Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Захавалася дзве рэдакцыі апавядання: першы варыянт — машынапіс з аўтарскай і рэдактарскай праўкай — знаходзіцца ў фондзе часоп. «Малалосць»: БДАМЛіМ. Ф. 37, воп. 1, адз. зах. 402, 1—25; на ім рукой В. Быкава пазначана (і закрэслена): «чэрвень 1966 г.». Пазнейшы, папраўлены варыянт — машынапіс, 24 старонкі — захоўваецца ў Архіве пісьменніка. Пры падрыхтоўцы апошняга прыжыццёвага выдання В. Быкавым былі ўлічаны амаль усе тыя праўкі, якія былі зроблены ім самім (нешматлікія праўкі, зробленыя рэдактурай «Маладосці», аўтар не ўлічыў).

Стар. 389. Смелы я або трус … — У першай рэдакцыі В. Быкавым папраўлена: «Смелы я ці баязлівец».

Стар. 390. Ну што ж, мне ад таго чамусьці не было дужа боязна. — У першай рэдакцыі гэты абзац быў адзначаны, трэба думаць, рэдактурай «Маладосці» і закрэслены. У часопіснай публікацыі ён адсутнічае.

Стар. 399. Я на ўсе вочы … — У першай рэдакцыі В. Быкавым было папраўлена: «да болю ў вачах».

Стар. 407. Кажуць, везці яго ў медсанбат ужо няма сэнсу. — У першых дзвюх рэдакцыях пасля гэтага сказа ішло асобным абзацам: «Хай яно ўсё згарыць!»

Сваякі (стар. 408)

Упершыню пад назвай «Свае людзі» — часоп. «Маладосць», 1966, № 12. У кніжным выданні — Выбр. тв.: У 2 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1974. Т. 2 — пад назвай «Сваякі».

Друкуецца паводле: Зб. тв.: У 4 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1982. Т. 4. Там жа пазначаны год напісання — 1966.

Захавалася тры машынапісныя варыянты апавядання: першы пад назвай «Свае людзі» з невялікай аўтарскай і рэдактарскай праўкай знаходзіцца ў фондзе часоп. «Маладосць»: БДАМЛіМ. Ф. 37, воп. 1, адз. зах. 404, 1–9. Другі і трэці варыянты машынапісу памерам 9 і 10 старонак (пад назвамі «Свае людзі» і «Сваякі» адпаведна) захоўваюцца ў Архіве В. Быкава. Пры параўнанні іх з публікацыяй ў Зборы твораў можна прыйсці да высновы, што зменаў у апавяданні зроблена не было.

Круты бераг ракі (стар. 416)

Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1972, 13 кастр. У перакладзе на рускую мову (пер. аўтара) пад назвай «На речном берегу» — газ. «Известия», 1972, 14 окт.

Друкуецца паводле: Зб. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6. Там жа пазначаны год напісання — 1972.

У Архіве В. Быкава захоўваецца два машынапісы апавядання памерам 7 і 5 старонак кожны (першы — з аўтарскімі праўкамі, другі, ужо выпраўлены, без заканчэння), якія дазваляюць прасачыць тыя праўкі, якія былі зроблены аўтарам падчас падрыхтоўкі апошняга прыжыццёвага выдання (публікацыя ў «ЛіМе» адпавядае ранейшай рэдакцыі):

Стар. 416. … густа цямнеўся хвойнікам. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Трошкі вышэй па рацэ фыркалагрукатала іржавая аграмадзіна землечарпалкі, што ўвесь доўгі дзень цягала з рачнога дна мокрыя кучы жвіру. Але баржа яму, відаць, не замінала».

Стар. 417. … не звярталі на яго ўвагі. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Яны ўжо ведалі, што цяпер ён будзе да змроку паныла ўзірацца ў тое месца на беразе, дзе з маладога хвайнічку збягала да ракі сцяжынка і дзе гойдаліся на раскалыханых „казанкаю“ хвалях дзве прымкнёныя да камяня лодкі. Там быў лясны перавоз, але людзей амаль ніколі не было відаць; лодкамі, апроч леснікоў, відаць, мала хто карыстаўся».

Стар. 419. … не ўчуў няласкавых слоў Каламійца. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Каламіец тым часам звыклай рукой закінуў у ваду яшчэ дзве або тры донкі, уваткнуў у бераг кароткія, з малюсенькімі званкамі вудзільны».

Стар. 419. … аж прыбягае Цімка . — У ранейшай рэдакцыі — Алесь.

Стар. 420. … зышоў з таго берага. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Стары ўвачавідкі абвяў, азмрачнеў яшчэ болей, увесь зацяўся ў сабе. Напэўна, унутры ў ім было нешта такое, што надоўга скавала яго нерухомасцю і нематой».

Стар. 420. С тары маўчаў, як глухі. — У ранейшай рэдакцыі: «Стары маўчаў, як аглух».

Сяргей Шапран

Примечания

1

Марш, быдла!

2

Паднiмайся, жыва!

3

Устаць! Наперад!

4

Забiў, i добра!

5

А можа ён не вiноўны? Навошта так люта?

6

Больш забiтых — менш жывых, так патрабуе фюрар! А ты маўчы, Лорэнц!

7

Дык распраўся i з iм!

8

Ты з глузду з’ехаў, цывiльная карова! Каго ж мы тады прывядзём да пана оберштурмфюрара? У вайсковай справе трэба думаць — i куды больш, чым за кнiгамi!

9

Прывал!

10

Глядзi ты, з глузду з’ехаў!

11

Ота, пакiнь яго ў спакоi! Ён жа не здолее iсцi, i нам прыйдзецца цягнуць яго, як мяшок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x