Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ раз моцна абнімаю і цалую бясконца любую, слаўную сваю Стаську.

Твой Зелянюк.

Пiшы мне, як і раней, на райком партыі — гэта больш пэўна».

Зелянюк цвёрда становіць кропку і адрывае ад ліста летуценна-мяккі, зусім не стасоўны да яго погляд. Сапраўды, у яго адчуванне, нібы пагутарыў ён з сваёй Стаськай, і гэтая гутарка пакінула ў яго добры, малады, бадзёры настрой. Высвістваючы вясёленькі напеўчык, ён акуратна залеплівае канверт, піша адрас доўга, старанна, нібы мае з гэтага сабе асаблівае здаволенне. Потым устае ад стала і, падтупваючы ў такт вясёленькаму напеўчыку, выходзіць на гаспадарскую палавіну: яго раптам пацягнула да людзей.

У хаце адна Аўгінька. Яна стаіць і глядзіць нечага ў акно. Зелянюк падыходзіць і закрывае ёй далонямі вочы:

— Анютку, адгадай, Аўгінька, хто гэта?

Ён і голасу нават не змяніў, ды Аўгінька ж і ведае, што, апрача яго, нікога ў хаце няма, але дзе ж яна так проста скажа!

— Або... Хто ж гэта такі? Ніяк не пазнаю... З голасу, дык нібыцца дзед Піліп. Ці ўгадала?

Зелянюк пераварочвае да сябе яе твар і грозна глядзіць на яе, вытарашчыўшы вочы.

— Дык гэта я — дзед? Я — дзед, га?

Аўгінька дробна смяецца, радая сваім жартам. Зелянюк сядае каля яе на лаўку.

— А я ведаю, Аўгінька, каго ты ў акне выглядала.

Яна чырванее і зараз жа здраджвае сябе:

— Думаеце, што Віктара? А во і не, дадушы ж, не... Віктара і няма зусім...

— А дзе Віктар?

— Ён пайшоў...

Але зараз жа схапянулася і ўзяла цалкам безуважны тон:

— Адкуль жа я ведаю? Што, я сцерагу яго, ці што? Толькі таго і клопату...

Зелянюк устае і дзелавіта бурчыць сам сабе:

— Так, значыцца, і скажу яму... Не маю, значыцца, клопату, не цікавы ён мне, не гэткіх бачыла, хай ідзе к ліхой долі, валацуга...

— А во і не казала так, няпраўда... Маніце! Маніце! У, манюка!..

Зелянюк смяецца, цалкам здаволены. Ён дужа падабае і Аўгіньку (можа, таму, што, гледзячы на яе, успамінае сваю слаўную, дрэнную Стаську?) і дужа любіць дражніцца з ёй. Ён ведае, што іх з Віктарам вадой не разальеш, і такое заўзятае каханне яму вельмі імпануе.

Але ж яна, хітруння, ведае добра, дзе цяпер Віктар, а ён патрэбен яму. I Зелянюк, лёгка змяніўшы тон, пытае:

— Скажы папраўдзе, Аўгінька, куды пайшоў Віктар — мне трэба ўбачыцца з ім.

Аўгінька яшчэ з момант глядзіць недаверліва, каб не было падкопу якога, адылі здаецца:

— Ён пайшоў у Сівец. Ён скора ўжо вернецца.

— I прыйдзе сюды?

— Пэўна, што прыйдзе.

Яе нават дзівіць гэтае пустое запытанне!

— Як прыйдзе, дык скажы яму, Аўгінька, што я ў Лакоты.

Аўгінька нездаволена крывіцца.

— I каб прыйшоў?

— Ну, дзе ж ён адразу пойдзе! Не кіне ж ён цябе раптам... Ну, пагамоніце, памілуецеся троху...

— А ідзіце вы...

2

У Якуба Лакоты гость — аграном Сініцкі. Старыя таварышы, удзельнікі аднаго партызанскага атрада. Разам, плячо ў плячо, прайшлі яны калісь праз страшныя, парытыя чорнымі калдобінамі небяспекі гоні жыцця, але выйшлі з яго няроўныя. Побач з касцяна-худым Якубавым тварам, нібы наскрозь прасвідраваным глыбокімі ліхаманкавымі вачмі, шырокі дабрадушны твар агранома Сініцкага выдае, можа, троху і залішне рэзкім кантрастам. Ён ужо лысы, але праз лысіну сціпла зачосаны выстанкі рэдзенькіх валаскоў невыразнага колеру. У яго слаўны целепаваты нос і нечакана востранькія, жвавыя і разумныя вочкі. Барада шырока і густа абамшэла шызаю поўсцю, але самая сярэдзіна, самы кончык голы — гладзенькім пятачком. Круглая роўная галава Сініцкага дужа нагадвае недаспелы гарбуз, на адным баку ў якога сонца выграла светлую лысіну, ды яшчэ з другога боку спаміж лісця вытыркнуўся быў на сонца і пабялеў пятачок, але ўвесь гарбуз цьмяны яшчэ, шыза-зялёны.

Якуб сустрэў Зеленюка з парыўчатай радасцю. Нязграбным ад шчырасці рухам ён схапіў яго за палу і пасадзіў пры сабе на лаўку. Ён відочна быў устурбаваны нечым і ў замяшанні шморгаўся на месцы.

— Дык вось, браточак... Глупства... Нікуды не варты ўсе мае планы... Вось Сініцкі, аграном. Вы ж не знаеце адзін аднаго? Пазнаёмцеся... Ды я і ведаў... От, так сабе забаўка. Каб спецыяльнасць, практыка...

З Якубавага тону Зелянюк адразу пачуў, што гэта ён пакуль што яшчэ так сабе, ад сарамлівасці ці мо з перасцярогі, каб загадзя падрыхтаваць лёгкі настрой на выпадак магчымай няўдачы.

Аграном Сініцкі з дзелавітай няўважнасцю прывітаўся з Зеленюком і зноў схіліў свой дабрадушны гарбуз над шырокімі Якубавымі аркушамі. Вочкі яго шныпарылі борздзенька, жвава, што мышаняткі, і ласкава-ласкава ўсміхаліся. Раз-пораз ён вымаў з бакавой кішэні «вечнае» пяро, са спакойнай метадычнасцю адкручваў яго, нешта дробненька поркаў у запісной кніжцы і зноў, старанна закруціўшы пяро, клаў яго на месца. Потым ён узняў галаву, паглядзеў на столь, нібы шукаў там нейкае згубленае лічбіны, апусціў назад галаву, аж упёрся ў грудзі спелым пятачком, і толькі тады ўжо лагодна, здаволена ўсміхнуўся. Якуб раптам сціх і зірнуў на яго з непакойным чаканнем, але ні з таго ні з сяго звярнуўся да Зеленюка:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.