Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стар. 256. Яе душыла вялікая крыўда. — У першай рэдакцыі: «Вусны яе ўвесь час шапталі „як гадка, як гадка“, яна ўжо не магла прымірыцца з сабой за кароткую былую радасць. Дзяўчыну душыла вялікая крыўда».

Стар. 257. … выбегла ў калідор … — У першай рэдакцыі далей ішло: «У апошні момант, нібы скрозь запацелую шыбу, заўважыла яна, як пераламіліся вузкія бровы на дагледжаным твары Маргарыты Яўгеньеўны, пачула недарэчнае Ігарава „О кэй“. Потым ужо ў апошніх дзвярах з гэтай нянавіснай кватэры да яе данёсся злосны лямант гаспадыні, якая бегла па калідору і патрабавала плацце. „Падавіцеся вы вашым плаццем і ўсім, усім гэтым“, — шаптала Люся і цераз двор і пад’езд выбегла на сонечную блішчастую вуліцу. Яна не дужа ўдумвалася, што нарабіла, не ведала, куды ёй падацца далей, яна толькі адчувала кожнай частачкай сваёй душы, што там яна жыць не магла. А куды ісці?.. Што ж, свет не без добрых людзей, знойдзецца месца і для Люсі».

Паядынак (стар. 258)

Упершыню — газ. «Гродзенская праўда», 1959, 6 верас. Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1959. В. Быкаў у 1979 г. пісаў у лісце да І. Дзядкова: «Что же касается „Поединка“, то я сам уже не помню, что я имел в виду в этом довольно слабом рассказе. М. б. лучше вообще не упоминать о нем».

Пры падрыхтоўцы кніжнага выдання твора, верагодна, самім аўтарам у тэкст былі ўнесены невялікія дапаўненні (ці ўзноўлены скарачэнні, якія маглі быць зроблены падчас першай публікацыі ў «Гродзенскай праўдзе», — высветліць гэта пакуль немагчыма, паколькі рукапіс ці машынапіс апавядання не захаваўся) і нязначныя праўкі, сярод якіх вылучаюцца наступныя:

Стар. 261. … і думаў, што трэба будзе памерці па-людску. — У ранейшай рэдакцыі: «і адчуваў, што трэба змагацца».

Стар. 261. … не жадаючы ўступіць гэтаму немцу. — У ранейшай рэдакцыі: «не хочучы ўступіць у гэтай бяззбройнай барацьбе».

Стар. 262. Услед за першымі выскачылі … — У ранейшай рэдакцыі перад гэтым сказам ішоў наступны: «Жудаснае пачыналася».

Стар. 263. … у яго кароткім жыцці . — У ранейшай рэдакцыі: «у яго кароткім няўдалым жыцці».

На ўсходзе сонца (стар. 266)

Упершыню — газ. «Чырвоная змена», 1959, 13 снеж. Друкуецца паводле: Зб. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6. Там жа пазначаны год напісання — 1959.

Пры падрыхтоўцы кніжнага выдання твора (у кнізе «Жураўліны крык» (1960); менавіта ў гэтай рэдакцыі апавяданне было апублікавана і ў 6-томным Зборы твораў) аўтарам былі ўнесены невялікія дапаўненні (ці ўзноўлены скарачэнні, якія маглі быць зроблены падчас першай публікацыі ў газ. «Чырвоная змена», — высветліць гэта не ўяўляецца магчымым, паколькі рукапіс ці машынапіс апавядання не захаваўся) і невялікія праўкі, сярод якіх вылучаюцца наступныя:

Стар. 267. На ўра атакаваць, і канец. — У ранейшай рэдакцыі: «На ўра атакаваць і кропка».

Стар. 267. … тонкі, як дубец … — У ранейшай рэдакцыі: «тонкі, як хвошч».

Стар. 267. … усім было чамусьці няёмка . — У ранейшай рэдакцыі: «нясцерпна няёмка».

Стар. 267. А то ўсё бедаваў, чым будзеш займацца. — У ранейшай рэдакцыі: «…чым на гражданцы заняцца».

Стар. 269. … незвычайнае і дзівоснае сонца. — У ранейшай рэдакцыі: «незвычайнае і дзівоснае ў гэтую раніцу сонца».

Стар. 270. …коратка кіўнуў Чарняку. Той прывычна падпарадкаваўся, але, ступіўшы крокаў два, чагосьці спыніўся, паглядзеў на сяржанта, і ў гэтым яго позірку востра адбілася нейкая незвычайная жаласлівая знямога. — У ранейшай рэдакцыі: «…коратка кіўнуў Чарняку — давай, маўляў, ідзі першы».

Стар. 270. … што ў яго дома старая маці… — У ранейшай рэдакцыі: «дзевяностагадовая маці».

Стар. 271. … што на пяць хвілін не дажыў да чаканага дня. — У ранейшай рэдакцыі: «…хто на пяць хвілін не дажыў за чатыры гады чаканага дня».

У ліхую часіну (стар. 272)

Упершыню — зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960.

Друкуецца па тым жа выданні. Там жа пазначаны год напісання — 1959.

Эстафета (стар. 283)

Упершыню — на рускай мове ў перакладзе аўтара пад назвай «Эстафета Победы» ў газ. «Во славу Родины», 1959, 11 окт. Упершыню на беларускай мове пад назвай «Эстафета» — зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1959.

Друкуецца паводле: Зб. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6.

Аўтарызаваны машынапіс пад назвай «Эстафета вайны» (6 старонак) захоўваецца ў Архіве В. Быкава. Ён сведчыць аб тым, што ў тэксце былі зроблены невялікія стылёвыя ўдакладненні, сярод якіх вылучаецца толькі наступная змена: апошні сказ «Эстафету вайны панеслі другія…» быў зменены на «Да перамогі пайшлі другія…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x