Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Машынапіс з аўтарскімі і рэдактарскімі праўкамі (13 старонак) захоўваецца ў Архіве В. Быкава. Яшчэ адзін машынапісны экзэмпляр захоўваецца ў фондзе часоп. «Беларусь»: БДАМЛіМ. Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 520, 2–11 (гэта пазнейшы варыянт — з улікам таго дапісанага, якое прыводзіцца ніжэй, — з рэдактарскай праўкай і без дзвюх апошніх старонак; мяркуючы па бланку часоп. «Беларусь», на якім надрукавана першая старонка апавядання, не выключана, што рэдакцыя збіралася публікаваць твор, аднак у «Беларусі» «Незайгоная рана» надрукаванай не была). Да апавядання прыкладзены ліст да адказнага сакратара часоп. «Беларусь» І. Кудраўцава:

«Шаноўны Іван!

Пасылаю табе гэтую штуковіну, зусім не маючы ўпэўненасці, што можна і трэба надрукаваць. Можа, нават і не варта савацца з такім несамавітым творам.

Увогуле — паглядзі. Калі што, дык вернеш, як гэта ты робіш і за што я ўдзячны табе. (Хоць перадрукоўваць лішні раз не трэба.) […]

З павагай, Вас. Быкаў.

24 лютага 59 г.»

Па экзэмпляры, які захоўваецца ў Архіве В. Быкава, можна прасачыць, якія змены былі зроблены аўтарам падчас апошняй працы над творам:

Стар. 128. Яе суцяшалі суседзі, колькі разоў угаворвала Марыська, якая ўжо выйшла замуж і жыла ў далёкай вёсцы. Зяць пры кожнай сустрэчы цярпліва запрашаў яе да сябе — там гадаваліся ўнукі, і яна была дужа патрэбна . — Гэтых сказаў у машынапісе няма — яны былі дапісаны рукой В. Быкава замест закрэсленага: «Ніхто нідзе нічога не чуў пра яго, і незагойная страшная рана раздзірала матчына сэрца…»

Стар. 130. … памагае дачушка Марыська … — Далей ішло: «якая год дзесяць таму памёрла ад родаў», аднак было закрэслена, магчыма, самім аўтарам. Можна меркаваць, што В. Быкаў ці сам, ці хутчэй за ўсё па нечай прапанове вырашыў не драматызаваць зусім ужо лёс Тэклі.

Стар. 132. Няўжо сапраўды ўсё скончана і ніколі ёй не дачакацца яго, і давядзецца падацца ў чужыну да зяця?.. — Гэты сказ таксама пазней быў дапісаны В. Быкавым.

Стар. 134. … старая ўпілася … — У машынапісе ішло, але было закрэслена: «…старая вар’яцкімі вачыма з апошняй нялюдскай надзеяй…»

* * *

Імя аўтара эпіграфа апавядання — Міхася Васілька — адсутнічае ў апошняй прыжыццёвай публікацыі тэкста ў 6-томным Зборы твораў В. Быкава (было ўказана ў зб. «Жураўліны крык»).

Непагадзь (стар. 135)

Упершыню — часоп. «Беларусь», 1958, № 9.

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1957.

Менавіта ў 1957 г. В. Быкаў пісаў у лісце да Е. Лось:

«Зараз засеў за новае апавяданне пра нешчаслівае каханне, пакуты, скруху, сардэчны боль і г. д. Адным словам, сумная рэч і сумная назва „Непагадзь“. Як бачыце, калінебудзь будзе падстава назваць мяне „ныцікам“, „песімістам“ і яшчэ якім небудзь бранным крытычным тэрмінам». У другі раз: «Скончыў апавяданне наконт „тщетности мечтаний“ і „обманутой любви“. Гэта новая для мяне тэма, не ведаю як удалася рэч. […]

Апавяданне, што скончыў, мяркую паслаць у „Беларусь“, хоць там, кажуць, бязлітасны да маладых, сам жа малады Сіўцоў». І наступным разам: «Перад Новым годам паслаў у „Беларусь“ новае апавяданне „Непагадзь“ на тэму пра ілюзіі кахання, дождж, пакуты, сумненні і расчараванні…».

Верагодна, пры падрыхтоўцы да друку апавяданне было значна перапрацавана, — В. Быкаў пісаў у лісце да Е. Лось:

«…з „Беларусі“ Сіўцоў прыслаў маё апавяданне з заявай, што яно яму спадабалася ўвогуле, але тут жа зрабіў заўвагі для пераробкі, якія нічога не пакідаюць ад маёй задумы. Паклаў я яго — хай ляжыць». Тым не менш «Непагадзь» пісьменнік у часопісе ўсё ж надрукуе, што ж тычыцца правак, якія В. Быкаў быў вымушаны зрабіць, праз пэўны час у яго з’явіцца магчымасць апублікаваць гэтае апавяданне ў ранейшай рэдакцыі — у кнізе «Жураўліны крык».

Ціхманая жонка (стар. 148)

Упершыню пад назвай «Шчасце» — газ. «Гродзенская праўда», 1958, 16 сак. Пад назвай «Ціхая жонка» — газ. «Звязда», 1958, 20 крас.

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там пазначаны год напісання — 1957 г.

Страчаныя мары (стар. 157)

Упершыню — «Нёман»: Зб. твораў пісьменнікаў Гродзенскай вобласці (Гродна, 1958).

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык», Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1958.

Машынапіс з аўтарскай праўкай захоўваецца ў фондзе часоп. «Полымя»: БДАМЛіМ. Ф. 42, воп. 1, адз. зах. 126, арк. 1—16. Напрыканцы рукой пісьменніка зроблена пазнака: «Можа, спатрэбіцца гэтае апавяданне на сучасную тэму. В. Быкаў». Тут жа рэдакцыйны вердыкт (подпіс неразборлівы): «Апавяданне не дапісана. Яно нібы раздзел з аповесці. 21/XI.58».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x