Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Той перавёў дыханне і загаварыў зноў:

— Ці чулі вы пра Усерасійскую стачку ў кастрычніку? Два мільёны чалавек удзельнічалі ў ёй. У Лібаве паўсталі матросы! Ачнуліся нарэшце людзі! У Варшаве вунь ваеннае палажэнне, вязні ў Павяку галадоўку аб'явілі! Бастуе Лодзь!

— О-о-о! — не то здзівіўся, не то застагнаў худы чалавек, што стаяў побач з Лявонкам, і шчыльней прытуліў далонь да вуха.

— Няўжо праўда? — усумніўся хтосьці побач.

— Не мае значэння, хто якой веры, усе працоўныя людзі паміж сабой прыяцелі! Толькі разам можна палепшыць жыццё!

Лявонка ўспомніў дэмакратаў, пра якіх казаў Нохім, і кнігі, якія чытаў, калі вучыўся ў Камянцы. Відаць-такі, праўду яны пісалі. І гэта — ён не спускаў вачэй з прамоўцы — справядлівы, мусіць, чалавек. Ёсць усё ж такі сярод народа помснікі за крыўды.

— У паноў, крывасмокаў гэтых, зямлю трэба іхнюю адабраць!

Натоўп як знямеў, цішыня прайшлася нейкім жахам.

Чалавек, што стаяў каля Лявонкі, зноў застагнаў:

— О-о-о!

— У Баранавічах паўсталі чыгуначныя рабочыя. Салдаты набілі морду генералу! Не пабаяліся!

Прамоўца ведаў, здавалася, усе навіны, усё, што адбывалася ў вялікіх гарадах, на неабсяжных прасторах Расійскай імперыі. Вочы яго расшырыліся і зіхцелі нейкім незвычайным бляскам, гатовыя, здавалася, выкаціцца з арбіт. Ён нервова пакусваў тонкія губы. Прускавец адчуў да яго нават нейкую зайздрасць: «Не тое, што мы. Сядзім у цямноце і думаем, што так і трэба. Смелы, нічога не баіцца!»

А паліцыя як пахавалася. За кучаравым хлопцам узяўся гаварыць яшчэ нейкі чалавек: вочы чырвоныя, як дзве цыбуліны, і на лбе набракла сіняя жыла. Гаварыў картавячы, абрываючы канчаткі слоў:

— Народ будзе жорстка помсціць за ўсе крыўды! Таварышы! Не плаціце падаткаў! — Ён зрабіў колькі крокаў наперад, спатыкнуўся ад хвалявання, і на гэтым яго выступленне абарвалася.

Потым яшчэ крычалі нейкія людзі, махалі шапкамі. Грудзі распірала ад пачуццяў. Нехта кінуў у паветра скрутак, які рассыпаўся на тысячу лістовак — улётак. Адна з улётак апынулася ў Лявонкі, але ён не паспеў нават яе прачытаць.

— Паліцыя! Паліцыя! — пачулася побач.

Натоўп заварушыўся, пачаў разбягацца. Тыя, хто выступаў, зніклі сярод людзей, усё адно што расталі, як соль у вадзе. Знік і вясёлы кучаравы хлопец у мультановай касаваротцы. Здавалася, толькі ўспамін пасля сябе пакінуў, бо адкуль мог ведаць Лявонка, што з гэтым чалавекам яму яшчэ не раз давядзецца сустрэцца на жыццёвых дарогах.

З працы на сваю Граеўку вяртаўся позна. У галаве пульсавала думка: «Забрадзілі дрожджы. Ёсць усё ж такі нейкая сіла!» Тое, што адбылося ў крэпасці, неяк п'яніла, прымушала па-новаму адчуваць жыццё. Па вуліцы з крыкам «Трымай яго!» прабег, грукаючы цяжкімі ботамі, гарадавы.

— Рэвалюцыянера ловяць! — пераглянуліся паміж сабой нейкія два мешчанчукі, што стаялі, прыціснуўшыся да плота.

Прускавец прайшоў яшчэ квартал і з расчыненага акна нейкага доміка, атуленага кустамі бэзу пачуў песню. Нехта пад гітару выводзіў:

Мамочка милая,
Сердце разбитое,
Милый не хочет люби-ить…

«Каму рэвалюцыя, каму каханне, — падумаў прускавец, — кожнаму сваё. І нічога, відаць, не перайначыш, бо так ужо пабудаваны свет. А можа, гэта і добра?..» Успомніў Ганну…

Пачыналася жніво, калі Лявонка вяртаўся з Берасця. Крыху зарабіў, але малавата. Ехаў праз палі, на якіх жалі жыта. Думаў: «Жыццё — дзіўная рэч: здаецца, як бы на месцы стаіць і ў той жа час, аказваецца, рухаецца». Успаміналіся словы таго маладога прамоўцы ў Брэсцкай крэпасці. «А зямля і сапраўды няправільна падзелена? У аднаго больш — у другога менш?..»

Вечарам, прыехаўшы, Лявонка пайшоў на спатканне да Ганны.

— Прыходзь у карчы! — шапнула яна яму яшчэ днём, сустрэўшы на вуліцы.

Лявонка заўважыў яе здалёк. Паходка ў Ганны роўная і плаўная — залюбавацца можна. У Верасні не мог дачакацца таго дня, калі ўбачыць яе. Яны адразу ж селі побач, прыціснуўшыся адно да аднаго, узяліся за рукі. Адчуў, як ад яе ішло нейкае цяпло.

— Птушачка ты мая…

— Птушачка? А я ж спяваць не ўмею, — усміхнулася Ганна.

Ён любіў гэтыя яе ласкавую мяккасць, спагадную ўсмешлівасць і загадкавую жаночую таямнічасць. У яго каханні страсць спалучалася з развагаю, сталасць з дзіцячай пяшчотай і наіўнасцю, прыроднае з чалавечым.

— Жыць без цябе не магу, — ён яшчэ шчыльней прытуліў яе да сябе.

— Вось Гэлька Відэркава ўмее…

— Што ўмее?

— Спяваць.

— Яна мае голас, — згадзіўся хлопец.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x