Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяўчына Зеленюкова жыла ў горадзе і да падзей, што тут апісваюцца, мела толькі ўкосныя адносіны, але, дзеля паўнейшае характарыстыкі самога Зеленюка, не шкодзіць сказаць колькі слоў і пра яго любую.

Зеленюку яна заўсёды ўспамінаецца такая, як ён яе ўпершыню ўбачыў на заводзе сярод дакучлівае гурмы экскурсантаў.

Яна стаяла над ім трошку смешная ў сваім наіўным захапленні. Яна нібы брала сама ўдзел у рабоце, памагала яму. Ці толькі прыкладаў ён да дрэва разец, і з-пад яго празрыстым мярэжыстым касніком выпаўзала свежая стружка, — яна са шчырай турботай сачыла за пакручастым рухам гэтай стружкі. Яе тонкія бровы ўсё падымаліся і падымаліся, лоб старанна збіраўся ў густую сетку маршчынак, а напаўраскрытыя ружовыя губкі пацешна рухаліся ў такт варштата. Як прымаў ён разец, напружанне ўраз злятала з яе твару і яна аж уздыхала, небарака, у раптоўным палягчэнні. Потым — зноў.

Яна ўпэўнена была, што ён, заняты работай, не бачыць яе, і не мела патрэбы сачыць за сабой, за выразам свайго твару, — яна памагала яму з поўным самазабыццём. Але ён упраўляўся ўсё-ткі кідаць у яе бок непрыметныя погляды і ледзь стрымліваў усмешку.

Скрозь высокія з дробнымі шыбкамі вокны ў цэх зазірала рэдкае зімовае сонца і гуляла па стружках залатымі жвавымі зайчанятамі. Адзін зайчык скрозь трапятаўся ў яе на твары і надаваў яму дзіўную кволую празрыстасць. Калі ж ён, гарэза, ускочыў быў раптам у яе старанна раскрыты ружовы раток, Зелянюк не вытрымаў і, адхіснуўшыся ад варштата, голасна засмяяўся. Яна здзіўлена паглядзела на яго.

— Чаго ты смяешся?

Ён не ведаў, што адказаць, бо не хацеў пакрыўдзіць яе. Тады, каб парушыць непрыемнае маўчанне, яна запытала:

— Ты тут працуеш, у мадэльным?

— Не, я ў ліцейным.

— А што ты тут робіш?

Ён трошку падумаў, мяркуючы, мабыць, ці варта з ёй удавацца ў падрабязную гутарку, але зірнуў на яе шчыры, поўны сур'ёзнае ўвагі твар і здаўся.

— Бачыш, я выхадны сёння. А варштат гэты вольны. Я папрасіў дазволу папрацаваць на ім. Так, для сябе.

— А што ты робіш?

Ён трошку засаромеўся.

— Я раблю мадэль аднае машыны... новае машыны...

Дзяўчына працягнула з адкрытым здзіўленнем і павагай:

— Ты вынаходца?

Ён скрывіў твар у пагардлівую грымасу (ат, якое там вынаходства!), і яна, падбадзёраная гэтай грымасай, па-свойску ўсміхнулася і, жвава падміргнуўшы яму, папрасіла:

— Дай мне паспрабаваць... Я асцярожна...

Ён адгарадзіў яе рукой ад варштата:

— Няможна. Папсуеш.

— А можа, і не папсую?

— У нас на «а можа» не робіцца.

Дзяўчына нездаволена скрывіла губкі. Яна, пэўна, і пайшла б ад яго пасля гэтага, але, мабыць, не хацела пакідаць па сабе няёмкае ўражанне і таму, пільна паглядзеўшы на Зеленюка, запытала:

— Ты камсамолец?

— I партыец.

— О!..

Яна змоўчыла троху. Потым пахвалілася:

—Я таксама камсамолка. Ты ведаеш, што наша тэхнікумаўская ячэйка будзе з вашаю ў сутаварыстве? Будзем памагаць вам, а вы нам...

— Ведаю... А што?

— Нічога. Не дасі пакруціць?

— Не дам.

Яна дакорліва паківала галавой і строга паглядзела на Зеленюка Хацела яшчэ нешта сказаць, але яе гукнулі ад дзвярэй:

— Стася! Мы пайшлі далей!

Яна крутка завярнулася і пайшла ад яго шпаркай цвёрдай хадою. Ён глядзеў ёй услед з спакойнай усмешкай, а як дайшла яна да дзвярэй, ён раптам чамусьці занепакоіўся і, нібы ўздумаўшы нешта, гукнуў яе:

— Стася!

Яна перш сунялася, не азіраючыся — разважала, ці варта адгукнуцца, ці мо лепей не звярнуць увагі. Але ён ужо дагнаў яе, і яны пайшлі поплеч.

— Я пайду з табой па заводу, буду тлумачыць табе. Добра?

— А мадэль?

— Дармо. Гэта не пільнае.

...I вось ад таго часу мінуў цэлы год. Год гэты быў незвычайны ў Зеленюковым жыцці, бо ішоў ён паводде асаблівага дзівоснага календара, дзе было безліч чырвоных дат, якія, каб дакладна расшыфраваць іх, далі б надзвычайна стракатую наменклатуру: супольны сход сутаварыскіх ячэек, сустрэча на вечары ў клубе Карла Маркса, першы пацалунак, экскурсія ў тэхнікум, другі пацалунак, кіно, супольная паездка ў падшэфную вёску (і многа пацалункаў), даклад у тэхнікуме (ён дакладчык), вечар тэхнікума на заводзе і выпадковая сварка (усё кончана! усё! усё!), доўгі і палкі вечар прымірэння, брыгада па ўзаемным азнаямленні з бытам, гарадскі сад, чаромхавая ноч і прыкрае непаразуменне з тэхнікумаўскімі варотамі (выдумалі замыкаць), супольны палітгурток (яны, вядома, самыя спраўныя сябры), супольны спектакль (абое раптам — артысты) і г. д. Ды і наогул, хто можа прасачыць за гэтым дзівачным камсамольскім каханнем, якое ўплятае чаромху ў тэзісы аб сацспаборніцтве, а ў слодыч першых пацалункаў улівае гаркавы прысмак тэорыі дадатковае вартасці!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.