Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не твой клопат! За свае ўчынкі я буду адказваць сам!

Зелянюк усміхнуўся.

15

Пацяроб, нязграбна боўтаючыся пад бокам, нахіляўся да яго і шаптаў яму ў самае вуха:

— Ты не бойся, Сымонка! Усё будзе як найлепей. Родненькі мой, я ж іх ведаю навылёт. Не папужаўшы іх, нічога не выйдзе. Вось памянеш маё слова — усе як адзін запішуцца. Я за іх вазьмуся яшчэ! А гэты хлюсцік думае, што яно так сабе... угаворчыкамі... Не туды ён трапіў, галубок! Мы яго навучым тут, як весці лінію... Гэта мы да часу глядзелі, — што з цябе выйдзе... Ха-ха!..

У гэты момант з другога боку ў Карызны нехта азваўся:

— Добрага гасу далі... Такога сходу, мусіць, як Сівец стаіць, не было...

Карызна ўздрыгануўся і прыгледзеўся ў цемру. Гэта ішоў побач з ім Андрэй Шыбянкоў. Упэўніўшыся, што Карызна пачуў яго, ён дадаў ужо смялей і выразней:

— Раскулачыць яшчэ з пяток, дык будуць прасіцца, каб узялі ў калгас.

Карызну зрабілася прыкра. Гэтыя спачуванні не толькі не суцяшалі яго, а яшчэ ясней падкрэслівалі дзікую недарэчнасць яго сённяшніх паводзін. Ясная рэч, ён зрабіў памылку, якая мо адаб’ецца на ўсім далейшым ходзе падзей. Але ж гэты Зелянюк, падшывалец гэты! Што ён мае да яго? Чаго ён скрозь патыкаецца ў яго на дарозе? Што ён права мае нейкае над ім, ці што?

І жаль аб неразумным учынку сваім Карызна пералівае ў злосць на Зеленюка, і яму робіцца значна лягчэй. Але Пацяроб з Андрэем, налазячы з абодвух бакоў з сваімі спацяшэннямі, зноў аднаўляюць у поўнай гаркаце прыкрыя згрызоты.

Карызна адчуў глыбокае палягчэнне, як нарэшце разлучыўся з сваімі спадарожнікамі.

Ён падышоў да хаты. Вялізная камяніца сямігодкі паўстала з цемры чорная, непрытульна-халодная, як астрог. У адным акне — там, дзе яго кватэра, — выбліснуў агеньчык: прыйшла дахаты жонка. Як яна стрэне яго? Як яна паставілася да гэтага непаразумення на сходзе?

Карызна ведае: будуць яны сёння маўчаць, сцерагчыся адно аднаго, як ворагі. Яна будзе хадзіць каля яго чорным ценем — чужая, замкнёная, і прысутнасць яе будзе балець яму, як старая незагойная рана.

А потым — доўгая пакутная ноч. Ён не засне сёння, мабыць, да рання, бо будуць мучыць нявыказаныя, збітыя ў мулкую камлыгу пачуцці. I найгорш, што не будзе спаць і яна. Абое будуць прыкідвацда, што спяць, і з затоенай увагай прыслухвацца адно да аднаго, ловячы кожны шолах. Гэта будзе нясцерпная мука!

Карызна суняўся перад форткаю. Яму здавалася, што досыць адчыніць яе, пераступіць на двор — і адразу пачнецца тое цяжкое, жудаснае.

Не, ён не пойдзе. Ён баіцца ісці, ён здрыгаецца ад аднае думкі пра гэтую ноч.

Каб хоць з кім пагаманіць, хоць колькі слоў сказаць — пра сённяшняе. I пачуць што-небудзь простае, шчырае. Хоць лаянку, усё роўна...

У яго з'явілася думка — пайсці да каго-небудзь. Хай сабе позна ўжо, ноч. Ён разбудзіць, знойдзе якую прычыну, абы пачуць голас жывога чалавека. Каб пайсці цяпер да Веры. Яна была на сходзе, яна пэўна яшчэ не клалася спаць. Выдумаць што-небудзь, зайсці на хвілінку. Сказаць, што затрымаўся па сходзе і ўбачыў, ідучы міма, святло. Успомніў, што пільна трэба... Што-небудзь трэба — ён прыдумае.

I ўжо апошнія меркаванні ён рабіў на хаду, паспешна сігаючы пад пачатковую школу.

Святло ў Верыным акне абудзіла ў ім палкую радасць.

Каб хоць не пагасла раптам. Хутчэй!

I ён угрунь дабег да школы, але на ганак узышоў спакваля, нібы раздумляючы. Паляпаў. Заныла цягучая ціша за дзвярмі, прыкра сціснула сэрца. Потым —лёгкія крокі, ціхі ўстрывожаны голас:

— Хто гэта тут?

— Адчыні, Вера! Гэта я — на хвіліначку. Невялічкую справу маю.

— Карызна?

Гэтае слова яна крыкнула звонка, здзіўленая і ўзрадаваная.

— Я табе адчыню, але ты адразу не ідзі, а хвілінку счакай, бо ведаеш... Адным словам, праз хвілінку ўваходзь да мяне.

У пакоі Верыным патхнула на Карызну чыстай ласкавай цеплынёй дзявочага прытулку, і яму стала невымоўна добра тут, спакойна, унутры ўзнялася добра знаёмая яму, не адзін раз зазнаная хваля цудоўнай пяшчотнасці, спаласнула нутро салодкай гарачынёй і заліла ўсе турботы, прыкрасці. Ён з шчаснай палёгкай уздыхнуў і адкрыта, горача зірнуў на Веру, не хаваючы свайго захаплення. Яна, прыемна сагрэтая гэтым поглядам, усміхнулася яму, чароўна прыжмурыўшы свае вялікія — не то цёмна-карыя, не то зусім чорныя — вочы.

— Я ўжо клалася спаць, але ўсё роўна не спала б доўга. Ты добра зрабіў, што зайшоў да мяне.

Яна гаварыла зусім шчыра, і Карызна адчуў да яе глыбокую ўдзячнасць. Ён прызнаўся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.