Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што, баішся? — усміхнуўся дзед.

— Саромеюся…

— Саромеюцца, калі баяцца. Няма чаго саромецца.

Пры ўваходзе сустрэла нейкая цётка з мятлою ў руках — вартаўніца ці прыбіральшчыца.

— Вам да каго?

— Да начальства, — суха адказаў Кірыла.

— Паступаць? — выпытвала яна нейкім хрыплым, як здалося Лявонку, голасам.

— Яго, таго, павінны ўжо былі залічыць яшчэ з лета, — растлумачыў Кірыла.

Цётка кінула погляд на Лявонку.

— Самога Васіля Іванавіча няма, ідзіце да інспектара! — параіла яна і паказала на дзверы ў глыбіні калідора.

Тут нават у Кірылы ногі сталі нейкімі непаслухмянымі, аднак, што зробіш, трэба было ісці. Ён асцярожна «панукаў» у дзверы і, не дачакаўшыся адказу, прачыніў іх і разам з унукам прасунуўся ў пакой. Інспектар — малады чалавек з глыбокімі залысінамі — сядзеў у плеценым крэсле, унурыўшыся ў паперы. Апрануты ён быў у зялёны сурдут вайсковага крою. (Як потым аказалася, гэта быў настаўнік рускай мовы і літаратуры.) Калі ён разагнуўся, Лявонка ўбачыў мноства блішчастых гузікаў на грудзях і жываце. Спрабаваў іх палічыць, але гэта ў яго чамусьці не атрымлівалася. Відаць, ад хвалявання. Інспектар спытаў, адкуль яны і па якой справе. Лявонка набраў у грудзі паветра і адчуў, што яму заняло мову, — ні слова не мог вымавіць.

— А дакументы аб заканчэнні пачатковай школы ёсць?

Кірыла падаў пасведчанне.

Інспектар паглядзеў на Лявонку:

— Пяцёркі!..

— Таго, в-выдатнік, — пацвердзіў Кірыла.

Пасля гэтага Лявонка крыху пасмялеў. Інспектар пасміхнуўся неяк аднымі вачыма, агледзеў хлопчыка, потым адшукаў спіс тых, каго павінны былі залічыць на казённы кошт.

— Прозвішча?

— Кужаль, — адказаў за Лявонку дзед.

— А вы пачакайце ў калідоры! — загадаў інспектар.

Кірыла нехаця выйшаў.

— Імя?

— Лявон.

— Лявон… Гэта ты ў Прусцы сваёй Лявон. Сапраўднае тваё імя Лявонцій! Запомні.

Потым з шуфляды дастаў ліст паперы.

— Пішы заяву! На імя дырэктара народнага вучылішча. — І пачаў дыктаваць. Потым узяў напісанае Лявонкам, пакруціў у руках — Што ж, граматыку ведаеш. А як арыфметыку?

Экзамен па арыфметыцы праводзіў другі настаўнік. Давялося рашаць задачку. Лявонка са страхам сачыў, як натапырваліся настаўніцкія вусы і ўздрыгвала рудаватая бародка. Аднак задачка была з такіх, якія яны разглядалі ў школе.

Настаўнік задаў два-тры ўдакладняючыя пытанні, Лявонка даволі ўпэўнена на іх адказаў, і экзаменатар, здаецца, застаўся задаволены.

— Ты залічаны ў першы клас! — урачыста прамовіў інспектар.

Лявонка ад радасці адчуў сябе на сёмым небе.

— Паслязаўтра — на заняткі,— працягваў інспектар. — Як з кватэрай? Знайшлі?

Лявонка кіўнуў галавой, не ўцяміўшы як след апошняга пытання і забыўшы нават падзякаваць. Стаяў' і лыпаў вачыма.

— Можаце ісці.

Ён не пайшоў, а пабег. Дзеда знайшоў у канцы калідора, той, па ўсім відаць, добра-такі перахваляваўся за ўнука.

— Ну, як?

— Прынялі! Паслязаўтра — на заняткі!

Расчыніліся дзверы, і ў калідор выйшлі Лявонкавы экзаменатары.

— Дзякуй вам вялікі, паночкі! — сказаў Кірыла, прыціскаючы да грудзей шапку.

— Здольны, але старання трэба шмат! — нахмурыў бровы інспектар у зялёным сурдуце. — Каб не ленаваўся!

— З усіх сіл будзем старацца.

Дзед з унукам выйшлі з будынка вучылішча і, стомленыя перажываннямі, перад тым як ісці да Нохіма, прыселі на лавачку.

— Ну вось і скончылася тваё маленства, унучак.

Потым Лявонка доўга думаў над гэтымі дзедавымі словамі пра маленства, якое чалавек звычайна ўсведамляе і пачынае цаніць толькі тады, калі яно становіцца ўспамінам.

…Яго, адзінага сына, у сям'і вельмі любілі, але працаваць даводзілася нароўні з усімі, з пяці гадоў, калі працай лічыць тое, што Лявонка няньчыў сваю малодшую сястрычку Тоню, а потым і Фядорку… З самага раннягу ўзросту дзеці пачыналі хадзіць за скацінай. Кар'ера пастушка мела чатыры ступені. Пачынаў ён з гусей, праз год даверылі свіней, затым — авечак. Апошняя ступень — каровы. Пасвіў не толькі сваю, але і чужыя, бо трэба было зарабіць, каб вярнуць пазычанае. Міхаль пазычаў кожную вясну, а зімою абяцаў аддаць, — меркаваў, што за лета сын заробіць, пасучы кароў. Дамаўляліся— пуд за лета за кожную жывёліну А жывёлін тых быў заўсёды добры дзесятак. Сонца пячэ, дождж ліе, прымаразкі скавалі зямлю — а ты павінен пасвіць. «Пастолікі свае абарсай!» — звычайна казала яму раніцай Марыля, прыглядаючы, як ён абуваўся. Пастухоўская служба яшчэ не скончылася, а яго пачалі ўжо прывучаць да работы ў полі. Усяго было ў тым маленстве — і змрочнага, і светлага, і горкага, і радаснага. Лепшым сябрам быў дзед — з ім і ў поле, і ў лес. «Дзедо, дайце лейцы — я сам пакірую», — прасіў унук, калі яны ехалі ў поле. Кірыла даваў яму лейцы. «А што там? — унук паказваў туды, дзе поле прасціралася да лініі гарызонту і дасягала неба. — Край неба?» Дзед глядзеў туды, куды ён паказваў. «Так, небакрай». — «І далей ужо нічога няма?» — «Як няма? Далей — Бучамле». Так называлася вёска, што знаходзілася ў тым напрамку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x