Солтан не меў ворагаў, не меў іх і Марка Узлоўскі — «пястун павету», Марачкам да смерці празывавы. Арыгінальны ў манерах, адкрытага сэрца, шырокай веды, незвычайна здольны і добры, гэты чалавек на сваю бяду няўдачна ажаніўся. Двох людзей толькі знаў я, абдарэных такой памяццю, якую меў пан Марка Узлоўскі: Владыслава Войзбона і князя Дзівеева.
Аб стасунках маіх з Дашкевічамі многа было б гаворкі, але ўсяго казаць не гожа. Пан Ігнацы быў калісь у дужа цяжкім палажэнні, я памог яму, меў у мяне прытулак, з гэтага вывязалася інтрыга, каторая на нейкі час папсавала нашы стасункі. Цяпер ужо ўсё гэта мінула. Ён да мяне прыязлівы, бо ўсё выйшла яму на дабро, і прызнае мне рацыю, а я не маю да яго нічога, бо быў ён тады дужа яшчэ малады і непрактычны.
Цяпер залічаю абоіх п. п. Дашкевічаў да маіх наймілейшых знаёмых; ён — шанаваны і добры чалавек, яна — гожая і разумная кабета, каторая патрапіла як найлепей устроіць быт мужа і яго дому. Паміма асабістых яе дадатных старон, маю я яшчэ і іншыя на яе ласкі: 1-е тое, што яна — матка трох ладных дзяўчынак, дробязь гэта яшчэ, бо найстарэйшая толькі што пачынае быць падлёткам, але міленькія і, дасць бог, вырастуць на карысць нашага краю; кажу: на карысць, бо бачыцца мне, што з іх будуць «людзі» ў шырокім гэтага слова разуменні. Пасля п. Дашкевічовая, сястра Мерэсоў, людзей добрых, учынных вельмі і заўсёды вельмі ўплывовых (ведаю, як гэткі стасунак можа быць карысцен для маіх маладых прыяцелеў, бедных вучняў слуцкай гімназіі).
Корыбуты — Дашкевічы — добрае гняздо. Але гэта вымагае каментарыяў.
З геральдычнага боку кожны, хто «Корыбут», можна выводзіць род свой ад вялікіх князёў літоўскіх і беларускіх. Остафій Дашкевіч, пратопляста нашых Дашкевічаў, гэта герой Запарожжа, быў нешта як бы тварцом Казаччыны за караля Стэфана Баторага [31] Стэфан Баторы (1533—1586) — польскі кароль (1576—1586).
, па ім род гэты красуе буйна, хоць неказіста (фамілія Дашкевічаў замешана была ў мужыцкія бунты за Небабы [32] Небаба — Нябаба Антон (г. н. невядомы — памёр у 1648 г.) — кіраўнік казацка-сялянскага атрада, на Беларусі ў вызваленчую вайну ўкраінскага і беларускага народаў 1648—1654 гг.
) па вясковых закутках. Пад канец быту Рэчы Паспалітай выдзяляецца Ігнат (калі не памыляюся) Корыбут — Дашкевіч, каштэлян мсціслаўскі, выдатны праўнік. За цара Паўла ён быў замешан у справе Хамінскага і ўцярпеў разам з ім (іх мучылі ў сакрэтнай канцылярыі). Брат каштэляна, Падстолі Мінскі, быў чалавекам нікчэмным, сын Падстоляга, маршалак бабруйскі, у публічных справах быў цвёрды, але дома гвалтоўнік і авантурнік, як і яго два сыны Гектар і Тытус (сын гэтага апошняга — цяпер жывы — пан Ігнат). Цвёрдая школа, якую пан Ігнат адбыў пры бацьку, пакінула назаўсёды на ім глыбокі след, але такт жонкі і маетнасць ды дастаткі ўтварылі з пана Ігната чалавека, якіх дай нам Божа.
Успамянуўшы дзеі мяча, пераходжу да кудзелі.
Блізка сто гадоў таму былі на Падолі дзве паненкі каштэлянкі Снарскія. Адна з іх выйшла за багатага прамыслоўца барона фон Мерэс, а другую выкраў, бо яму яе не аддавалі, малады, прыгожы, але голы, як Ніоб, граф Вітгенштэйн фон Борлебург (пазней князь, фельдмаршалак), дзед шанаванага ў нашы часы князя Пятра Вітгенштэйна. Сорак гадоў таму сустрачаем Мерэсоў у Случчыне. Былі яны на другім плане. Сам стары эксспраўнік дзяржаўца Гаўрыльчыц, быў неяк у старане, рэй вяла сама пані Ружа з Тольвінскіх і жыўшы разам з імі кузын, ці, можа, і не кузын, Чапскі, палкоўнік быўшых войск польскіх (легіяніст). Чалавек, як кажуць, незвычайна мілы ў кампаніі. Розна аб гэтым стасунку палкоўніка гаварылі людзі, але п. п. фон Мерэсы і так званы дзядуня Чапскі тварылі нераздзельную тройцу. Чысленае свае пакаленне п. Ружа дужа добра пакіравала, усім дала стараннае выхаванне і зашчапіла сямейную любоў. Старушку паню Ружу фон Мерэс пазнаў я пад канец яе жыцця. Акружана была пашанай патомства, дастаткам і чулай апекай. Родам была з Віцебшчыны.
На даканчэпне магу дадаць, што матка п. Ігната, Адэля з Грыневічаў, была дачкой падкаморага [33] Падкаморы (польск.) — саноўнік.
Грынкевіча, вядомага сілача і авантурніка, а сястрой Тамаша, гэтаксама сілача, забітага ў 1863 г.
X. Літаратурнае апраўданне
Праглядаючы мае вершы, Франціш Багушэвіч зрабіў увагу, што ў мяне не ўсюды бываюць уласцівыя беларускай мове акцэнты. На гэта я яму адпісаў:
У гаворцы ёсць ружніца
Між маею і Тваей:
Читать дальше