У гэты час у кабінет убег адзін з дзяжурных сакратароў рэзідэнта.
- Прабачце, сэр! – прагаварыў ён, усхвалявана і цяжка дыхаючы. – Але гэта вельмі важна!
- Што яшчэ? – спытаў Ліўскі. – Яны выставілі новыя ўмовы?
- Справа не ў іх, сэр! – дзяжурны ўсё яшчэ ніяк не мог аддыхацца. – Напад на адно з аддзяленняў! Зараз там ідзе бой…
- Якое аддзяленне? – спытаў Ліўскі, хутка падыходзячы да стала.
- Дваццаць першае!
- Дваццаць першае?! – Ліўскі недаўменна паглядзеў на дзяжурнага, потым перавёў погляд на Холіна. – Дык гэта ж…
- Так, гэта маё аддзяленне, - сказаў Холін. – І я ўпэўнены, што напад гэты здзейсніла“дзікая кошка”!
Нейкі час усе маўчалі і толькі моўчкі глядзелі на Холіна.
-Але ж вы, Ліўскі, заверылі нас, што надзейна іх блакіравалі! – нечакана тонкім, нават пісклявым голасам выкрыкнуўтаўстун.
Ліўскі паціснуў плячамі.
-Мы блакіравалі тут абодвух “кошак”, - сказаў ён. – Але ўсяго іх засталося трое… так што, хутчэй за ўсё гэтая трэцяя і вырашыла напасці на аддзяленне…
- Але з якой мэтай? – здзіўлена спытаў хударлявы. – Адпомсціць?
- Магчыма, - згадзіўся Ліўскі. – Спадзяюся, што яе ўжо прыкончылі!
- Наўрад! – сказаў Холін.
І зноў усе паглядзелі на яго.
- Вы сумняваецеся, што вашы людзі змогуць адбіць напад усяго толькі адной жанчыны? – спытаў холадна хударлявы.
- “Дзікай кошкі”! – паправіў яго Ліўскі. – Не жанчыны, а “дзікай кошкі”!
- Якая розніца! – хударлявы ўсё глядзеў на Холіна. – Вы сумняваецеся ў сваіх людзях?
-Так, сумняваюся! – сказаў Холін. – Але я меў на ўвазе зусім іншае. Я сказаў, што наўрад яна напала на аддзяленне толькі з мэтай адпомсціць. Тут нешта іншае…
- Што, іншае? – зацікаўлена спытаў маленькі.
Замест адказу Холін толькі паціснуў плячамі.
-Мы тэрмінова паслалі туды ўзвод космадэсантнікаў, - сказаў сакратар. – Спадзяюся, яны паспеюць…
* * *
- Гэта які па ліку? – пацікавіўся ў камандзіра дэсантнікаў Холін, праводзячы поглядам чарговыя насілкі закрытыя чорнай плёнкай.
- Сямнаццаты, сэр! – адказаў той. – І, здаецца, апошні…
- Ну што ж… - Холін уздыхнуў і, павярнуўшыся да Свенсана, дадаў: - Затое зараз я атрымаў некаторае ўяўленне, на што здольная ўсяго аднатолькі “дзікая кошка”. Хоць, калі шчыра, аб усім гэтым я ведаў і раней…А ты?
Свенсан нічога не адказаў, хоць мог адказаць, што таксама меў такое ўяўленне і да гэтага. У ранейшай сваёй кар’еры космадэсантніка ён некалькі сустракаўся з “дзікімі кошкамі”. У адных выпадках яны былі саюзнікамі, у другіх - праціўнікамі… Праўда, у самай апошняй сваёй баявой аперацыі ён так і не здолеў распазнаць “дзікую кошку” ўціхай абаяльнай жанчыне, побач з якой правёў два незабыўных тыдні. А потым… потым яна так нечакана знікла… і сустрэліся яны зноў толькі тут, на Аграполісе…
З будынку выбег адзін з дэсантнікаў, наблізіўся да начальства.
- Штосьці новае? – спытаўся Холін з цікаўнасцю.
- Мы знайшлі яшчэ аднаго… - дэсантнік змоўк на імгненне, паправіўся, - яшчэ адно цела. Унізе, там дзе ізалятар…
- Гэта фермер! – міжволі вырвалася ў Свенсана. – Яна… дык вось чаму яна зрабіла напад! Гэты іх вар’яцкі абрад ачышчэння… яна ж яго так і не выканала тады…
Холін нічога не адказаў, але ўвесь ягоны выгляд паказваў, што ён сумняваецца ў правільнасці выказанай Свенсанам здагадкі.
- Ва ўсялякім разе, трэба спусціцца ўніз, - сказаў ён, і першым накіраваўся да ўваходу.
- Пачакайце! – крыкнуў яму камандзір дэсантнікаў. – Магчыма, яна яшчэ тут!
Холін нібыта і не пачуў гэтых ягоных слоў. Ён ішоў хутка, амаль бег… і Свенсан з цяжкасцю за ім паспяваў. Вось яны ўжо каля камеры… яна пустая, два тоўстыя сталёвыя пруты выгнутыя ў процілеглыябакі…
- Дзе ён? – спытаўся Холін у дэсантніка.
Той моўчкі паказаў рукой напрамак.
-Там, дзе склады… - прамармытаў Холін, зноў паскараючы крок. – Чаму яна павалакла мужа туды, як лічыш?
Замест адказу Свенсан толькі паціснуў плячамі, хоць Холін быў наперадзе і не мог бачыць гэтага ягонага жэста.
Яшчэ здалёк яны заўважылі другога дэсантніка, які стаяў побач з расчыненымі дзвярыма аднаго з вялізных гэтых складоў. Убачыўшы Холіна і Свенсана, ён адыўшоў крыху ў бок, прапускаючы іх.
- Гэта тут? – крыху засопшыся ад хуткай хады спытаў Холін, але адразу ж спыніўся і з нейкім нават недаўменнем павярнуўся да Свенсана. – Але гэта ж не ён! Гэта… гэта…
Свенсан таксама зазірнуў у вялізнае памяшканне, з доўгімі радамі стэлажоў да самай столі запоўненых нейкімі скрынкамі. На падлозе, каля самага уваходу, ляжаў тварам уверх іх былы загадчык, Скін Скрайф…
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу