Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У мяне, Вера, няма ніякае справы, я проста так зайшоў.

— Я ведаю.

I яна кінула на яго хітраваты гарэзлівы погляд.

— Мне было цяжка аднаму... Пасля гэтага... Я быў сёння вялікі дурань... вялікі дурань...

Вера шырока расплюшчыла вочы, нібы перажываючы нанова свой ранейшы спалох.

— Які ты страшны быў, Карызна! Пачырванеў, вочы гараць, вусны калоцяцца. Я так спалохалася была, папраўдзе...

Карызна нейкі час сядзеў моўчкі, у задуменні. Думалася цяпер зусім лёгка, не балела нутро ад думак, і ўсё паказвалася проста, ясна. Ён стаў аналізаваць свой настрой.

— Ведаеш, Вера, у мяне ж няма да іх злосці ці нянавісці. Я жалею іх — нядобрай гнілой жаласцю, як не трэба жалець. I мой сённяшні шал быў пратэст супроць гэтае жаласці. Цяпер я ўсё бачу як на далоні, мне ўсё ясна. Я не апавядаў табе пра адно здарэнне на вёсцы? Я выпадкова натрапіў быў на селяніна, які развітваўся з сваёй шаўлюжкай перад тым, як здаваць яе ў калгас. Ён плакаў. I я, пачуўшы плач ягоны, ледзь утрымаўся, каб не заплакаць самому. Гэта страшна...

Вера паспешна згадзілася з ім.

— Праўда. Я разумею цябе... Я добра разумею... Я...

Яна ледзь не сказала, што сама прыблізна такое адчувала да маленькае молепадобнае жанчыны, але схапянулася. Мо яшчэ рана пра гэта? Зірнула з апаскаю на Карызну, ці не заўважыў ён яе мімавольнага парывання, але той быў захоплены сваім, і яна супакоілася.

А Карызна гаварыў далей — не то ёй, не то самому сабе:

— Я вырас у сялянскай сям'і, і ўсе дробязі сялянскага бытавання застралі ў нутры ў маім, як маленькія нявідныя стрэмкі. Часам яны баляць... Не, не баляць, садніюць — шчымліва, салодка, і гэта знясільвае, адбірае волю. Я ж ведаю добра, што маё дзяцінства прайшло ў абставінах дзікіх, ганебных для чалавека, і разам з тым успаміны аб ім цешаць маё сэрца глыбокай слодыччу... Мяне цешыць тое, супроць чаго я змагаюся, што трэба знішчыць, выкарчаваць, як дзікі, жудасны перажытак! Ты разумееш, Вера, як гэта цяжка, як гэта ломіць усяго, як трэба напружваць сябе, каб не ўдацца ў адну ці ў другую крайнасць... А можа...

Ён закусіў губу, быццам стрымаўся, каб не сказаць лішняга, і зірнуў. Яна заўважыла гэты погляд, і на твары ў яе лёгкім ценем адбілася крыўда.

Карызна ўстаў, пахадзіў па пакоі. Яму паказвалася новая няясная думка, якую ён, мабыць, яшчэ не мог ці баяўся акрэсліць у сваёй свядомасці. Ён вагаўся.

Вера была нездаволена і, каб паказаць яму гэта, сказала з падкрэслена пакорнай ласкай:

—Ты не кажы, калі табе цяжка... Ты не зважай на мяне — я не пакрыўджуся за недаверлівасць.

Ён парыўчата махнуў рукой:

— Не ў тым, Вера. Я проста сам яшчэ не разумею... Мне надумалася было, што, можа, наогул мы ўжо лішнія ў гэтай рэвалюцыі, мо гэтая новая рэвалюцыя, гэты новы этап яе пойдзе без нас... Ты разумееш, пра каго я кажу? Не? Я кажу пра тых, хто ўвайшоў у рэвалюцыю праз стыхійны мужычы бунт, каго штурхнула на рэвалюцыйны шлях спрадвечная прагнасць мужычая да зямлі, звярыны гнеў на памешчыка, свайго непасрэднага прыгнятальніка. Можа, мы сваю ролю ўжо адыгралі, га? Вера? Разумееш? Можа, мы арганічна сталі чужыя ў далейшым поступе рэвалюцыі, адсталі, вытхнуліся, страцілі свой дзейны запал?.. Можа, мы цягнемся яшчэ пакуль што з інерцыі да першага моцнага ўстрасення, калі адляцім, як лішнія атрафаваныя прыросткі... У мяне, Вера, толькі цяпер вось мільгнула гэтая думка. Мабыць, глупства гэта.

Вера троху ў штучнай бадзёрасці засмяялася:

— Ну, пэўна, што глупства. Тады ж ладная частка ўсяе партыі, хто выйшаў з сялянства, усе ўжо стануць гэтымі лішнімі? Гэта смешна, Карызна. Гэта ў цябе проста з нервовага ўзрушэння.

— Магчыма. Але што ты кажаш — усе, дык гэта... Ведаеш, Вера, у партыі могуць быць чыноўнікі, якія будуць рабіць тое, што ім загадаюць, хоць душой, нутром і не успрымаюць гэтага...

Ён зрабіў паўзу, і ў яго поглядзе Вера зноў заўважыла тую крыўдную для яе сцеражлівасць, недаверлівасць. Але ён пераадолеў сябе і, падышоўшы блізка да яе, загаварыў ціха, асцярожна, з нейкай дзіўнай марудлівасцю ў голасе:

— Ведаеш, Вера... Тады, на першым этапе, было проста і ясна. Мы бачылі перад сабой адкрытага ворага, ненавідзелі яго непасрэднай, арганічнай нянавісцю, якую ўзгадавалі ў сабе з малых дзён. Я ж памятаю, як я ставіўся да нашага пана, да ўсяго пышнага бляску яго, да раскошы жыцця. Я захапляўся, зайздросціў і ненавідзеў. Усё: кожная дробязь, кожны прадмет ягонага абыходу, кожная прыгожая аздоба — усё мне было чужое, ненавіснае. Я захапляўся хараством гэтага ўсяго і летуцеў аб тым, каб як дапасці ды ўсё гэта падрузгатаць, каб і духу-паху не асталося. А цяпер не тое... Я ведаю, я ні на хвіліну не сумняваюся, што кулак зласнейшы эксплуататар, чымся вялікі пан, што эксплуатацыя яго самая дзікая, нялюдская, але...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.