Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стар. 237. … зароў дзікім голасам . — У абодвух машынапісах: «зароў благім матам».

Стар. 237. … у выбітую ў дзвярах шыбіну. — Далей у абодвух машынапісах ішоў наступны сказ: «За прылаўкам усё лемантавала буфетчыца, а хаўруснікі, не зважаючы на яе, працягвалі сваю справу».

Стар. 238. … падумаў і пайшоў, цвёрда рашыўшы дамагчыся свайго. — У ранейшых рэдакцыях: «падумаў і, цвёрда рашыўшы дамагчыся свайго, пайшоў у міліцыю».

Стар. 240. Дык здаволіўся ўчора? Можа, і сёння таго ж хацеў бы ? — У другой рэдакцыі: «Ну што, задаволіўся ўчора? Казаў пачакай, дык табе Правіла даражэй, з ім пайшоў. Ну, а цяпер што?»

Стар. 240. Федзька заварушыўся, пакутна паморшчыўся сваім круглявым тварам. — У другой рэдакцыі: «Федзька пакутна паморшчыўся».

Стар. 241. Не дам ні рубля, хоць канай. Хай табе Правіла дае, — злосна абвясціў Косця. — У другой рэдакцыі: «Не дам ні рубля, хоць канай. І яшчэ ў Глінішчы напішу, які ты злыдзень».

Стар. 241. … баючыся выбягаць на мокрае . — Пасля гэтага сказа ішло: «Калі Косця наблізіўся, усё чамусьці змоўклі — хлопцы ваўкавата насупіліся, а дзяўчаты пра нешта зашапталіся. Косціку зноў стала няёмка і прыкра, але ён прыхаваў у сабе тое…»

Стар. 242. Косця чамусьці аж узрадаваўся… — Пачынаючы з гэтага сказа, канцоўка апавядання ў другой рэдакцыі выглядала інакш (свой канчатковы выгляд яна атрымае ў трэцяй рэдакцыі):

«Косця чамусьці аж узрадаваўся, убачыўшы блізкіх людзей, і яны, здаецца, пазналі яго. Але нешта новае, насцярожанае мільганула на ўсмешыстым Зініным твары, і хлопец здаля бачыў, як тузанула яна за руку Федзьку і сыйшла з тратуара. Азірнуўшыся, Федзька торапка падаўся за ёй, і неўзабаве яны апынуліся на другім баку вуліцы.

Ад нечаканасці Косця спыніўся і прыкусіў губу. На кароткі нястрымны момант ён адчуў у горле тугі камяк крыўды, але неяк перасіліў сябе.

— Ага, так? — нягучна прамовіў Няўломак. — Не, гэта ўжо не выйдзе.

Ён бесцырымонна гукнуў Федзьку і збочыў з тратуара, каб дагнаць сябра. Вострае пачуццё крыўды хутка міналася, усё болей расла злосная ўпартасць дамагчыся свайго — перайначыць Федзьку, хоць бы для таго спатрэбілася нават пасварыцца з Зінай».

Калі хочацца жыць… (стар. 243)

Упершыню — газ. «Гродзенская праўда», 1959, 15 сак.

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1959.

Машынапіс апавядання з нязначнай рэдактарскай праўкай заховаўецца ў фондзе газ. «Літаратура і мастацтва»: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 484, арк. 1–4.

* * *

Стар. 244. Уласаўцы — салдаты савецкай арміі генерала Уласава, якія разам з камандзірам перайшлі на бок нацысцкіх войскаў.

«Цябе пакрыўдзілі?..» (стар. 247)

Упершыню пад назвай «Цябе пакрыўдзілі?..» — часоп. «Работніца і сялянка», 1959, № 6.

Друкуецца па гэтым жа выданні. Датуецца годам апублікавання.

Першапачатковая назва — «Люся». У фондзе часоп. «Работніца і сялянка» захоўваюцца два машынапісы апавядання: аўтарызаваны з вялікай рэдактарскай праўкай пад назвай «Люся» (назва закрэслена, зверху напісана: «Цябе пакрыўдзілі?..»; захоўваецца: БДАМЛіМ. Ф. 49, воп. 1, адз. зах. 35, 84–98) і пазнейшая рэдакцыя пад назвай «Цябе пакрыўдзілі?..» (БДАМЛіМ. Ф. 49, воп. 1, адз. зах. 35, арк. 71–83). Пры іх параўнанні нельга не заўважыць, што падчас другой рэдакцыі твора В. Быкаў улічыў практычна ўсе праўкі і скарачэнні, якія былі зроблены раней. Прывядзём найбольш значныя з іх:

Стар. 247. Ёй было цяжка ў шаснаццаць год … — У абедзвюх ранейшых рэдакцыях: у пятнаццаць год.

Стар. 247. … болей за два гады . — У ранейшых рэдакцыях далей ішло: «…болей за два гады, сталуючыся на яе харчах і як колечы апранаючыся на сваю сторублёвую зарплату».

Стар. 248. … там табе добра будзе … — Пасля гэтага сказа ў першай рэдакцыі ішло: «Яна казала тое, быццам вінілася за нешта благое, а ў Люсі стукала ў скронях і густая ліпкая чырвань абажура засцілала зрок. Яна хацела сказаць гаспадыні, што не варта клапаціцца пра яе, што яна пражыве як-небудзь, не трэба і гэтага прабачлівага тону, яна разумее ўсё — не маленькая. Але дзяўчына не сказала нічога і пайшла на кухню дамываць посуд».

Стар. 248. … і не сцяліла сабе пасцелі. — У другой рэдакцыі: «і не сцяліла сабе на старэнькай увагнутай канапцы».

Стар. 249. … даносіўся які стук . — У ранейшых рэдакцыях далей ішло: «Так у пакуце мінаў гэты ранак. Справіўшыся, яны ўсе не спяшаючы паснедалі на кухні. Гаспадыня чагосьці ўздыхала, абедзве яны маўчалі, слухаючы толькі гамонку дзяцей. Недзе, заляцеўшы праз адчыненае акно, гудзеў у пакоях чмель, і гэты яго сумны, як пахавальная музыка, гуд узмацняў невыразную шчымлівую роспач дзяўчыны».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x