Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Змысліў,— не паверыў Гамон, але на яго словы ніхто ніяк не адрэагаваў.

Недзе ў куратніку заспяваў певень, яго падтрымалі іншыя, суседскія. Хутка заспявалі па ўсёй вёсцы.

— Рана яшчэ. Гэта толькі першыя, — сказаў Трахімка. — Зрэшты, пайду гляну. — Ён павёў вачыма па хаце і без шапкі выйшаў на двор — як бы астудзіцца.

Праз нейкі час спыніла калаўрот і паднялася Алена:

— Пайду паклічу. Каб не прастудзіўся. Гэта ж трэба — без шапкі!

Яна зачыніла за сабою дзверы. Праз аднастайны гул калаўротаў пачулася, як там, за дзвярыма, у сенях, дзе стаялі мяхі з бульбай, нехта цяжка соп, нібы цягаў тыя мяхі. Потым пачуўся стрыманы жаночы стогн…

Кудзельніцы сцішылі свае «машыны», услухаліся.

— Аднака чорт змушае на ліхое! — пракаменціраваў гэты стогн Кузёмка. — Як каты!

Усе, у тым ліку і гаспадар, задаволена засмяяліся. Адна толькі Васіліха, седзячы ля печы, адносілася да ўсяго спакойна і нават абыякава.

Лявонка зірнуў на Ганну і заўважыў, як ізноў пачырванеў яе тварык і бліжэй да кудзелі апусціліся вочы. Падумалася, што Ганна, напэўна, ведае пра яго пачуцці. Ведае і маўчыць.

Апраска перавяла ўвагу на новую тэму:

— Я чула, што некаторыя ў Амэрыку едуць — там шчасця шукаюць.

— Не, не едуць, — паправіў яе Кузёмка, які, аказваецца, і пра гэта ведаў,— на караблі плывуць. Амэрыка — за морам.

— Ну хай сабе на караблях плывуць, — уступіў у размову Васіль.

— Во каму добра! — сказаў Цімоша, паказаўшы на ката, які, не звяртаючы ні на кога ўвагі, спаў на прыпечку, звесіўшы адтуль хвост.

Разыходзіліся з попрадак позна. Праспявалі ўжо трэція пеўні. Хлопцы праводзілі дзяўчат, дапамагалі несці калаўроты. Ганну не трэба было праводзіць — яна ж дома. Лявонка шкадаваў. Зрэшты, можна было выклікаць яе на вуліцу. У душы ён праклінаў уласную нясмеласць.

…Заначаваў Кузёмка зноў у Кужалёў. Лявонка чуў, як ён расказваў малым казку (колькі ж ён іх ведаў?):

— За лясамі непраходнымі, за балотамі топкімі, за рэкамі бурлівымі, за морам-акіянам стаіць высокая абрывістая гара. Расце на той гары залатое дрэва. Сядзіць на тым дрэве каршун ды крыніцу з жывою вадой сцеражэ. А крыніца тая з-пад карэння залатога дрэва б'е. Вось як хто прынясе тае жыватворнае вады, дык свет пераменіцца і людзі паробяцца шчаслівымі. Але ведайце: шлях да крыніцы з жыватворнаю вадою вельмі цяжкі і небяспечны. Многа людзей туды пайшло, а назад ніхто не вярнуўся. Бо нельга, туды ідучы, страху ў сваім сэрцы мець, нельга саступіцца ці адпачываць і аглядацца таксама нельга. Хто ад гэтых слабасцей сябе не захавае, адразу каменем-скалою становіцца.

Але к вечару знік і Кузёмка — гэтаксама нечакана, як і прыйшоў. Абуў свае боты з блішчастымі халявамі, не забыўшы яшчэ раз працерці іх нейкай анучай ці хусткай, якую насіў у кішэні, на плечы накінуў кажушок, зашпіліўшы яго на гузікі, на галаву насунуў шапку-магерку і знік, не палічыўшы патрэбным дачакацца гаспадароў, каб развітацца. Толькі дзецям і Марылі сказаў: «Ну, я пайшоў!»

Праз некалькі дзён, як толькі скончыліся канікулы, паехаў у сваё вучылішча і Лявонка.

— Глядзі ж, каб паслушны быў! Настаўнікаў слухайся!

— А то я не слухаюся?..

Х

Чаго Міхаль пайшоў да папа — на гэта пытанне не адказаў бы нават і ён сам. Трэба было шукаць нейкага ратунку, бо Ясё збіраўся, як сказаў Кастанты, падаваць у суд. Свайго папа прускаўцы не надта любілі — чыноўнік. Такі ж амаль, як і ўраднік Кастанты. Але, як той казаў, раптам што і атрымаецца… Айцец Глеб жыў па другі бок гасцінца, побач з самім царкоўным храмам, як ён называў гэтую звычайную драўляную цэркаўку, зрэшты, па-свойму прыгожую, пафарбаваную ў нябесны колер і атуленую з усіх бакоў старымі разгалістымі дрэвамі. Некаторыя з такіх цэркавак захаваліся да нашага часу, а з паўстагоддзя назад у гэтай мясцовасці — як і ўсюды ў заходнім Палессі — іх было шмат. Стаяла сціплая прыгажуня на ўзгорку, і адсюль была відаць яе блакітная званіца. Прускаўцы ёю ўпотай нават ганарыліся. Каля царквы — некалькі магіл. Пахаваны былыя настаяцелі. Раз у год, на Радаўніцу, айцец Глеб служыў каля гэтых узгоркаў паніхіду, думаючы, не інакш, над цяжкім пастырскім лёсам.

Існавала паданне, што даўней на гэтым месцы, дзе стаяла царква, шумеў бярозавы гай. Такое магло быць. З таго часу хрысціянскія запаведзі і водгукі язычніцкіх паданняў перамяшаліся ў свядомасці мясцовага люду. Сярод жыхароў навакольных вёсак захаваліся незаўважныя для іх саміх рэшткі язычніцтва. Прускаўцы, напрыклад, верылі, што ў Лосьне жывуць русалкі, што ноччу яны выходзяць на бераг, бушуюць у збожжы, залазяць на дрэвы і гушкаюцца, зачапіўшыся юсамі за галіны. Часам яны затрымліваюць прахожых, казычуць іх, вабяць у Лосьну. Як казаў Кузёмка, русалкі — гэта душы маленькіх дзяўчатак, якія памерлі да хрышчэння, або цені задушаных ці ўтопленых жанчын. Ранняй вясною юнакі і дзяўчаты залазілі на маладыя бярозы, што раслі пры гасцінцы, і гайдаліся — гукалі вясну. Водгукі язычніцтва праяўляліся і ў рэлігійна-царкоўных святах, нечым нават па-свойму аздаблялі іх. Праўда, святары змагаліся з бесаўскімі ігрышчамі, лічылі іх праяўленнем распуснасці і строга праследавалі рэшткі напаўзабытых ці забытых поўнасцю вераванняў. І ўсё ж такі ў які б бок ні мяняліся духоўныя ўяўленні прускаўцаў, яны заставаліся глыбока нераўнадушнымі да з'яў, колераў і гукаў таго прыродна-побытавага ўлоння, у якім паўсядзённа знаходзіліся і ў якім усё было звязана паміж сабой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x