Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Многа ты хочаш — каб і кросны ткаць!

Цяпер ужо рагаталі над Трахімкам.

«Зялёную вішню» змянілі «Тры крынічанькі», «Ой, за лесам…», потым яшчэ і яшчэ — традыцыйны прускаўскі рэпертуар.

Не прамінулі і гэтую:
Малады хлопец,
Я цябе даўно знаю,
Ты мяне любіш —
Я пасагу не маю…

Лявонка кінуў погляд на Ганну — дзяўчына прала, апусціўшы вейкі, узіралася ў кудзелю і, здаецца, не звяртала ўвагі на песню.

— Гармоні няма, каб падыграць! — пашкадаваў Трахімка, выняўшы з рота цыгарку.

— І бубна! — у тон брату дадаў Цімоша.

Пасля песень пераходзілі да казак і розных здарэнняў, паслухаць якія любілі ўсе. Хомчыха ведала іх асабліва шмат. І ўсё, пра што б яна ні расказвала, здаралася з ёй самой.

— Было гэта гадоў з дваццаць таму, вясной. Ужо цёпла было. Іду гэта я басанож з Зінькоў (з суседняй вёскі, адкуль Хомчыха родам). Спяшаюся, бо цямнець пачало, а месяц яшчэ не ўзышоў. Пачала ўжо агінаць могліцы — тым бокам, што пад гарою, ад ракі. Хоць і прывыкла да гэтай дарогі, а страшнавата. І сапраўды, гляджу на пагорак — стаіць!

— Хто — стаіць? — пусціўшы хмару дыму, запытаў Васіль.

Спыніліся калаўроты. Усе ўважліва слухалі, што ж было далей.

— Нейкі мужчына… Можа, думаю, мой Назар страчае? Ажно не. Прыгожы такі. Хто б гэта мог быць? Углядаюся, ці не пазнаёміцца хоча. Але я ж, думаю, замужам. «Чаму босая ідзеш?» — пытаецца. «Дык зямля цёплая», — гавару. «А без хусткі?» Памацала галаву — завязвала, здаецца, хустку, дзе ж яна? А ён гэтак глядзіць на мяне і кажа: «А сама чаму голая?» А людкове мае, а як глянула на сябе, так і войкнула — голая!

— Цітко, Цітко! Страшна! — дрыжачым голасам паскардзілася Луша, якую ўжо і сапраўды пачало калаціць.

А тут яшчэ якраз у гэты момант ціха бразнула клямка, асцярожна адчыніліся дзверы, і нехта наважыўся ўвайсці ў хату, але не рашаўся, стаяў у сенях. Усе насцярожыліся. Чалавек марудзіў. Нарэшце ён усё ж такі зрабіў рашучы рух, але зачапіўшыся нагой за парог, грымнуўся на падлогу і расцягнуўся на ўвесь рост. Шапка-магерка пакацілася жанчынам пад ногі. Ад нечаканасці ўсе панямелі, але, прыгледзеўшыся, пазналі Кузёмку.

Трахімка штурхнуў Грушу ў бок:

— Гэта ён да цябе падкаціцца хацеў!

Бухнуў рогат.

— Скажаш…

— Дзеля гэтага і спатыкнуўся!

Зноў рогат.

— Чаму да яе? А можа, шчэ да каго! — заступіўся за Грушу Васіль. — Кузёмка, уставай і прысаджвайся да кампаніі,— запрасіў ён.

Той падхапіўся, разгублена агледзеў свае боты, але, упэўніўшыся, што яны не згубілі свайго бляску, сеў побач з іншымі. Нехта падаў дзіваку яго шапку.

— Я, людкове, дапраўлю тое, што пачала, — напомніла пра сябе Хомчыха. — Стаю як ёсць, голая. Сорам. Не ведаю, што і рабіць. Рукамі абхапіла сябе, прынікла да зямлі. Хоць ты кідайся ў раку ды тапіся. А ён, прыгажун гэты, кажа: «Анцярэсная ты, ды часу, жаль, няма, пагаварыць бы нада. Дазнацца, кажа, я нечага б хацеў. А адзенне тваё за тым кустом — там спадніца ляжыць, і кофта, і хустка там». Сам раптам прапаў. Толькі як бы загуло за ім. Кінулася я за той куст, а там усё маё пакінута. Апранулася я хуценька і дадому барзджэй патупала. Нікому не расказвала. Вам першым кажу.

— І што гэта магло быць? — паціснула плячыма Апраска.

— А можа, гэта Кузёмка? — азваўся Гамон. — Ён жа ўсюды ходзіць…

Усе з нейкай палёгкаю засмяяліся.

— Там заўсёды лякае! — рагатнуў Трахімка з выглядам чалавека, які ўсё ведае і нічога не баіцца. — Ля могліц!

— Цябе не злякае! — з упэўненасцю сказала Хомчыха.

— Мяне — не, — згадзіўся з ёй Трахімка.

— Не. Гэта, аднака, табе маладзіца, мусіць, сон такі прысніўся, — запярэчыў Кузёмка, аправіўшыся збольшага пасля свайго падзення. Пасля гэтага ён падышоў да вядра з вадой, што стаяла ў кутку ля дзвярэй, узяў кубак, зачарпнуў і выпіў да дна.

— Кузёмка, а чаму гэта сонца днём свеціць, а нанач хаваецца недзе, — спытала наіўная Волька — Хомчыхіна дачка.

Кузёмка зірнуў на жанчын і дзяўчат, на падвязаныя пад падбародкамі хусткі, усміхнуўся так, як бы гэтага пытання ён і чакаў.

— Вучоныя нам даводзяць, што яно хаваецца за зямлю, а чаму, дык не ведаюць. Аднака я вам скажу — на ўсё ёсць свая прычына, — у голасе яго з'явіліся ноткі павучальнасці і самаўпэўненасці.— Як Бог стварыў свет, дык загадаў сонейку свяціць на добрых і на ліхіх. Сонейка не хацела свяціць на ліхіх і пачало жаліцца Богу, што яму цяжка заўжды свяціць. Тагда Бог вялеў сонейку свяціць толькі ўдзень, а ўночы, як гуляюць ліхія, не свяціць.

Пасля пачутага ў хаце ўсталявалася працяглая цішыня. Толькі мякка вуркаталі калаўроты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x