў ягонай рабочай жонцы. Што гэта, простае супадзенне?

- Як працуецца ў новай пасадзе?

Вось ужо каля тыдня, як Свенсан выконваў абавязкі загадчыка аддзялення. Таго самага, дзе доўга быў спачатку брыгадзірам, а потым зусім крыху (суткі якія, не больш…)намеснікам загадчыка. Праўда, нікога са знаёмых яму людзей там не засталося, усе былі новыя, незнаёмыя. Лепш гэта для начальніка альбо горш… пытанне неадназначнае. З аднаго боку, цяжка кіраваць тымі, хто яшчэ ўчора быў табе проста калегам па рабоце і нават сябрам… з другога ж боку…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x