Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цімоша з Піліпком едуць, — спрабаваў ён суцешыць.

— Што мне да іх!

Лявонку звычайна вабіла яе жыццярадаснасць, а тут на табе!..

— Ой, дурненькая, ды хіба я цябе кіну? — Ён прыхінуўся да яе бліжэй, адчуўшы пругкія Ганніны грудзі.

— А што? Усе вы горы абяцаеце, пакуль свайго не дастанеце. Мужчыны…

— Ганулька, даражэнькая, я ж хутка вярнуся… А не — дык гатоў заўтра сватоў прыслаць!

Гэта яе, відаць, трохі суцешыла. Яна нават — хоць і скрозь слёзы — усміхнулася.

— З Амэрыкі вернешся — тады і прышлеш.

На тым і дамовіліся.

— Можа, бацьку дзе ўбачыш — кажы, каб вяртаўся, жджэм яго.

Пасля гэтай размовы палягчэла на душы, і ён пачаў рыхтавацца.

V

Чыноўнік з агенцтва накіраваў яго перш за ўсё да ўрача, які прызнаў хлопца ўпаўне здаровым, каб пускацца ў далёкі шлях. Затым давялося заняцца пашпартам. Тут патрэбна было ісці да ўрадніка. Гэтага не абмінеш — ён заўсёды ў цябе на дарозе. Калі Лявонка зайшоў да яго, Кастанты з жонкай пілі чай. Успомніўся выпадак з дзяцінства. Неяк ён прынёс Кастантаму кошык свежых грыбоў, якіх назбіраў у Бярэзіне. Грыбы добрыя — адны баравікі ды падасінавікі. Думаў, заплаціць капейчыну якую. Кастанты глянуў на кошык і ажно языком зацмокаў. Але ўголас сказаў: «Песляччо!» Гэтак у Прусцы казалі на старыя, раскіслыя грыбы.

Тады ён не паспеў запярэчыць урадніку, не пасмеў сказаць, што ніякае гэта не песляччо, а маладыя, адзін у адзін, цвёрдыя грыбкі. Кастанты, як бы прабачаючы, сказаў: «Нясіце на кухню!» — «Дзядзьку, а грошы?» — нясмела напомніў хлопец. «Колькі можна казаць: завіце мяне „гаспадзін ураднік“, — Кастанты незадаволена павёў вусамі.— Грошы? З бацькам тваім разлічуся. Ідзі!» Дамоў Лявонка вяртаўся з пустым кошыкам. «Разлічыцца?.. Чакай! Добра, што хоць кошык вярнуў», — не то жартуючы, не то спачуваючы яму, сказаў Кірыла. Кужалі зразумелі, што ўраднік іх падмануў. «Дурням — навука, — махнуў рукой Міхаль, які тады яшчэ быў жывы, — другі раз — не панясеш».

Усё гэта ўсплыло ў памяці, калі ён пераступіў парог ураднікавага дома. Павітаўшыся, сказаў:

— Мне трэба пашпарт. Шыфскарту вырабляю.

Кастанты, пачуўшы пра шыфскарту, ажно папярхнуўся чаем і адставіў кубак убок.

— Што, і цябе на прыгоды пацягнула?

Намер маладога прускаўца быў, відаць, не надта даспадобы застыгла-нерухомаму розуму Кастантага, які пільна сцярог давераную яму акругу ад якіх бы то ні было новых уплываў.

— Не к дабру гэта… — прыцмокнула губамі ўраднічыха — ружовашчокая жанчына ў квяцістай паркалёвай кофце.

З-пад стала выглядаў ураднікаў сын — чорнагаловае хлапчаня гадоў трох-чатырох.

Кастанты ізноў схапіўся за кубак з чаем, напоўніў сподачак, хлёбнуў з нейкім нават усхліпам і, не адрываючы вачэй ад сподачка, сказаў:

— Да мяне дайшлі слухі, што ты ў Брэст ездзіў…

Лявонка таму-сяму расказваў пра тое, што бачыў і чуў у Берасці, у крэпасці. Нехта, відаць, данёс Кастантаму, пранюхаў стары ліс.

— Глядзі! А то я стражнікаў паклічу, яны быстра ў астрог справадзяць!

Лявонка сцяў зубы, змаўчаў.

Канцы ўраднікавых вусоў зноў патанулі ў сподачку з чаем. Хлёбнуўшы, ён падняў галаву:

— Пры ўсім тым ехаць у Амэрыку, думаю, неразумна. Ісцінна рускія людзі не выязджаюць.

«Ну-ну, паразважай, — падумаў хлопец, — так ты мяне і ўтрымаеш! Настрашыць хочаш…»

— Хіба мы рускія? — сказаў ён, адвёўшы погляд убок.

Ураднік як бы не пачуў яго:

— Ёсць цыркуляр, каб не надта пушчаць…

Але даведку на атрыманне пашпарта Кастанты даў, і нарэшце шыфскарта была гатова. Такія ж паперы атрымалі і Цімоша з Піліпком. Ад'езд быў прызначаны на канец жніўня. Параход адплываў 5 верасня 1907 года з Лібавы. Порт прызначэння — Нью-Йорк. Каб не спазніцца на параход, вырашылі ехаць на тыдзень раней.

Кірыла збіў лёгкі драўляны куфэрак са скураной дужачкай і невялічкім замком. Марыля прыгатавала тое-сёе з адзежы і бялізны, паклала сыну ў дарогу загорнуты ў палатно кавалак сала і паўбуханкі хлеба, каб хапіла на дарогу ў Лібаву і да таго дня, як ён сядзе на карабель.

Настрой ува ўсіх быў прыўзняты, але хваляванні ні на хвіліну не пакідалі Кужалёў, асабліва Марылю.

«Міхаль пакінуў, і сынок пакідае… Гэта ж дзе тая Амэрыка?! Вунь Васіль Каленік паехаў — ні слыху ні дыху. Дык у Васіліхі адна дачка, а ў мяне тры. І свёкар…»

Свёкру гаварыла:

— Ой, дзеду, рана яшчэ яго пускаць у жыццё…

— Хто яго ведае! — паціскаў плячыма Кірыла.

Сястрычкі спачатку радаваліся.

— Лявонка, а мне на чаравікі прышлі з доўгімі халяўкамі! — прасіла Тоня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x