Абуховіч лічыў: няўдача паўстання 1863 года заключалася ў тым, што землеўласнікі баяліся ўзняць на паўстанне беларусаў-сялян, бо тады трэба было б адцаць ім зямлю.
Студэнтам [53] Пра пошукі архіва Абуховіча ў Польшчы гл.: А. Мальдзіс. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мінск, 1969, стар. 174—175.
я рэдка наведваў Слуцк. З ліста сваёй маці я дазнаўся, што Абуховіч памёр.
Калі ў 1921 годзе быў у Слуцку, ад сваёй маці і ад дачкі Казіміра Аколава сабраў некаторыя даныя пра пісьменніка. Вось яны.
Альгерд Абуховіч быў сынам заможнага землеўласніка на Случчыне. Разам з Казімірам Аколавым ён прымаў удзел у паўстанні 1863 года. Пасля адбыцця кары і вяртання ў сям’ю ён паставіў пытанне, каб зямлю аддалі былым прыгонным — сялянам. Супраць Альгерда Абуховіча ўзнялася яго сям’я, родная сястра, што замужам была за Ёдкам, таксама і іншая радня. Паколькі Альгерд Абуховіч быў цвёрдым у сваім рашэнні, яму, пасля вострых спрэчак, прыгразілі абвяшчэннем яго вар’ятам. У тыя часы такія справы не былі навіною, і царская адміністрацыя падтрымлівала тых, хто хацеў уціхамірыць падобных бунтароў супраць «асноў грамадскага жыцця». Тады Альгерд Абуховіч выбраў са сваёй бібліятэкі самыя любімыя кнігі і пакінуў родны дом. Перш ён пабыў у свайго прыяцеля Расудоўскага (маёнтак Курганы), потым перабраўся ў Слуцк, каб карміцца там урокамі.
Час ад часу яго наведвалі доктар Янушэвіч, Расудоўскі, Машэўская, Узлоўская. За 18 гадоў сваркі з сястрою паміж ёю і братам не было сустрэч, і толькі калі ўжо Альгерд цяжка захварэў, яна два разы наведала яго. Цяжкая хвароба абарвала жыццё Альгерда Абуховіча. Жонка яго памёрла ў Пецярбургу ад сухотаў значна пазней за яго. Глуханямая дачка пісьменніка жыла ў цёткі ў Пецярбургу.
Сваю бібліятэку і рукапісы А. Абуховіч аддаў Казіміру Аколаву, які жыў тады ў Слуцку і часта наведваў яго, асабліва калі ён захварэў. Па словах Федаровічыхі, кнігі і пісьмовы стол пасля пахавання прыяцеля Аколаў перавёз да сябе. Я спадзяваўся, што хоць што-небудзь магло застацца ад бібліятэкі Абуховіча, і прасіў дазволу дачкі Казіміра Аколава агледзець свіран, у якім была складзена бібліятэка. Аднак ніякага следу ад яе я там не знайшоў.
Дачка Казіміра Аколава расказвала, што яе брат, які працаваў у Варшаве, запрасіў бацьку прыехаць жыць да сябе. Казімір Аколаў, забраўшы з сабою бібліятэку і рукапісы Абуховіча, пераехаў са Слуцка ў Варшаву, дзе ў 1913 ці 1914 годзе і памёр. Разам з кнігамі, напэўна, у Варшаву трапілі і шматлікія закладкі — пераклады пісьменніка. Было б, вядома, вялікаю ўдачай, калі б цяпер пры дапамозе польскай Акадэміі навук і польскіх пісьменнікаў удалося знайсці ў Варшаве Аколавых, бібліятэку і рукапісы Альгерда Абуховіча [54] Па іншых звестках, Ярэміч апошнія гады жыў у Томску.
[...]
Я ў 1920 годзе знайшоў на каталіцкіх могілках Слуцка магілу А. Абуховіча з невысокім каменным помнікам, на якім быў просты надпіс з імем і прозвішчам пісьменніка і датамі нараджэння і смерці. Як зойдзеш праз вароты могілак, яго магіла чацвёртая па левы бок у крайнім радзе, побач з магілаю доктара гімназіі Машэўскага.
МЕТРЫЧНЫ ВЫПІС АБ НАРАДЖЭННІ
Са справы Мінскай дваранскай дэпутацкай зборні пра дваранскае паходжанне роду Абуховічаў (ЦДГА БССР у Мінску, ф. 319, воп. 2, спр. 2292, л. 23).
Выпись метрики о рождении и крещении двуименного Ольгерд[а] Яков[а], сын[а] Рихарда и Каролины Обуховичов, из подлинной книги Глусского римско-католического приходского костела, страницы 17, требующей стороне выдана... [55] Багалепаў Мікалай Паўлавіч (1846—1901) — міністр асветы ў 1898—1901 гг., праводзіў рэакцыйны курс. Памёр ад раны, нанесенай П. У. Карповічам.
Перевод с польского
Из Колатич. 1840 года июля 27 дня ксендз Петр Конто[но]-вич [56] Апушчаны польскі тэкст.
, викарный Глусского костела, крестил самою только водою по опасности жизни ребенка, нареченного двумя именами Ольгерд Яков, сына благородных Рихарда и Каролины урожденной Эстко Обуховичов, законных супруг[ов], судей Мозырского уезда, родившегося во дворе Колатичах 25[-го] числа текущего месяца и года. Восприемниками были коллежский советник и кавалер доктор Бобруйского уезда Август Погль с женою судьи того уезда г[оспожо]ю Елисаветою [57] Папраўлена паводле польскага тэксту.
Эстковою, сопровождали благородный Иван Недзведский с благор[одною] Анелею Погоржельской, девицею. С польским верно: бывший Минской палаты гражданского суда переводчик тит. совет. Поплавский.
Читать дальше