Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Звярнуўшыся да жанра аповесці («Апошні баец» (1957), «Жураўліны крык» (1959), «Здрада» (1960–1961), «Трэцяя ракета» (1961), В. Быкаў усё радзей піша апавяданні, якія, па словах М. Тычыны, выступаюць у ролі, умоўна кажучы, дапаможнага жанру, яны цяпер будуць заставацца ў цені знакамітых аповесцяў пісьменніка. Толькі пачынаючы з 90-х гг. і да апошняга ў яго жыцці 2003 г. В. Быкаў зноў пачне актыўна выкарыстоўваць гэтую малую празаічную форму дзеля выказвання сваіх пачуццяў, жыццёвых поглядаў і маральна-этычных прынцыпаў (апавяданні названага перыяду прадстаўлены ў 1—2-м тамах гэтага Збору твораў). Васіль Быкаў завершыць сваю літаратурную дзейнасць тым, з чаго пачынаў больш за паўстагоддзя таму. Кола такім чынам замкнецца…

В тот день (стар. 5)

Упершыню — газ. «Гродненская правда», 1949, 22 мая. Друкуецца паводле гэтай публікацыі. Пазней апавядан не ніколі не друкавалася і на беларускую мову перакладзена не было.

Датуецца 1949 г.

В первом бою (стар. 10)

Упершыню — газ. «Гродненская правда», 1949, 19 июня. Друкуецца паводле гэтай публікацыі. Пазней апавядан не ніколі не друкавалася і на беларускую мову перакладзена не было.

Датуецца 1949 г.

В. Быкаў прыгадваў: «Напісаў і надрукаваў у сваёй газеце яшчэ адно апавяданьне „У першым баі“. Гэтае мне падабалася больш за папярэдняе, і таксама пра вайну. Асабліва яго ніхто не чытаў, водгукаў не было. Пісьменьніцкага асяроддзя тады ў Гародні не існавала, нават літаб’яднаньня не было. Што-нішто было ў мяне напісана і яшчэ, але пакуль я нікому тое не паказваў, ды і сам быў ім незадаволены».

Пэўна, невыпадковым было імя галоўнага героя апавядання, — менавіта так звалі двух франтавых сяброў пісьменніка — абодвух Мікалаямі Беражнымі.

Смерць чалавека (стар. 18)

Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1957, 5 кастр. У перакладзе на рускую мову пад назвай «Последний шаг» — часоп. «Советская Отчизна», 1959, № 1 (пер. В. Ільінскага).

Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1951.

Пра гэтае апавяданне В. Быкаў пісаў у 1957 г. у лісце да Е. Лось: «І наогул (прызнаюся Вам), мяне вельмі вабіць душа чалавека, драматызм, значнасць падзей, праяўленне найтанчэйшых унутраных рухаў чалавечай натуры. Праўда, цяжка гэта даецца ў літаратуры, патрабуе шмат працы і не заўсёды бывае прызнана. Тая-ж „Смерць чалавека“, з якой мяне віншавалі нядаўна Сабаленка і Ткачоў, як з „новай творчай удачай“, напісана мною ў 52[-м] г., год праляжала ў „Полымі“ і была вернута не прачытанай У. Карпавым. Яе ж у свой час забракаваў М. Лынькоў, да якога я меў глупства звярнуцца за крытыкай. Маю „Страту“, якая вытрымала 3 выданні (у тым ліку адно ў маскоўскім часопісе) зусім забракаваў летась Піліп Пестрак. Адным словам, цяжка цяпер правінцыяльнаму празаіку, які напіша нейкую „няўцямную“ штуковіну і мае „нахабнасць“ дамагацца заняць ёй паўстаронкі сталічнай газеты ці добры кавалак у ілюстраваным часопісе, на якім (кавалку) мог-бы змесціцца „актуальны“ артыкул пра неіснуючае соцспаборніцтва на якім-небудзь прадпрыемстве».

У фондзе газ. «Літаратура і мастацтва» захаваўся машынапіс апавядання з рэдактарскай праўкай: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 225, арк. 1—11. Па ім можна прасачыць тыя праўкі, якія былі зроблены падчас падрыхтоўкі твора да друку ў газеце і ў кніжным выданні. У асноўным гэта стылістычныя праўкі і некаторыя не надта істотныя скарачэнні, якія не змяняюць сэнсу твора, — за выключэннем толькі таго, што слова «Чалавек» пісалася В. Быкавым з вялікай літары, ды наступных вялікіх скарачэнняў:

Стар. 19. … ціха варушыў самыя тонкія галінкі. — Пасля гэтага сказа ў машынапісе ішоў абзац, які быў скарочаны ў «лімаўскай» і ў кніжнай публікацыях: «Жыццё апошні раз вярнулася к Чалавеку, каб назаўсёды пакінуць яго. Ён апрытомнеў, каб у свядомасці адчуць свае пакуты і слабеючым розумам лічыць апошнія ўздыхі. Зачым гэта? Хіба мала выпрабаванняў выпала яму ў жыцці, хіба чара жахлівых пакут не выпіта ім да дна? Хіба не лепш было-б ужо не апрытомнець, ці загінуць адразу пад гусеніцай варожага танка? Дык не, прырода ці выпадак зрабілі інакш, і цяпер вось ён будзе адчуваць, як з кожнай хвілінай знікае з цела жыццё, пасля ўсяго, што зроблена для яго за шмат пражытых год».

Стар. 20. … прыйшлася дарэчы … — Пасля гэтага сказа ў машынапісе ішоў абзац, які быў скарочаны ў абодвух публікацыях: «Гэта будзе палёгкай чалавеку, скароціць яго пакуты перад непазбежным канцом. Яно нядобра дабіць сябе, але хай даруе радзіма гэта таму, хто без рэшты аддаў сваё жыццё за яе».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x