Стар. 49. Я быў выкладчыкам … — Перад гэтым сказам ішлі наступныя: «Гэта была вельмі пакутлівая праца. Я, нібы закляты, ад ранку і да позняй ночы сядзеў над вучнёўскім сшыткам ля расчыненага вакна. Дні стаялі ветраныя, у садку бясконца мігацелі дробныя блікі, шумела вецце, і гэткім-жа тлумным шумам поўнілася мая галава. Я пісаў, закрэсліваў, грыз канец ручкі і пакрысе вымучваў патрэбныя словы. Колькі яны мне прынеслі пакут, гэтыя словы!»
Стар. 49. … абыходзіцца без іх ? — Пасля гэтых слоў ішоў наступны сказ: «Да таго-ж я не баюся працы і вельмі хацеў зрабіць свой допіс менавіта такой, усебакова цудоўнай штуковінай».
Стар. 50. Не ў стане саўладаць … — Перад гэтым сказам ішоў наступны: «Здавалася, на тым пакуты павінны быліб скончыцца, але атрымалася інакш».
Стар. 50. … прозвішчы шчаслівых аўтараў . — Пасля гэтага сказа ішоў наступны: «Так прадаўжалася шмат часу, я, здаецца, зноў пачаў худзець, а мая цікаўная гаспадыня спагадліва пазірала на мяне, часам напамінаючы пра дзявочае непастаянства, і чамусьці ўздыхала».
Стар. 51. І пэўна я вярнуўся б назад, калі б у гэты час на парозе не з’явіўся высокі, вельмі худы і амаль жоўты чалавек у акулярах, які здаўся мне хворым . — У машынапісе гэты сказ выглядае інакш: «Пэўна я вярнуўся-б назад ад яго скрыпучых прыступкаў, калі-б у той час не расчыніліся дзверы і на парозе не з’явіўся высокі вельмі худы і амаль жоўты чалавек у акулярах. Яго выгляд быў гэткі апатычны, што здаваўся ён хворым і моцна пакутуючым».
Стар. 51. Я павітаўся, пастаяў крыху і затым накіраваўся да чалавека, ля якога гудзеў той вентылятар . — У машынапісе гэты сказ выглядае інакш: «Павітаўшыся, я пастаяў крыху і, разважыўшы аб субардынацыі ў гэтым пакоі, накіраваўся да таго вентылятара».
Стар. 51. … потым яшчэ і яшчэ … — Пасля гэтага сказа ішлі два наступныя: «Не маючы моцы захаваць спакой, я ўсхапіўся над сталом і жахнуўся яшчэ больш: пад бязлітасным рэдактарскім пяром адзін за адным гінулі мае эпітэты, метафары, параўнанні, і немаведама што толькі заставалася там.
Я зусім разгубіўся і дрэнна адчуваў сябе».
Стар. 52. Замест таго, каб абурыцца, ён неспадзявана гэтак ветліва… — Пачатак сказа выглядае ў машынапісе наступным чынам: «Я думаў, што гэты бессардэчны чалавек мо’ нават з лаянкай накінецца на мяне, але ён неспадзявана гэтак ветліва…»
Стар. 52. Прозвішча пастуха было пераблытана … — У машынапісе: «Прозвішча пастуха было пераблытана з прозвішчам даяркі…»
Даведка (стар. 54)
Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1956, 17 лістап.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка». № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Машынапіс апавядання з вялікай аўтарскай праўкай і рэдакцыйным штампам на першым аркушы зверху «АТРЫМАНА 25 верасня 1956 г. № 1013 Подпіс [ неразб .]» захоўваецца ў фондзе газ. «Літаратура і мастацтва»: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 140, арк. 1–6. Паводле яго публікацыя ў кнізе «Ход канём» у значнай ступені адпавядае аўтарскаму варыянту.
Ход канём (стар. 59)
Упершыню — часоп. «Вожык», 1956, № 22.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Б-ка «Вожыка». № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Уначы (стар. 64)
Упершыню пад назвай «Патрулі» — часоп. «Маладосць», 1957, № 5.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960, дзе апавяданне апублікавана пад назвай «Уначы». Там жа пазначаны год напісання — 1956.
У 1957 г. апавяданне было прэміравана; В. Быкаў прыгадваў: «Адно апавяданьне паслаў на фестывальны конкурс (рыхтаваўся Сусьветны фестываль моладзі), надрукавала „Маладосць“. Пасьля мне за тое апавяданьне прысудзілі нейкі прыз. Дарэчы, разам з другім пачаткоўцам — Ул. Караткевічам. Мне тады споўнілася 33 гады. Яшчэ быў малады».
Падчас падрыхтоўкі кніжнага выдання В. Быкаў унёс у апавяданне некаторыя праўкі:
Стар. 70. — Дык што табе, па мордзе заехаць? — У ранейшай рэдакцыі: «Дык што табе, па песнях заехаць?» Стар. 74. — Ну ідзі, гад… калі… жыць абрыдла! — У ранейшай рэдакцыі: «Ну ідзі, гад… калі… жыць надаела!» Стар. 74. … не хапіла смеласці? — У першай рэдакцыі далей ішло: «Не, тут была сіла, мацнейшая за страх, за пачуццё самазахавання — сіла таварыскага абавязку. З усіх людзей Савецкага Саюза Алесь Вострыкаў меў зараз самыя найбольшыя магчымасці злавіць злачынцу, і ён не меў права не выкарыстаць іх».
* * *
Стар. 64. У… фэзээнаўскай форме. .. — ФЗН (фабрычназаводская вучэльня).
Читать дальше