Альгерд Абуховіч - Творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Абуховіч - Творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, ISBN: , Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Альгерд Абуховіч (1840—1898) — адна з самых каларытных постацяў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Нарадзіўшыся ў радавітай дваранскай сям’і, ён, аднак, становіцца «мужыцкім» пісьменнікам, удзельнічае ў паўстанні 1863 года, адбывае катаргу ў Сібіры. Кніга выдаецца да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацькі пісьменніка мелі звыш 3 200 дзесяцін зямлі. Прабабка Альгерда Мар’яна паходзіла з роду графаў Бандынэляў, прадстаўнікі якога перасяліліся ў Рэч Паспалітую з Італіі. I сёння ў Львове захоўваецца архітэктурны помнік, які называюць Дом Бандынэляў. Графскі тытул, як вядома, разам з прозвішчам перадаваўся нашчадкам. Такім чынам – тытул графа і дадатковае прозвішча Бандынэлі… Відаць, бацькоў маладога Альгерда не задаволіла Слуцкая гімназія. У 1855–1856 годзе яны накіравалі свайго адзінага 15–16-гадовага сына ў Жэневу (кальвінскі Рым), дзе ён, відаць, вучыўся ў прыватным пансіёне для дзяцей тытулаваных асоб. Як адзначаў у сваіх мемуарах Альгерд Рышардавіч, у Жэневе адзін раз славуты граф Кавур звярнуў на яго ўвагу. Графа Кавура, які быў на 30 гадоў старэйшы за Абуховіча-Бандынэлі, ён мог зацікавіць толькі таму, што ён, як і Кавур, меў графскі тытул і насіў італьянскае прозвішча.

Праз 3–4 гады Альгерд перабраўся з Жэневы ў Парыж. За 6–7 гадоў жыцця і вучобы за мяжою ён авалодаў англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і іспанскай мовамі. На радзіму Абуховіч-Бандынэлі вярнуўся ў канцы 1862 ці ў пачатку 1863 года ў сувязі з паўстаннем пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Дакументы аб удзеле Альгерда Рышардавіча ў паўстанні 1863 года пакуль што не адшуканы, і наўрад ці яны будудь адшуканы. I вось чаму. У канцы сваіх мемуараў у раздзеле «Дзяды» пісьменнік успамінае, як глыбокай восенню 1862 года ў Парыжы ён рыхтаваўся з сябрамі да ўзброенай барацьбы. Відаць, калі пачалося паўстанне, Альгерд з гэтай групай сяброў вярнуўся на радзіму і адразу, не з’яўляючыся ў родныя Калацічы, уступіў у атрад паўстанцаў. Гэта акалічнасць давала яму магчымасць пасля разгрому паўстання пазбегнуць рэпрэсій. У Калацічах усе лічылі, што ён у Парыжы… Я правяраў дакументы аб удзельніках паўстання па Слуцкаму, Ігуменскаму і Бабруйскаму паветах, якія захоўваюцца ў гістарычным архіве БССР. Там ёсць звесткі аб удзеле ў паўстанні Напалеона Абуховіча, а пра Альгерда Абуховіча няма ні слова. Пасля разгрому паўстання Альгерд Рышардавіч мог недзе ў знаёмых ці сваякоў перачакаць некаторы час «завіруху» і спакойна вярнуцца дадому ў Калацічы, як гэта зрабіў яго дзед, удзельнік паўстання 1831 года, які тры гады пасля паўстання быў фурманам на Падолі.

У 1986 годзе, працуючы ў Вільнюскім архіве, Генадзь Каханоўскі адшукаў абвестку праўлення Віленскага зямельнага банка аб публічным продажы 15 і 16 снежня 1883 года маёнтка Альгерда Рышардавіча і яго бацькі. (Гл.: «Чырвоная змена», 1986, 6 снежня). З абвесткі вынікае, што ў 1883 годзе пісьменнік меў 1 362 дзесяціны зямлі. Уся маёмасць яго ацэньвалася ў 24 294 рублі, а даўгоў налічвалася 13 825 рублёў. Дакументы, адшуканыя Г. Каханоўскім, даюць падставу меркаваць, што Альгерд Рышардавіч з Калаціч пераехаў у Слуцк не пазней канца 1883 – пачатку 1884 года.

У Слуцку Абуховіч-Бандынэлі займаўся літаратурнай працаю, здабываючы сабе сродкі на пражыццё працаю рэпетытара па замежных мовах. Памёр ён (10) 22 жніўня 1898 года. Пахаваны на Слуцкіх гарадскіх могілках па вуліцы імя Чатырнаццаці слуцкіх партызан.

Яшчэ ў гады навучання ў Слуцкай гімназіі, калі Альгерду было 12–15 гадоў, ён жыў у атмасферы літаратурных пошукаў і інтарэсаў. Пазней, у раздзеле мемуараў «Дзве смерці», расказваючы пра Адама Перасвет-Солтана «з гербу Сыракомляў», пісьменнік адзначыў: «Прабаваў пісаць вершы (Адам Солтан. – Р.Р.), але, сустрэўшыся з вострай крытыкай на свае польскія трэны (элегіі, – Р.Р.), перакінуўся да пісання сатыры ў беларускай мове, што, трэба прызнаць, удавалася яму рабіць даволі гладка, аднак жа з гэтым крыўся і, чытаючы свае творы, выдаваў за чужыя, перапісаныя ім» (магілу Адама Перасвет-Солтана некалькі гадоў назад я адшукаў на могілках каля вёскі Навасёлкі Старадарожскага раёна).

I хто ведае, ці не пад уплывам Адама Перасвет-Солтана і іншых гімназістаў, якія спрабавалі пісаць творы на роднай мове, узнікла ў яго цікавасць да роднай літаратуры? I хто ведае, ці не адносяцца першыя літаратурныя спробы Абуховіча-Бандынэлі да гадоў навучання ў Слуцкай гімназіі?

6 (19) верасня 1912 года «Наша ніва» паведамляла, што Альгерд Абуховіч абменьваўся беларускімі творамі з Уладзіславам Сыракомлем (Кандратовічам), які памёр 15 верасня 1862 года. Калі пісьменнік сапраўды пасылаў свае творы У. Сыракомлі, то, як відаць, зрабіць гэта ён мог не пазней верасня 1862 года. А калі так, то творчы шлях Абуховіча-Бандынэлі працягваўся з 1862 (год смерці Сыракомлі) па 1898 (год смерці Абуховіча-Бандынэлі). Да таго ж неабавязкова, каб Альгерд Рышардавіч і Сыракомля абменьваліся сваімі беларускімі творамі ў 1862 годзе. Гэта яны маглі рабіць раней. Словам, мы можам сцвярджаць, што на ніве беларускай літаратуры пісьменнік працаваў прыблізна сорак гадоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахаревич - Собаки Европы
Альгерд Бахаревич
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x