Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз колькі дзён тая крыўда забылася, маці была добрая, шмат працавала, увечары прыходзіла змораная і суцішаная. Але аднойчы на нейкае свята яна ўстала дужа раненька, збегала ў краму, старанна прыбрала ў пакоі, нарыхтавала посуд і сказала Васільку, што ён, калі хоча, можа пагуляць, бо да іх прыйдзе госць. Васілька адчуў нядобрае, насупіўся, гуляць не пайшоў, а, залезшы на дах хлеўчука, пачаў выглядаць таго ненавіснага госця. Госцем аказаўся Кузьмічэнкаў — бухгалтар іхняга завода, не дужа ўжо малады чалавек, які заўсёды ездзіў на веласіпедзе з прышпіленым да рамы партфелем. Васілька зноў уцёк на кар’ер і да поўначы не паказваўся дадому.

А маці ў той вечар доўга не клалася спаць: усё чакала яго. Яна, пэўна, ужо нешта згадала ў яго настроі, уздыхнула, калі ён, прыйшоўшы, моўчкі заваліўся на ложак, пасля паплакала крыху і сказала, што ён яшчэ малы і не разумее ўсяго, што трэба было б зразумець. Тады нейкая жаласць да маці коратка варухнулася ў яго душы, але зразумець яе зусім ён сапраўды не мог, а галоўнае — не хацеў.

Нешта ў ім заартачылася, ён страціў сваю былую шчырасць, пазбягаў заставацца з ёй адзін на адзін. I калі год назад маці прывяла да іх таго Кузьмічэнкава і сказала, што ён цяпер будзе іх бацькам, Васілька зразумеў, што тут яму жыць нельга.

Праз дзень ці два ён узяў сваю новую рубашку, зімовую бацькаву шапку, тры чырвонцы надоечы атрыманых ім грошай і пайшоў на станцыю. Там ён сеў у прыгарадны цягнік і прыехаў у Віцебск. У кішэні яго была пацёртая газета з аб’явай аб прыёме навучэнцаў у школы ФЗН. Так праз пару дзён Васіль Глечык узбіўся на свой хлеб і адцураўся матчынай ласкі.

Дома ён не сказаў нікому, куды паехаў, чаму і на каго пакрыўдзіўся. Маці, відаць, нямала перажыла, пакуль знайшла яго ў Віцебску, прыехала, прасіла вярнуцца, а галоўнае — не крыўдаваць, але ён маўчаў, ні слова не сказаў ёй пры сустрэчы, не адказваў на пісьмы. Калі ж пачалася вайна, ён даведаўся, што Кузьмічэнкаў пайшоў у войска, а маці з Настачкай засталіся адны. I хлопец тады завагаўся. Ён ведаў, што ён патрэбны там, што неяк трэба ратаваць маці ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе.

Пакуль ён разважаў і вагаўся, немцы падышлі да Віцебска, і трэба было ратавацца самому. Васілька прычапіўся на станцыі да апошняга вагона апошняга цягніка і дзе пехатой па шпалах, а дзе ў эшалонах дабрыў да Смаленска. Відаць, у людскіх нягодах вялікае буры растварылася хлопцава крыўда і засталося толькі балючае ўсведамленне ўласнай несправядлівасці да маці, якая так любіла яго.

…Глухая цемра запанавала ў старожцы, патухлі апошнія іскрынкі ў грубцы, стала халадней. Дружна саплі хлопцы, прыхрапваў старшына, а Глечык шырока раскрытымі вачыма нерухома пазіраў у змрок і нудзіўся. Заўтра можа здарыцца з ім што цяжкае, ён можа загінуць, гэта будзе першы яго бой з ворагам, але не страх смерці, не жаль да сябе дапякалі хлопца ў гэтыя апошнія хвіліны спакою.

— Маці, адзіная мая, дарагая матуля, — шаптаў у бяздонную цемру Глечык, — ці даруеш ты мне калі маё непаслушэнства, мае дураслівыя выбрыкі? Чаму я такі быў дурны, не разумеў твайго сэрца, якое хацела свайго чалавечага шчасця, навошта пакінуў цябе — родную, адзіную маю? Як ты цяпер там, у варожым палоне, адна? Што з табой зробяць крывавыя вылюдкі і хто заступіцца за цябе?..

11

Тым часам старшыне Карпенку сніўся маркотны доўгі сон.

Прыплялося яму, быццам у гэтай вось старожцы ля грубкі, на тым месцы, дзе разлёгся Віцька Свіст, сядзіць яго, Рыгора Карпенкі, бацька. Ён — строгі, заклапочаны, згорблены ад нялёгкай жытухі стары — закручвае раскудлачаны сівы вус і сіпатым старэчым голасам гаворыць камусьці:

— Вось што, сыны. Як сабе хочаце, а надзел болей дзяліць не будзем. Пакуль я жывы — не дам. Дадзяліліся — з сахой павярнуцца недзе. Ляксей хай жыве, астатнія гэць у свет — свайго хлеба шукаць.

I тут, бачыць Карпенка, з цемры выступаюць ягоныя браты — старэйшы Ляксей, кульгавы Цыпрон, сварлівы Мікіта і з гэтага боку — ён, малодшы Рыгорка. Як і некалі, гадоў пятнаццаць назад, злосны, гарласты Мікіта ў адказ на тыя бацькавы словы сарваў з галавы зашмальцаваную ад поту шапку і гэпнуў яе вобземлю.

— Ага! Любімчыку, старшанькаму — чорта яго матары! А мы што? Куды мне чацвярых блазнюкоў дзяваць? Куды? Кажы, бацька! — б’ючы сябе кулаком у расхрыстаныя грудзі, крычаў Мікіта.

Браты загулі, заварушыліся, нездаволеныя бацькам, выцягнулі жылаватыя рукі і пачалі насоўвацца на яго, гатовыя разарваць старую згорбленую постаць ля грубкі. Але бацька сядзеў спакойны, строгі, зусім не баязлівы, быццам ён ведаў нейкую сілу, якая магла абараніць. Грышка спалохаўся, што здарыцца страшнае, і, кінуўшыся да старога, засланіў яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x