Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мястэчка ўсё ж такі адбудоўвалася, але часы мяняліся і лёс яму не спрыяў. Чыгуначныя дарогі, якія звязалі Берасць і Гародню з Мінскам і Вільняй, Масквой і Варшавай, пакінулі Камянец убаку, і ён застаўся, як пісаў адзін этнограф, «вельмі бедным і нязначным мястэчкам Брэсцкага павета». Старажытны шлях, што ішоў з поўдня праз Берасць, Турну, Чарнаўчыцы, Відамле, Камянец, Камянюкі, Белавежу і вёў на Гародню, у бок Трокаў, канчаткова страціў ранейшую сваю ролю. Жыло тут народу тысячы чатыры, не болей. Жыхары мястэчка моцна трымаліся свайго мяшчанскага саслоўя і нават пачалі бунтаваць, калі аднойчы пасля апошняга раздзелу Польшчы, улады мелі намер зрабіць з іх сялян. Нават і цяпер тут захаваліся многія рысы даўнейшага ўкладу жыцця. У Камянцы жылі рамеснікі, гандляры, анучнікі, печнікі, кушняры, краўцы, шаўцы… Усіх цяжка і пералічыць. Каля палавіны з іх — як і ў большасці заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх мястэчках — яўрэі. Местачкоўцы — рамеснікі і гандляры — зямлёй не займаліся, і зямлі ў іх, па сутнасці, не было. Тут знаходзіліся базар, млын, сыраварня. Рабілі цэглу, чарапіцу, гонту, сельскагаспадарчыя прылады, посуд. Камянецкія кірмашы збіралі шмат народу, з усяе акругі. На іх можна было купіць усе патрэбныя жыццёвыя прыпасы. На вялікія кірмашы — раз ці два ў год — прыбывалі сюды цэлыя абозы балаголаў з Беласточчыны, Валыні, з Пружан, з Палесся, з-за Берасця і з многіх іншых бакоў. І чаго толькі не прывозілі — соль, мёд, збожжа, сала, рыбу, селядцы, сушаныя грыбы, лён, каноплі, воўну, шэрсць, скуры, дзёгаць, мыла, махорку. Хапала тут і пастаялых двароў — было іх з паўсотні. Адзін з іх і выбраў Кірыла. Орлік пакіраваў у двор да знаёмага местачкоўца яўрэя Нохіма, які займаўся шавецтвам і жыў адразу за трэцім мостам па Рымарскай вуліцы. Нохім асабліва славіўся ўменнем шыць дабрэнныя боты. Усю ноч можаш прастаяць у вадзе, а ногі будуць сухія. Конь добра ведаў гэты маршрут і ахвотна павярнуў у звычным кірунку, дзе паміж высокіх дрэў стаяла крытая пазелянелай гонтаю хата.

Убачыўшы на сваім падворку даўняга сябра, Нохім ажыўлена закрычаў:

— О-о-о! Малка! Малка! Паглядзі, хто да нас завітаў!

— Хто такі завітаў? — пачулася з-за дзвярэй.

Нохім набліжаўся, крыху прыгнуўшыся, шырока расстаўляючы ногі і няўклюдна соўгаючы імі, што, як ведаў Кірыла, уласціва было людзям, звязаным з сядзячай работай. Акрамя таго, ён прыкметна накульгваў на левую нагу: у дзяцінстве паслізнуўся на лёдзе і ўпаў, пасля таго левая нага ў росце крыху адстала ад правай. На галаве ў Нохіма Лявонка заўважыў шчыльна прыткнутую круглую шапачку. Кірыла злез з воза, атрос полы світкі ад саломы і павітаўся з гаспадаром. Нохімаў твар, паголены, але з доўгімі пэйсамі, якія апускаліся ніжэй падбародка, выказваў і радасць, і здзіўленне, і нейкі сум адначасова. З дзвярэй выглянула гаспадыня — яшчэ не старая, паўнаватая жанчына, жонка Нохіма. І ў яе выгляд быў, як заўважыў Кірыла, заклапочаны і нават засмучаны.

— Ды разам, пане муй, з унукам!

Нохім перавёў погляд на Кірылавы боты:

— Носіш?

— А як жа! Нашу і цябе ўспамінаю, Нохім. Як ты жывеш-пажываеш?

— На базары такія боты не купіш — там табе замест сцелькі кардон пакладуць! — не без гонару сказаў шавец, не адводзячы вачэй ад свайго фірменнага вырабу.

— Ой, часы надышлі, ой, часы надышлі! — завохкала Малка.

— Жывеш-пажываеш? — Нохім уздыхнуў.— Якое там жыццё! У Гомелі зноў пагром быў…

— Яны кажуць, — перабіла Малка, — што яўрэі рэвалюцыянеры, а што яўрэі ім благога зрабілі? Не ўсе ж рэвалюцыянеры. Паміж рускімі мала рэвалюцыянераў?

Кірыла супакоіў:

— Не хвалюйцеся, тут не будзе!

Але Нохім пазіраў няўпэўнена.

— Слабога кожны можа пакрыўдзіць і зняважыць… Што значыць — не будзе? Чаму ты так думаеш?

Кірыла развёў рукамі:

— Ты, таго, шыеш боты, я сею жыта. Падумай — нашто нам сварыцца?

— Праўду ты кажаш, але ж, бачыш, некаму трэба, каб нацкоўваць адзін народ на другі,— шавец цяжка ўздыхнуў: — У нас у дадатак і яшчэ клопаты…

Малка, ведаючы, што мае на ўвазе муж, не ўтрымалася, пляснула рукамі, залямантавала:

— Ой-ой-ой-ой, каб яго чорт! Гэты той пракляты! Ой, нарабіў…

— Малка, кінь! Які той? Цяпер ён твой зяць, — з нейкай з'едлівай насмешлівасцю і горкай іроніяй сказаў Нохім і ціха нагадаў суразмоўнікам: — Усіх нас чакае апраметная.

Усе прымоўклі. Падзьмуў вецер, пад нагамі зашумела лісцвяная мяцеліца.

Нохім ізноў уздыхнуў:

— Цяжка быць яўрэем. Чужыя б'юць, свае тузаюць…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x