Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка», № 4).

Датуецца годам апублікавання.

Была яшчэ адна публікацыя апавядання: «Гродзенская праўда», 1959, 26 ліп.; там тэкст быў апублікаваны пад назвай «Дапякло!: Скаргі раскрытыкаванага старшыні» і ў асобных месцах адрозніваецца ад першай рэдакцыі твора:

Стар. 119. С пакой ужо не ўтрымаеш — на тыдзень настрой страціш . — У газ. «Гродзенская праўда»: «Спакой ужо не ўтрымаеш, калі тая газеціна пачне цябе на ўвесь свет ганьбіць ды яшчэ малюнкі змяшчаць — на пацеху беспартыйным і несвядомым. Тут ужо абыякава не стрымаеш, на тыдзень настрой згубіш».

Стар. 119. … ён, вядома, адукаваны чалавек . — У газетнай рэдакцыі: «ён, вядома, чалавек адукаваны, і тая пісаніна — яго прафесія».

Стар. 120. … з’явіўся той газетчык з раёна, малады, кірпаты, у шэрай кепцы. «Прывітанне, — кажа, — старшыня. Як справы з уборкай? » — У газетнай рэдакцыі: «…з’явіўся той газетчык з раёна. Я тады брыгадзірам прапарку наладзіў і раззлаваны быў. А ён тут са сваімі пытаннямі — кажа, заметку піша, даныя трэба. А сам гэткі малады, курносы, у шэрай кепцы і гэтак смела падступае да мяне. Ды ну цябе, кажу, з тваімі данымі — у бухгалтэрыі бяры. Хлопец нібы сумеўся, але нічога, пайшоў да бухгалтара. Тады ж, увечары, ён і паехаў, і не ведаю, ці выкарыстаў дзе свае даныя, ці не. Аднак пад восень прыязджае зноў. Таксама быў адвячорак, я гэта сядзеў на лаўцы перад канторай — з бухгалтарам па цыгарцы прыпалілі і гутарым. А ён, бы з старым знаёмым ужо: „Прывітанне, як справы з уборкай, таварыш старшыня?“»

Стар. 120. Хай сабе і не патрабую. Ды і як ад яго патрабаваць, калі яны сёння тут, заўтра там, ды агрызаюцца яшчэ: у нас сваё начальства на ўказкі і гэтак далей . — У газетнай рэдакцыі: «Хай сабе і не спаганяю. Спагоніш тут, калі ў іх то балты, то гайкі, то спрадвечны недахоп запчастак».

Стар. 121. … і дзіравая страх а. — У газетнай рэдакцыі пасля гэтага сказу далей ішло: «Газеціна прадпісвае прыняць меры і паведаміць».

Стар. 121. … уявіў ён сябе карэспандэнтам — вось нарабіў на сваю галаву! — У газетнай рэдакцыі: «уявіў ён сябе карэспандэнтам, каб у газету плявузгаць пра такія дробязі».

Стар. 121. У «Новым шляху» … — У газетнай рэдакцыі: «У „Героі“».

Стар. 121 … ці ты з глузду з’ехаў, хлопец? — У газетнай рэдакцыі пасля гэтага сказу далей ішло: «Ці табе жыццё няміла?»

Стар. 121. А вінаватым такі аказаўся я. Бухгалтар падаў звесткі… — У газетнай рэдакцыі: «А перад начальствам вінаватым аказаўся я. Прыехаў інструктар, праверылі гэтае сіласаванне і ўзялі мяне ў абарот. Аказваецца, бухгалтар падаў звесткі…»

Незагойная рана (стар. 123)

Упершыню — зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1957.

Друкуецца паводле: Зб. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6.

Трэба думаць, пра гэтае апавяданне пісаў В. Быкаў у лістах да Е. Лось: «Быў і яшчэ адзін чалавек, дарагі мне, з якім я таксама расстаўся ў 41[-м] у Варонежы, — гэта мой стрыечны брат. Гаротны лёс гэтага чалавека. Яго бацькі да гэтага часу так і не маюць ніякіх вестак аб ім, бацька ўжо памёр, не дачакаўшыся, а маці ўсё чакае. Як гэта жахліва — не мне Вам тлумачыць. І вось цяпер я хаджу з пэўнымі думкамі ў галаве, спее апавяданне пра адзінокую старую маці, сын якой не вярнуўся з вайны. Яна чакае! Хай кажуць людзі, што ўжо няма яго, хай пішуць установы, што сын яе „ни в списках убитых, ни в списках без вести пропавших не числится“, — бразне вецер аканіцай, шасне галінка ля сцежкі — уздрыгне маці, і скаланецца яе сэрца». «Апавяданне я напісаў, але яно, здаецца, не з ліку ўдалых. Справа ў кампазіцыі. Атрымалася псіхалагічная штуковіна, якая вельмі аддае фрагментарнасцю і нагадвае, як мне сказаў адзін мой першакрытык, нудны раздзел з добрага рамана. Яшчэ ў ім моцныя ноткі ібсенаўшчыны і дастаеўшчыны, — што ўжо зусім дрэнна ў наш час». І ў іншы раз: «Нешта яна там задужа хваліць тую „рану“ ўпачатку, а пад канец робіць (ці, як кажуць газетчыкі, вытварае) крытыку. Я казаў яшчэ тады ў Мінску, што апавяданне гэтае напісалася сэрцам, — розуму, майстэрства туды ўкладзена не шмат, таму яно і атрымалася такое — непуцёвае». Ужо пазней В. Быкаў, мяркуючы па ўсім, прапанаваў твор адначасова ў часопіс «Беларусь» і штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», паколькі пісаў:

«„Незагойная рана“ мая ляжыць у „ЛіМе“ без руху, з „Беларусі“ Сіўцоў прыслаў маё апавяданне з заявай, што яно яму спадабалася ўвогуле, але тут жа зрабіў заўвагі для пераробкі, якія нічога не пакідаюць ад маёй задумы. Паклаў я яго — хай ляжыць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x