Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Гніламёдаў

Уліс з Прускі

Раман

Частка першая

І

Чым даўжэй ён жыў, тым часцей успамінаў той выпадак, у самым дзяцінстве, на прускаўскай вуліцы. Тады ён быў яшчэ не Лявонам, а Лявонкам — падлеткам, што нядаўна толькі скончыў вясковую школку. Стаяў канец жніўня, але дрэвы ўжо паспелі пажаўцець, і на зямлю нячутна, па адным, ападала лісце. Ля калодзежа, насупраць старой дзедавай хаты, што знаходзілася якраз пасярэдзіне вёскі, тоўпіліся мужчыны і, як звычайна, пра штосьці гаманілі. Ніхто не звярнуў увагі на Кузёмку, які ў ботах з блішчастымі халявамі ішоў па вуліцы, са звыклай усмешкай на твары, наіўна, па-блазенску радуючыся ўсяму, што трапляла на вочы. У яго паводзінах было штосьці ад малога дзіцяці, якое нешта вельмі цікавае ведае і якому не церпіцца расказаць пра гэта іншым.

Убачыўшы людзей, пасур'ёзнеў, падышоў бліжэй і неяк незадаволена, нават злосна пазіраючы на іх, невядома за што папракнуў:

— Стаіце?! А вунь у двары кажуць — дваццатае сталецце пачалося! Дваццатае!

Кузёмка ішоў, бадай, з панскага двара, меў звычай часам заходзіць туды і гаварыць нават з самім панам Падгурскім, да якога мясцоваму чалавеку было не падступіцца.

Прысутныя не адразу і зразумелі дзівака: пра што ён вярзе? Пра сталецце нейкае? Недаверліва пераглянуліся паміж сабой.

— Дваццатае сталецце? А хто іх лічыў — сталецці тыя? — усміхнуўся Дармідонт Хлябіч — не стары яшчэ чалавек з рудой барадой.

— І то праўда! — як заўсёды, у тон яму паддакнуў Захар Відэрка і засмяяўся.

Дармідонт, апрача таго, што меў уласную гаспадарку, быў яшчэ і панскі ляснік, дакладней, стражнік у панскім лесе.

Захар — заядлы рыбак, а ў нейкай меры і паляўнічы.

— Раней лічылі ад нараджэння Хрыста, а цяпер што? Па-іншаму? — паказаў сваю дасведчанасць Мітрафан Давыдзюк — стараста.

Масей Галёнка — чымсьці падобны на Кузёмку, прускаўскі дзівак, які таксама тут прысутнічаў,— як звычайна, недарэчы і неўпапад зарагатаў.

— Вучоныя гэтыя! Каб на іх паморак! — ні да кога не звяртаючыся, быццам сам сабе, прабурчэў Ясё Латушка, вядомы сваёй падазронасцю да ўсяго і недаверам.

«Цікава, — падумаў Лявонка, — а ў школе Фама Фаміч пра гэта нічога не расказваў…»

Па вуліцы якраз праязджаў у сваім дубовым вазку, грузна калдыбаючым на ўхабінах, айцец Глеб — бацюшка мясцовага прыхода, накіроўваўся збіраць асяніну. Ззаду прытуліўся дзяк Садоўскі.

Убачыўшы Кузёмку, айцец Глеб незадаволена чмыхнуў у старасвецкую, з сівізной, бараду:

— Пра такіх і ў Пісанні гаворыцца: не сеюць, не жнуць, не збіраюць у жытніцу. Здзівіў! Я ўжо год пра сію новасць ведаю. Далося ў знакі гэтае сталеціе — мы з матушкай тры разы адзначалі яго — першы раз у адна тысяча васемсот дзевяноста дзевятым, калі сустракалі тысяча дзевяцісоты, аднак, як аказалася, паспяшаліся, айцец благачынны смяяўся з нас. Другі раз напярэдадні тысяча дзевяцьсот першага, што, на думку матушкі, было бліжэй да ісціны, але, каб не памыліцца, рашылі на ўсякі выпадак сустрэць і ў адна тысяча дзевяцьсот першым…

Вазок уваліўся спачатку пярэднімі, а потым заднімі коламі ў глыбокую калдобіну.

— О-о-о! — не то здзівіўся, не то застагнаў айцец Глеб.

Вазніца, мясцовы селянін, счакаўшы, пакуль бацюшка супакоіцца, таксама хацеў нешта сказаць, але толькі крактануў, невядома да каго звяртаючыся — да бацюшкі з дзяком ці да каня. Неяк яно будзе, маўляў, жывём жа… І ён меў падставы так думаць, бо, сапраўды, людзі тут трывала прыстасаваліся да жыцця, аціхлі ў сваёй бясконцай і нялёгкай працы, нібы паснулі, зачараваныя замаруджанай плынню штодзённага існавання. Нягледзячы на тое, што гэта быў амаль што геаграфічны цэнтр Еўропы, гістарычны час чамусьці абмінаў яго, несучы змены і навіны іншым краям і народам.

— Гэта — апошнія ліцвіны, — уголас падумаў айцец Глеб, пазяхнуўшы і адвярнуўшыся ад мужчын, што стаялі зняўшы шапкі.

— О-хо-хо! — пазяхнулі ў сваю чаргу вазніца і дзяк.

Кузёмка пайшоў сваёй дарогай, і вазок айца Глеба з дзяком і вазніцаю знік за Шведавай бярозай.

Вёска называлася Пруска, і выгляд, які яна мела, менш за ўсё наводзіў на думку пра якія-небудзь змены. Знаходзілася яна на паўночна-заходняй ускраіне беларускага Палесся, аднак прускаўцы не лічылі сябе палешукамі.

— Мы, калі хочаце ведаць, старажытнае племя, — гаварыў вясковы патрыярх Кірыла (Лявонкаў дзядуля), знаўца ўсіх прускаўскіх паданняў.— Некалі даўно жылі тут розныя славянскія народы — прусы, яцвягі, вел еты…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x