Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А я так ужо і напалохаўся! — адбіваўся ад насядаўшых стражнікаў Пракоп, трымаючы ў руках Кастантавы шынель і калок.

— Ты, любезны, відаць, нейкі рэвалюцыянер, ці што? — міралюбіва пачаў прыстаў.— Мы з цябе дапрос знімем і адпусцім. Брасай сваю палку, не ўсугубляй, а то ў нас пасур'ёзнее палкі ёсць. — Прыстаў паляпаў па вялікай кабуры, якая вісела на яго ёмістым жываце, нізка адцягваючы скураную папругу.

Пракоп азірнуўся па баках і кінуў і шынель, і калок на зямлю.

— Дапрасіць! — тут жа, як бы з радасці, залямантаваў прыстаў.

Каваля ўзялі пад стражу і павялі ў Камянец. Аднаго яго, больш нікога.

Напалоханая Пруска насцярожылася.

IV

Тыдні праз два Пракоп вярнуўся. Не доўга патрымалі. У кузню да яго прыйшлі Масей з Захарам Відэркам; Лявонка туды таксама зазірнуў — цікава было.

— Ну, уцяў ты яму — горай, ніж па мордзе! — пахваліў Пракопа Масей.

Закурылі.

— А Кастанты хітры — шыняля табе кінуў. Патрымай, маўляў! — хіхікнуў Масей.

— Гэта каб з панталыку збіць, — патлумачыў Відэрка, — адзенне ўсё ж такі. Чаму на зямлі павінна валяцца!

— Яны думаюць, — сказаў Пракоп, пусціўшы дым, — што настрашылі мяне, а я не палахлівы. Я, калі што, і здачы даць магу…

Мужчыны былі згодны з гэтым, бо каваль ёсць каваль, і не дзіва, што ў яго павышаная самапавага.

— А я вам скажу: няправільна зроблены гэты свет, яго трэба падправіць, — развіваў свае думкі Пракоп. — У халоднай там — смелыя хлопцы сядзелі, адчайныя…

— Ёсць такія і ў нас, — згадзіўся Масей, — але што з таго?

— У іх — сіла, — пацмокаў языком Відэрка.

Усім было зразумела, што ён мае на ўвазе паноў ды стражнікаў.

Малады Кужаль маўчаў, адно толькі слухаў.

— Вунь колькі ад нас чаго патрабуюць! А што даюць? — зноў падаў голас Масей.

— Хто з намі калі лічыўся? — у тон яму сказаў Відэрка.

Пракоп дакурыў цыгарку, кінуў яе на прысыпаны шлакам дол і расціснуў абцасам.

— Дык што, лепш нерухома сядзець на месцы і нікуды не рыпацца?

— Жыццё не спыняецца, яно як рака, — сказаў Відэрка.

— Дзіва што! — пачулася ззаду.

Гэта быў Гамон. Над ім прускаўцы любілі часам пажартаваць, але на гэты раз жартаваць ніхто не стаў, гаворка вычарпалася сама сабой, і ўсе пачалі разыходзіцца.

Хваляванне аціхла гэтаксама нечакана, як і пачалося, і адносіны з панам Падгурскім увайшлі ў больш роўную каляіну, але адчуванне нейкіх змен, што адбыліся ці маюць адбыцца ў навакольным свеце — дальнім і блізкім — не праходзіла.

Лявонкава асабістае жыццё, здаецца, таксама праходзіла ў звыклых клопатах. Аднак хто можа ведаць, што дзеецца ў чалавечай душы? Было ў ім — хлопец не раз лавіў сябе на гэтым — няпэўнае адчуванне незадаволенасці і сабой, і тым, што яго акружала. Яму здавалася, што ў ім расце і набухае нейкае новае, незнаёмае жаданне. Ён быў узрушаны, калі аднойчы настаўнік Фама Фаміч Шпронька падзяліўся з ім незвычайнай весткай:

— Ці чулі: нехта Паўленка ў Астромічах бібліятэку адчыніў. Кніжак і газет навезлі. І Горкі Максім дапамог.

Да кнігі Лявонку цягнула яшчэ са школы. А ў вучылішчы асабліва захапіўся чытаннем.

Астромічы тыя зусім недалёка, вёрст дзесяць-дванаццаць, не больш. Гаспадарчых клопатаў хапала. Трэба было думаць, як закончыць хату. Яна стаяла яшчэ добра не накрытая, без даху, па баках голымі рабрынамі тырчэлі тонкія кроквы. Але — няёмка прызнацца — жаданне чытаць было настолькі вялікае, што Лявонка аднойчы замест таго, каб ехаць у Камянец за цвікамі, паехаў у супрацьлеглы бок — у Астромічы…

Стаяла бабіна лета — снавала сваю сярэбраную павуціну. Пунсавелі гронкі ворабу. Паветра здзіўляла празрыстасцю і свежасцю, настоенай на церпкіх пахах асенніх палёў Ён ехаў, разглядаўся па баках. Аздобіліся залатым убраннем беразнякі. Рассунулася далеч палёў. У паветры, як згукі далёкай песні, чулася тонкае курлыканне адлётных журавоў.

Бібліятэка знаходзілася ў прыватным доме, непадалёку ад царквы. Загадвала ёю настаўніца мясцовай школы — нясмелая, шчуплага выгляду дзяўчына.

— Хто ж гэта наладзіў такую добрую справу? — пацікавіўся Лявонка.

Бібліятэкарка паглядзела на яго з прыязнасцю. Апранута яна была па-гарадскому: доўгая спадніца і прыталеная жакетка. Валасы строга прычэсаны і закручаны ззаду ў вялікую куксу.

— Вобчаства сабрала пяцьдзесят рублёў, а астатнія Паўленка дадаў.

— А казалі — Горкі.

— Горкі таксама з кнігамі дапамог.

— А хто ж такі Паўленка?

— Багаты чалавек, кніжкі любіць і хоча, каб народ не цёмны быў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x