Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось і цяпер, пасля кароткай іх стычкі на пераездзе, стычкі, у якой, накапіўшыся, выбухнула даўняе Фішарава абурэнне, варта было Карпенку загаварыць з байцом проста і зважліва — і той адразу абмяк. I хоць яму было вельмі няёмка тут, у гэтым сцюдзёным ветраным полі — і самотна, і боязна, і гарэлі на далонях свежыя мазалі ад лапаткі, і недзе марнела маленькая крыўда, — чаго на такую справу прызначылі яго, а не іншага, — але баец маўкліва цярпеў. Ён ведаў, што гэта патрэбна палку, батальёну, ім шасцярым на пераездзе, ён разумеў гэта, але яшчэ было і затоенае жаданне — дагадзіць камандзіру.

А дагадзіць было цяжка. Чым глыбей у зямлю, тым усё болей нязручна было капаць у цеснаце вузкай ячэйкі — ні сагнуцца як след, ні выкінуць поўную лапатку, якая тыкалася ў сцены і рассыпала зямлю. Фішар усё часцей выпростваўся і, цяжка дыхаючы, услухоўваўся ў ноч.

Але тады ён адразу пачынаў мерзнуць на ветры, які ўсё не сціхаў, поўніў ноч шамаценнем бяроз на шляху, шорхатам іржышча і яшчэ нейкімі невыразнымі ветранымі гукамі; пачаў накрапваць дождж. Ужо можна было сяк-так схавацца ў гэтым акопчыку-ямцы, але старшына загадаў акапацца як мае быць, і баец, адпачыўшы, згінаўся ў чорную цеснату сховішча.

Дзіўна, думаў Фішар, як гэта атрымліваецца, што ён, малады, здольны, як раней прызнавалі многія, вучоны, знаўца шматлікіх мастацкіх ісцін, хоць таемна, але ўсё ж такі хоча спадабацца нейкаму малапісьменнаму салдафону, якім здаваўся яму старшына. Няўжо справа ў грубай сіле ці ў тых дысцыплінарных правах, якія дае камандзіру Статут, або ў нахабнаватай самаўпэўненасці гэтага чалавека? Здавалася, што гэта не так. Цьмяна неяк адчувалася, што Карпенка мае нейкія сапраўдныя перавагі над ім, нейкую патэнцыяльную сілу, на якую абапіраецца і ён, баец Фішар, але ў чым была тая сіла, Фішар зразумець не мог. Не мог жа дапусціць ён, што гэты старшына разумнейшы за яго ці болей і лепш разбіраецца ў вайсковых абставінах, ад якіх шточас залежаў іх лёс. Фішар хоць і не быў вайскоўцам, але за час франтавога жыцця навучыўся ўжо разбірацца ў ваенных абставінах, як ён думаў, не горш за гэтага саманадзейнага служаку Карпенку.

Дождж усё настойлівей лапатаў па спіне, пілотцы, па твары сцякалі сцюдзёныя кроплі, змокла перавязка на шыі. Фішар выпрастаўся, выцер гарачай далонню мокрыя калючыя сківіцы і жаласліва паглядзеў у неба, нібы там можна было што ўбачыць. Затым ён прымераўся да глыбіні — бруствер яшчэ не дасягаў і грудзей, але ўжо браўся граззю. У той гразі выпацкаліся мокрыя полы шыняля, рукі, пудовыя камякі наліплі да чаравікаў. Нідзе не было ў гэтую ноч паратунку ад сцюдзёнай агіднай макраты, якая напоўніла сабой усё наваколле.

Фішар пастаяў хвіліну, аддыхаўся і рашыў, што ўжо годзе. Не вылазячы на адкрыты вецер з ямы, ён разгарнуў сяк-так бруствер, дастаў з іржышча абсыпаную зямлёй вінтоўку, наставіў каўнер і скурчыўся на дне сховішча.

Неадольная, усёабдымная стома апанавала чалавека, адразу пахілілася яго галава — вельмі захацелася спаць. Але спаць было нельга, ды і зморанае разагрэтае цела неўзабаве скаланулі першыя дрыжыкі. Холад з кожнай хвілінай усё далей запускаў сваю ледзяную руку, прымушаў байца сціскацца, туліцца і дробна дрыжаць. Дождж гусцеў, ужо зусім змокла пілотка, зябла на ветры нядаўна астрыжаная галава. Сашчапіўшы ў рукавах рукі, Фішар дрыжаў, варушыў плячыма, тупацеў нагамі і паныла думаў, як бы паменшыць свае пакуты. Але сагрэцца не было як.

I з часам, пэўна, прызвычаіўшыся да таго з-за безвыходнасці ці мо ўжо атупеўшы ад холаду, ён неяк змірыўся з пакутамі і хоць мёрз усё болей, але ўвага яго аддалася новым адчуванням-развагам.

Вось ужо некалькі дзён у прывычныя пакутлівыя пачуцці яго — пачуцці гора і болю за вялікія няўдачы вайны, адступлення — неяк паступова ўваходзіла невыразная нотка незадаволенасці сабою, цьмянае адчуванне нейкай сваёй памылкі. Як след разабрацца ў гэтым усё было некалі — то бамбёжкі, то марш, кароткія баі на выпадковых рубяжах і зноў адступленне. Ён баяўся прызнацца сабе самому, але, здаецца, недзе надламаліся несакрушальныя дагэтуль асновы яго быцця, асновы, якія змалку засвоіў сабе Барыс Фішар і на якіх ладзіў сваё жыццё.

Ён ужо быў не надта малады — нядаўна мінуў чалавеку трэці дзесятак, і за ўсе пражытыя гады ні на адзін момант не з’явілася ў яго сумненне ў спрадвечнай сіле мастацтва. Усё самае цудоўнае, самае вечнае бачыў ён у вышэйшым праяўленні чалавечага духу — у мастацтве.

Ён гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі, старога доктара Фішара, была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету, і першыя малюнкі, якія захапілі хлопчыка, былі рэпрадукцыі з альбомаў жывапісу і скульптуры. Барыс рос ціхім, не па гадах сур’ёзным хлопчыкам, неахвотна і рэдка спускаўся ў цесны захламлены двор, у якім заўжды было сцюдзёна і сыра, і часта падоўгу разглядаў малюнкі ў бацькавых кніжках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x