Альгерд Абуховіч - Творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Абуховіч - Творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, ISBN: , Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Альгерд Абуховіч (1840—1898) — адна з самых каларытных постацяў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Нарадзіўшыся ў радавітай дваранскай сям’і, ён, аднак, становіцца «мужыцкім» пісьменнікам, удзельнічае ў паўстанні 1863 года, адбывае катаргу ў Сібіры. Кніга выдаецца да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Альгерд Абуховіч

Творы

Творы/Уклад., прадм. і камент. Р. В. Родчанкі.— Мн.: Маст, літ., 1991.— 61 с., [4] л. іл., партр.

РэцэнзентУ. М. Казбярук

РэдактарВ. М. Хлебавец

МастакА. У. Васільеў

Мастацкі рэдактарВ. А. Губараў

Тэхнічны рэдактарI. I. Дуброўская

КарэктарК. У. Дзмітрыенка

АБУХОВІЧ-БАНДЫНЭЛІ

У 1884 годзе ў сваім маёнтку каля Мінска памёр адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У тым самым годзе з Украіны ў Вільню пераязджае Францішак Багушэвіч, а з-пад Глуска ў Слуцак – Альгерд Абуховіч-Бандынэлі.

Гэта быў невыпадковы збег датаў і назваў гарадоў. Пасля В. Дуніна-Марцінкевіча пачаўся новы перыяд у развіцці нашай літаратуры, найбольш яркімі прадстаўнікамі якога былі Ф. Багушэвіч, А. Абуховіч-Бандынэлі, Я. Лучына і А. Гурыновіч.

У канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя Мінск стаў адным з галоўных асяродкаў рэлігійна-царкоўнага жыцця Беларусі. У 1839 годзе была скасавана Брэсцкая унія. У наступным годзе са Слуцка ў Мінск пераязджае кіраўніцтва беларускай праваслаўнай царквы, пераводзіцца духоўная семінарыя, перавозяцца беларускі цар-звон і іншыя гістарычныя каштоўнасці. Такім чынам у 1840 годзе Мінск становіцца праваслаўнай сталіцай Беларусі. У тыя самыя гады мінулага стагоддзя ў Мінску была пастаўлена першая беларуская опера «Сялянка», лібрэта якой напісаў Дунін-Марцінкевіч. Гэты факт сведчыў, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя Мінск побач з Вільняй вызначаўся як адзін з асноўных цэнтраў духоўна-культурнага жыцця Беларусі.

Але абставіны склаліся так, што Мінск не змог адразу ўтрымаць за сабою ролю беларускай неафіцыйнай нацыянальнай сталіцы. Асноўнай прычынай гэтага былі падзеі 1863 года, у выніку якіх частка беларускай прагрэсіўнай інтэлігенцыі была саслана за межы Беларусі, а частка ўзята пад нагляд паліцыі. Сам Дунін-Марцінкевіч у гэты час знаходзіўся пад наглядам паліцыі і вымушаны быў жыць больш не ў Мінску, а ў самім маёнтку. Карацей кажучы, у канцы XIX стагоддзя адным з асяродкаў беларускага нацыянальнага жыцця становіцца і Слуцак.

На пачатку XVII стагоддзя барацьбу супраць гвалтоўнага акаталічвання і апалячвання беларусаў узначаліла слуцкая княгіня Софія Алелькавіч. Слуцкі трайчанскі манастыр узяў на сябе ролю асноўнага цэнтра праваслаўя на Беларусі.

У Слуцку ў той час жылі і працавалі вядомыя вучоныя і паэты. Буйнейшымі культурнымі дзеячамі другой паловы XVII стагоддзя былі Сімяон Полацкі, філосаф і паэт Андрэй Белабоцкі (Белаблоцкі) і асветнік Ілля Капіевіч.

У 1617 годзе быў заснаваны Слуцкі ліцэй. Слуцкія педагогі і вучоныя ў першай палове XVII стагоддзя стварылі шэраг падручнікаў для вучняў і навуковых прац, якія ўнеслі свой уклад у беларускую навуку.

У XIX стагоддзі нарадзілася новая беларуская літаратура. Сярод яе прадстаўнікоў пачэснае месца належыць Альгерду Абуховічу-Бандынэлі.

Заключным этапам у развіцці беларускай дваранскай (шляхецкай) літаратуры, які пачаўся з творчасці Равінскага, была творчасць Альгерда Якава Абуховіча-Бандынэлі і Францішка Бенедыкта Багушэвіча. Са з’яўленнем іх на ніве беларускай літаратуры адначасова загаварылі два асноўныя нашы дыялекты (паўднёвы і паўночны). Гэта была новая з’ява, якая лішні раз даводзіла, што наша мова не рускі ці польскі дыялект, а самастойная мова са сваімі дыялектамі і гаворкамі.

Альгерд Якаў Рышардавіч Абуховіч-Бандынэлі нарадзіўся ў заможнай і радавітай шляхецкай сям’і 25 ліпеня (6 жніўня) 1840 года ў маёнтку Калацічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Калацічы ўваходзяць у Барысаўшчынскі сельсавет Глускага раёна Магілёўскай вобласці).

Род Абуховічаў даў некалькі пісьменнікаў. Напрыклад, ваяводу Смаленскага Піліпа-Казіміра Абуховіча мы больш ведаем у сатырычным асвятленні па творы Цыпрыяна Камунякі «Ліст да Абуховіча». Між тым гэты далёкі сваяк Альгерда Рышардавіча быў не толькі ваяводаю, але і пісьменнікам. Ён скончыў Замойскую акадэмію, пісаў на лацінскай мове вершы, быў добрым прамоўцам. Піліп-Казімір Абуховіч пакінуў і мемуары. Яны друкаваліся на польскай мове. Друкаваліся ў Польшчы мемуары сына Піліпа Абуховіча Казіміра, мемуары Хведара Абуховіча пра падзеі 1665–1700 гг.

Восенню 1852 года бацькі аддалі маладога Альгерда (Ольдзю) у Слуцкую гімназію – старэйшую навучальную ўстанову краіны. Яна працуе з 1617 года да сённяшняга дня (цяпер гэта СШ № 1 горада Слуцка).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахаревич - Собаки Европы
Альгерд Бахаревич
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x