Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стар. 190. Эх, Айбекаў!.. — У машынапісе і ў кнізе «Жураўліны крык»: «Эх, Айбекаў, ну нашто так марудна, хутчэй трэба…»

Стар. 191. … то мацаў вывады правадоў, зазямленні … — Далей ішло, але было скарочана В. Быкавым: «то выходзіў да Сімакова ў траншэю».

Стар. 197. Тэлефаніст зразумеў, што гэта выратаванне, і амаль фізічна адчуў, як упала з яго душы палова вялізнага гора. Шчыльна сцяўшы дрыготкія вусны, ён таропка злучыўся з «Волгай» і пасля, крыху перасіліўшы сябе, закрычаў у запацелую ля рота трубку… — У ранейшай рэдакцыі: «Тэлефаніст нема замычэў ад радасці і амаль фізічна адчуў, як звалілася з яго душы вялізнае гора. Ён зараз жа выклікаў „Волгу“ і торапка, нібы баючыся згубіць сваё неспадзяванае шчасце, закрычаў у трубку…»

На сцяжыне жыцця (стар. 198)

Упершыню пад назвай «Радасць» — часоп. «Полымя», 1959, № 6. У першым кніжным выданні — зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960 — пад назвай «На сцяжыне жыцця» (там жа пазначаны год напісання — 1958). У перакладзе на рускую (пер. М. Гарбачова) пад назвай «Фруза» — зб. «Журавлиный крик». М.: Советский писатель, 1961.

Друкуецца паводле: Зб. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6.

Няўломак (стар. 228)

Упершыню — часоп. «Беларусь», 1959, № 7.

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1958.

В. Бурносаў, пішучы ў маі 1959 г. выдавецкую рэцэнзію на кнігу В. Быкава «Апошні баец», напрыканцы прапаноўваў: «Са свайго боку, я адважуся параіць і аўтару і рэдактару ўключыць у гэты зборнік цікавае новае апавяданне маладога пісьменніка „Няўломак“, якое мне давялося прачытаць выпадкова ў адной з рэдакцый. Апавяданне напэўна хутка з’явіцца ў перыядычным друку, і яго трэба было б уключыць у кніжку». Гэтая прапанова, верагодна, і паспрыяла ўключэнню «Няўломка» ў першую кнігу В. Быкава.

Пазней, у адказ на ўдакладненне крытыка І. Дзядкова, В. Быкаў пісаў: «„Няўломак“ вряд ли имеет русский синоним, очевидно, это надо понимать, как человек неуступчивый, неукротимый, своенравный. Кажется, это и по-белорусски диалектизм».

Верагодна, спачатку В. Быкаў даслаў апавяданне ў «Маладосць», — машынапіс з буйнай рэдактарскай праўкай (якая ў асноўным датычыцца стылю) захоўваецца ў фондзе часоп. «Маладосць»: БДАМЛіМ. Ф. 37, воп. 1, адз. зах. 64, 1—20. Яшчэ адна, новая рэдакцыя апавядання (таксама машынапіс з аўтарскай і рэдактарскай праўкай) захоўваецца ў фондзе часоп. «Беларусь»: БДАМЛіМ. Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 496, 1—15. Напрыканцы машынапісу, які быў дасланы ў «Маладосць», рукой В. Быкава зроблена пазнака: «Можа, так будзе лепей? З прывіт.[аннем]. ВБ». Згодна з гэтай пазнакай і двума вядомымі сёння машынапісамі, а таксама зыходзячы з тых правак, якія былі зроблены падчас падрыхтоўкі твора для кніжнага выдання, можна меркаваць, што аўтар неаднойчы дапрацоўваў апавяданне і яно мела, як мінімум, чатыры рэдакцыі. Адзначым яшчэ, што ў машынапісе фонда час. «Маладосць» галоўнага героя звалі інакш — апавяданне пачыналася наступным чынам: «У яго ладнае імя Косця, неблагое прозвішча Лемех…». Да таго ж, згодна з гэтай, магчыма, другой рэдакцыяй, можна прасачыць, якія змены былі зроблены — не выключана, што самім В. Быкавым — у творы падчас першай кніжнай публікацыі:

Стар. 230. Правіла яшчэ пажмурыўся … — Пасля гэтага сказа пачынаўся раздзел II.

Стар. 230. … адступіў на вальнейшае месц а. — Далей ішло: «каб уладкаваць у кішэні грошы».

Стар. 230. … ён атрымае палучку, заробленую жорсткімі, збітымі цэглай рукамі… — У другой рэдакцыі (у машынапісе, што захоўваецца ў фондзе «Маладосці»): «ён атрымае палучку — свае 350, а, можа, і 400 рублёў».

Стар. 230. … ці скора ранак. — У дзвюх ранейшых рэдакцыях: «ці скора ранак, каб рыхтавацца да працы».

Стар. 232. Лічы, што парася гэпнулася … — У другой рэдакцыі: «Ад парася застануцца капыты і вушкі…»

Стар. 232. … у яе прывабны кірпаты твар . — У другой рэдакцыі: «у яе прыветны курносы твар»; у трэцяй: «у яе прывабны курносы твар».

Стар. 234. … да суседняй вёскі Глінішчаў . — У абодвух машынапісах: Глінішч.

Стар. 236. … Каціся к сякой-такой матары, салага несалёная!. . — У другой рэдакцыі: «Каціся к сякой-такой матары, сабачы недагрызак, салага несалёная!..»

Стар. 236. Правіла рвануў на грудзях світку і, сагнуўшыся крукам, цяжка ўзняўся за сталом, бы збіраючыся праз яго скочыць на хлопца . — У другой рэдакцыі: «…Правіла ірвануў на грудзях світку і цяжка ўзняўся, ледзь не абярнуўшы стол».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x