Яна была “дзікай кошкай”, і гэтым было ўсё сказана…
* * *
- Ну, як? – спытаўся Холін у знаёмага чыноўніка з цэнтральнага офіса ФІРМЫ. – Што небудзь змянілася?
Той неяк кісла усміхнуўся ў адказ, паціснуў плячамі.
- Вядуцца перамовы.
-Чуеш? - Холін павярнуўся да Свенсана. – Што я табе казаў? З імі ўжо вядуцца перамовы! Наступным жа этапам, пэўна, будзе поўнае наша перад імі капітуляцыя!
Свенсан нічога не адказаў. Яны знаходзіліся зараз у прыёмнай начальніка касмапорту, які Том Ліўскі зрабіў часовай сваёй рэзідэнцыяй. Якраз у гэта самае імгненне ён выходзіў з кабінета і таму не мог не пачуць самых апошніх слоў Холіна.
-Капітуляцыі не будзе! – прамовіў ён гучна, не для аднаго толькіХоліна, а для ўсіх, хто ў гэты час знаходзіўся ў прыёмнай. – Гэта я заяўляю афіцыйна!
-Прыемна такое чуць, - сказаў Холін. – Бо мы ні ў якім разе не можам дазволіць ім пакінуць планету!
- А ахвяраваць жыццём без малога сотні чалавек…мы можам сабе гэта дазволіць? –выкрыкнуў чыйсьці абураны голасза спіной Холіна.
Холін адразу ж павярнуўся ў той бок.
- Можам! – сказаў ён рэзка. – Мы можам ахвяраваць нават жыццём тысячы чалавек, калі гэта будзе адпавядаць інтарэсам ФІРМЫ!
-Ну, ведаеце! – крыкнуў усё той жа голас. – Гэтак мы далёка зойдзем!
Холін зноў хацеў штосьці адказаць, але ў гэты час Том Ліўскі паклаў яму руку на плячо.
-Мы працягнем гэтую размову ў маім кабінеце, Максіміліян! – сказаў Ліўскі, звяртаючыся да Холіна. -Вы ж пачакайце тут! – звярнуўся ён ужо да Свенсана. – Астатніх прашу разыйсціся па сваіх рабочых месцах і заняцца справай!
Яны зайшлі ў кабінет, і Холін убачыў там яшчэ траіх. Па таму, як пачціва трымаўся з імі Ліўскі, ён здагадаўся, што гэта прадстаўнікі Цэнтра. Яшчэ ён зразумеў, што яны чулі ўсё, аб чым толькі што ішла размова ў прыёмнай.
-Вы сапраўды лічыце, што для ФІРМЫ больш выгадна ахвяраваць заложнікамі? –звярнуўся да Холіна адзін з прысутных, хударлявы, аскетычнага выгляду чалавек сярэдніх гадоў. – Вы і сапраўды так лічыце?
Холін моўчкі кіўнуў.
-Але чаму? – выкрыкнуў сусед хударлявага, занадта тоўсты для свайго сярэдняга росту, з чырванаватым азызлым тварам. – Чаму б нам проста не выканаць іхнія ўмовы?!
- Прабачце, сэр! – Холін павярнуўся да таўстуна. – Перш чым адказаць, я павінен ведаць, што менавіта яны ад нас патрабуюць?
- Ім патрэбны зоркалёт, - замест таўстуна адказаў Ліўскі. – І не проста пасажырскі лайнер, тым больш, грузавік – яны патрабуюць баявы крэйсер! А ў нас, на каляпланетнай арбіце, зараз усяго толькі адзін крэйсер…
- Той, на якім мы сюды прыляцелі, - змрочна дадаў хударлявы. – Цікава, адкуль яны пра яго даведаліся?
- А мне цікава, куды падзеліся тыя два крэйсеры, якія, згодна дамоўленасці, павінны патруліраваць гэты раён космасу?! – прабурчаў таўстун. – Іх няма!
- Таму, пэўна, яго і патрабуюць гэты крэйсер, - сказаў Холін, па-ранейшаму звяртаючыся да таўстуна. – Каб мы не змаглі іх дагнаць…
Нейкі час усе маўчалі, як бы абдумваючы сітуацыю.
-Колькі каштуе крэйсер? – спытаўся раптам трэці з прысутных, маленькі чалавечак з непрыкметным і нейкім бясколерным тварам. Таўстун з хударлявым адразу ж павярнуліся ў ягоны бок.
-Вы згодны ахвяраваць крэйсерам? – рэзка, нават агрэсіўна спытаў хударлявы. – Па мне, дык ужо лепш заложнікамі! Танней выйдзе!
-Танней не выйдзе! – неяк нервова выкрыкнуў таўстун. – Там, сярод заложнікаў, некалькі нашых патэнцыяльных пакупнікоў! А крэйсер… крэйсер можна потым і перахапіць!
-Ты зможашперахапіць баявы крэйсер у гіперпрасторы? – з’едліва звярнуўся да яго хударлявы. – Маўчаў б лепш, калі нічога ў гэтым не разумееш!
- Шмат ты разумееш! – агрызнуўся таўстун.
-Панове, панове! – маленькі ўмольна прыціснуў далоні да грудзей. – Супакойцеся! А вы, - ён звярнуўся да Холіна, - выкажыце нам свой пункт меркавання. Мы з калегамі яго з задавальненнем выслухаем.
* * *
Скін Скрайф, былы загадчык аддзялення ФІРМЫ, а зараз – ужо ніхто, павольна ішоў па доўгім вузкім калідоры былога свайго аддзялення. Не варта было яму з’яўляцца сюды, тым больш у такі позні час, ды яшчэ і ў такім стане… але што ж рабіць, калі ў кватэры не засталося ані кроплі спіртнога, а тут, у патаемным месцы ў Скрайфа меўся з былых яшчэ часоў даволі значны запас. Толькі б новае кіраўніцтва не дадумалася змяніць коды на замках.
Скін Скрайф у гэты вечар быў, не тое, каб моцна п’яны, але і цвярозым назваць яго было нельга. Яго хістала крыху ў бакі, але агульны напрамак ён трымаў цвёрда. Так, зараз налева, потым уніз па прыступках… вось і першыя дзверы…
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу