Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзядзьку! Дзядзьку! — закрычаў, залямантаваў Лявонка, шукаючы дапамогі ў аратага.

Фёдар пачуў і — трэба аддаць яму належнае, мужчына здаровы і моцны, не збаяўся — з крыкам пабег напярэймы ваўку. З другога боку нехта таксама закрычаў. Здаецца, стары Гальяш, які на той час нешта рабіў у полі. Лявонка пасля першага страху неяк адразу пасмялеў і, калі воўк быў ужо зусім побач, кінуўся на яго з пугай і сцебануў так, што той ад нечаканасці ажно войкнуў і спуджана паглядзеў на пастушка.

— Э-гэ-гэ-гэй! — неслася па полі.

Воўк клацнуў ікламі, павярнуўся і, не спяшаючыся, падаўся назад.

Фёдар падышоў да Лявонкі, які калаціўся ад нервовага спалоху, паляпаў па плячы:

— Не бойся. Летам воўк сыты, не зачэпіць.

— Ён ягнятка хацеў забраць! — заплакаў Лявонка.

Потым, калі Фёдар вярнуўся да сваёй сахі, Лявонку яшчэ больш шкада стала тое ягнятка, і ён знайшоў яго між авечак.

— Шутачка ты мая, — пачасаў яму спінку, як рабіў гэта дзед Кірыла, — не пудзься, я цябе ў крыўду не дам…

Між тым падвода з седакамі дабралася да самага верху гары, адкуль на адлегласці чатырох-пяці вёрст перад імі адкрылася дзіўнае відовішча — Камянецкі стоўп.

— Што гэта?

— Камянецкі стоўп, унучак. Мястэчка ўжо недалёка.

— А калі яго паставілі?

— О-о, гэта даўно было, не пры нашай памяці. Князь нейкі… У вучылішчы з навук дазнаешся!

— А нашто ён?

— Край наш бароніць!

Мясцовыя жыхары добра-такі прывыклі да гэтай сваёй славутасці і, як часта ў такіх выпадках здараецца, прызвычаіўшыся, забылі пра яе і пра яе гісторыю. Стоўп узвышаўся над усім наваколлем, велічна пазіраючы на чалавечае жыццё-быццё, якое няспешна рухалася ў зачараваным коле часу. Лявонка бачыў стоўп упершыню, і першае ўражанне было чамусьці вельмі хвалюючым. Чымсьці спрадвечным павявала гэтае відовішча. Здалёк, з-за Камянца, неяк раптоўна выкаціўся асляпляльна яркі шар сонца. Дуга, і конская грыва, і лейцы, і нават дзедава барада — усё заззяла дзівосным прамяністым золатам і як бы адарвалася ад зямлі і завісла над стромай гары. Тварыўся нейкі цуд. На момант здалося, што яны з дзедам і з возам узляцелі некуды вельмі высока, пад самае неба, адкуль добра відаць усё наваколле. І невядома, як бы доўга гэта цягнулася, каб не Кірыла, які, відаць, нічога не заўважыўшы, прыземліў яго летуценні.

— Зараз будзе Ліпна, а там — Мікалаева і, лічы, Камянец.

Спускаючыся з Бабіцкай гары, воз даводзілася прытрымліваць за лютні, настолькі круты быў нахіл.

— Дзедо, а нашто чалавек жыве? — раптам спытаў Лявонка, калі яны праехалі Ліпну.

Кірыла здзівіўся нечаканасці ўнукавага пытання (спытае — як стрэліць) і цярпліва памаўчаў. А што на яго можна было адказаць?

— Цяжкае пытанне! Вось будзеш, таго, вучыцца, дык, можа, у кніжках і вычытаеш.

Толькі каб прынялі! Камянецкае чатырохкласнае вучылішча было недасягальнай марай для селяніна. Яго выпускнікі мелі права выкладаць у пачатковых школах. Вядома, за вучобу трэба было плаціць, але для некаторых вучняў рабілася выключэнне — яны вучыліся за дзяржаўны кошт. Пашанцавала і Лявонку. Да гэтага ён скончыў двухкласную школу ў роднай вёсцы. Гэтая двухгадовая школка афіцыйна называлася царкоўнапрыходскай. Аднойчы, прыкмеціўшы, што бацька ў добрым настроі, Лявонка папрасіў: «Таго, я б у школу пайшоў…» Сяляне не спяшаліся аддаваць дзяцей вучыцца. «Малы яшчэ», — казалі звычайна ў такім выпадку. Але Міхаль аддаў— пастухоўскія абавязкі ўзяў на сябе Кірыла. Вучыўся ўнук ахвотна. Л емантарны перыяд прайшоў вельмі хутка. Сама па сабе навука давалася без асаблівых цяжкасцей. Чытаць навучыўся неяк адразу, цяжэй было з пісьмом, але адолеў і яго. Паперы не было. Як і ўсе, карыстаўся крэйдай і грыфельнай дошкай, напісанае лёгка сціралася вільготнай анучкай.

— Вось каб так і ў жыцці можна было: што зрабіў не так — сцёр, жыві нанава! — сказаў аднойчы Кірыла, пазіраючы, як увішна абыходзіцца вучань з пісьмовымі прыладамі.

Спачатку з недаверам, а потым з радасным захапленнем глядзеў ён, як унук спасцігае грамату, навучаецца чытаць і пісаць, і самому надта ж хацелася, каб Лявонка крыху падвучыў і яго. Унук гэта бачыў і аднойчы пасадзіў дзеда за стол, даўшы ў руку крэйду, каб той напісаў літару «А». Кірыла моцна заціснуў крэйду ў пальцах і наблізіў яе да грыфельнай дошкі. Аднак справа аказалася не такой простай, як здавалася. Дзедава рука пачала калаціцца, як бы ад нейкага нутранога страху, а твар увесь укрыўся потам, некалькі буйных кропель скацілася нават з ілба на нос.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x