• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-5-9691-0428-х, издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, категория: prose_military / Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стар. 249. … парог пераступіла поўная, немаладая ўжо кабета … — У першай рэдакцыі: «у калідор улезла тоўстая, дыхавічная кабета».

Стар. 249. … калі ўбачыла Дзіну Васільеўну. — У ранейшых рэдакцыях далей ішло: «і, дробна тупаючы востранькімі, як шыльца, абцасікамі, падалася ў пакой. Дзверы яна не зачыніла, і Люся, трымаючыся за ручку, замерла так, збянтэжана пазіраючы ўслед жанчыне.

Калі неўзабаве гаспадыня паклікала яе, дзяўчына, ледзьве перастаўляючы раптам змярцвелыя ногі, пераступіла парог пакоя. Нейкая недарэчная зацятасць не давала ёй узняць позірк, але яна бачыла, ці, можа, хутчэй адчувала, што госця сядзіць у мяккім крэсле, закінуўшы за падлакотнік крысо расшпіленага стракатага плашча і заклаўшы нагу на нагу. Па ўсёй кватэры моцна патыхала яе прытарнымі духамі, а на твары па-ранейшаму гуляла мядовая, занадта лагодная ўсмешка».

Стар. 250. … збіраць свой нямудры набытак . — У першых рэдакцыях далей ішло: «Збіраць, уласна кажучы, не было чаго. Што-колечы з бялізны, школьнае карычневае плацце з белым каўнерыкам, старэнькі лыжны касцюм — навагодні падарунак Дзіны Васільеўны. Яшчэ была кніга „Граф Монте Кристо“, якую яна з маленства берагла і перачытала ўжо колькі разоў».

Стар. 251. Яна прыладзілася на заднім сядзенні і маўчала. — У другой рэдакцыі: «Яна прыладзілася на заднім сядзенні, паклаўшы на калені клумак і адчувала, быццам правальваецца ў хмельнае самотнае бяздонне».

Стар. 251. … астудзіўшы прыветную ласкаваць у вачах…

У першай рэдакцыі: «згубіўшы прыветную ласкавасць у пасцюдзянеўшых, але па-ранейшаму прыгожых вачах».

Стар. 251. Тут у нас ванная … — У першай рэдакцыі перад гэтым сказам ішоў наступны: «Ігарок спіць уранку і не любіць, калі што дзе грукае».

Стар. 252. Гэта яна? — У першай рэдакцыі: «О кэй, прывет, крошка. Гэта яна?»

Стар. 252. Спаць будзеш тут, на раскладушцы . — У першай рэдакцыі: «Спаць будзеш вось на гэтай канапе, — паказала яна на тую прыгожую плюшавую канапу ў гасцінай».

Стар. 253. Для хатняй работы … — У першай рэдакцыі перад гэтым сказам ішоў наступны: «Ён празмерна ўстарэў і выйшаў з моды».

Стар. 253. … кітайскі халацік. Хоць ён быў стары і сям-там дзіравы, але ад яго нельга было адвесці вачэй. — У першай рэдакцыі: «кітайскі халацік, які аж свяціўся нейкім унутраным святлом, блішчаў, пераліваўся, ды так ярка, што здавалася, аж кідаў навокал палымяныя блікі. Ён быў цудоўны і, відаць, дарагі гэты халацік…»

Стар. 253. … калі станеш старацц а… — У першай рэдакцыі далей ішло: «Гэта Дзіна Васільеўна, вядома, скнара, яна, канешне, не дужа раздарвалася».

Стар. 254. Гэта погляды тваёй Дзіны … — У першай рэдакцыі перад гэтым сказам ішло: «Ты наіўная, як вясковая цётка, — пагардліва чмыхнула Маргарыта Яўгеньеўна, спыніўшыся ў дзвярах».

Стар. 254. … з яе абавязкамі … — У першай рэдакцыі: «з яе абавязкамі, у тым ліку і вымаць раніцай газеты з паштовай скрынкі на дзвярах».

Стар. 254. … так зняважліва адзывалася аб ёй за вочы . — У першай рэдакцыі далей ішло: «Люся асуджала яе, але ў той жа час не магла не змякчэць да гаспадыні за яе падарункі, якія адразу так запаланілі душу дзяўчыны. Праўда, яе ўсё непакоіў той даўгавязы Ігар з сваім недарэчным „окэем“ і самаўпэўненым выглядам у цялячых вачах, але яна старался як-небудзь не думаць аб ім.

Адной ёй стала вельмі вольна і раскошна ў гэтай прасторнай кватэры».

Стар. 255. … прыгожых рэчаў. — У першай рэдакцыі далей ішло: «нават паменшыла варожая насцярожанасць да Ігара, гэтага самаўпэўненага недарэкі».

Стар. 256. … у галлі вераб’і . — У першай рэдакцыі далей ішло: «і адчувала сябе зусім-зусім адзінокай і нешчаслівай».

Стар. 256. — Ігаа-а-а-ар, — засцярожліва праенчыла маці.

У першай рэдакцыі:

«— Ну што ж гэта ты… Не мог узяць дзе з іншага месца, не для цябе было пакладзена, — мякка зазлавала Маргарыта Яўгеньеўна.

Ігар, нічога не адказваючы, пусціў струмень дыму ў напрамку Люсі, якая ўсё стаяла перад акном і калупала падаконнік. Пасля ён, нібы заўважыўшы што, прагугнявіў:

— О кэй! А новай крошцы куды лепей ідзе гэтае плацце. Зусім не тое, што той даўгавязай Любцы.

— Ігаа-а-а-ар, — засцярожліва праенчыла маці.

Люся раптам зразумела ўсё — і тое агіднае здарэнне з грашыма і паганую вартасць гэтага падарунка. Душная хмельная хваля шыбанула ў яе адчуванні, узняла буру нянавісці ў яе строгай дзявочай душы — гэта было нешта звыш таго, што яна магла стрываць».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.