Святой сваёй павіннасцю лічу апісаць палажэпне сялян, каторае ў першым раздзеле зачапіў нават неспадзявана для сябе.
Пасля таго як мы вярнуліся з Кіева, да канца лета былі мы яшчэ дома, гэта значыць у Калатычах. Перад пачаткам школьнага году пераехала мая матка разам са мной у Слуцак на пастаяннае жыццё, а бацька паехаў у ўлюблёнае сваё Грабова [7] Грабовы ёсць два ў Мозырскім павеце: «Вялікае» — калісь Абуховічаў і «Малое» — калісь Радзівілаў. Водка — старка, каторую прадаюць Карказовічы, паходзіць з Радзівілаўскага Грабова. (Прыпіс аўтара.)
ў Мозырскі павет. Стасункі з воласцю былі ўжо напярэдадні волі лепшыя; лагоднымі іх назваць няможна (за цара Мікалая лагоднасці не было), а толькі былі быццам патрыярхальныя. У Грабове было некалькі сялян-гаспадароў, людзей шанаваных і справядлівых, каторыя былі ў зажыласці з самім панам [8] Былі ў зажыласці з самім панам — г. зн. жылі з панам у добрых адносінах.
,— то гэтым стрымлівалася крыху страшэнная самаволя намеснікаў. У Калатычах жа астаўся неагранічаным уладаром Кароль Булгак, казалі, банкарт [9] Банкарт — незаконнанароджаны.
«слаўнага» (?) Булгарына, з мясцовых сялян, чалавек малады, але злога характару,— і бяздольнікі завылі.
Пад канец зімы з’яўляюцца пасланцы ад калатыцкіх сялян, молючы ў маткі маей ратунку. Першай прыбьіла маладая, гожая дзяўчына, Куліна, каторую розгамі прымушалі да любові; ёй пазволілі астацца ў Слуцку і зара найшлі службу, а другія дасталі на рукі нешта кшталтам «жалезных лістоў», каб ніхто не смеў і пальцам крануць аж да прыезду пані. Апрача гэтага, нарочны пасланец завёз ліст да майго бацькі, у каторым паведамлялася, што на Вялікдзень прыедзем у Калатычы.
Тут скажу, што я першы раз бачыў уплыў духу надыходзячай волі: заместа адпору са стараны бацькі наступіла яго поўная згода парабіць уступкі сялянам. Запрасілі на нараду мясцовага пароха [10] Парох (польск.) — духоўны кіраўнік парафіі, г. зн. царкоўнага прыхода.
, уніяцкага ксяндза Андрэеўскага, улажылі нешта кшталтам канстытуцыі, і з гэтага часу быт нашых падданых на вачах пачаў папраўляцца. Бог даў падрад некалькі ўраджайных гадоў, так што даходы ўтрое павялічыліся, новую прыкупілі вёску (Заполле), і тысяча «душ» людзей мелі працаваць на хлеб для маладога Ольдзі, каторы сягоння, пішучы гэтыя ўспаміны, павінен прызнацца, што не мае ані «буднага хлеба», ані страхі над галавой, ані нічога, апрача колькіх сваіх прыяцелёў: talis est mutatiuo retum [11] Talis est mutatiuo retum (лац.) — так змяняюцца рэчы.
!
Услед пасля гэтага бацька мой пробаваў ачыншаваць [12] Ачыншаваць вёску — з баршчыны перавесці на чынш (узнос, які плацяць уладальніку зямлі ў тым выпадку, калі зямля перадаецца арандатару ў бестэрміновае снадчыннае валоданне).
сваю вёску Бубноўку (сягоння ўласнасць Фелькі Чарноцкага); хаця гэта спярша не аказалася практычным, бо было перадчасным, але сягонняшнія ўспаміны Бубноўскай чыняць славу памяці даўнейшага іхнага пана.
Растучы, я развіваўся, а перада мною штораз харашэй рассцілаўся свет: на царскім троне сеў, слаўнай памяці, Аляксандр II, насталі часы, аб каторых можна сказаць, што людзей нікчэмных яны не бачылі. Не стала бы паветра для подлых інстынктаў. Няхай цяперашняе пакаленне зайздросціць, што я на гэта глядзеў сваімі вачамі. Чэсць тагачаснай кіеўскай маладзёжы, каторая была дэмакратычнай і «хлопаманскай».
За найлепшых, якія памятаю, часоў жыў я ў Жэневе. Як вядома, гэта цэнтр пратэстантызму (Жэневу называюць кальвінскім Рымам, народ скрозь там кальвінскі [13] Кальвінізм — пратэстанцкае веравучэнне, якое ўзнікла ў XVI ст. у выніку Рэфармацыі.
). Акружоны я быў вернымі самых разнародных сект, а калегі мае і прыяцелі былі найбольш масоны [14] Масоны — ад фр. frans mасоn (вольны каменшчык) — прыхільнікі рэлігійна-этычнай плыні, якая ўзнікла ў Англіі ў пачатку XVIII ст.
. З каталікоў знаў толькі тамачнаго пароха кс. Меrmilad, пазнейшага кардынала, Антоняга Патка (паляк-эмігрант, слаўны зегармайстар, чалавек светлы, але пільнуючы перш за ўсё свайго рэмясла) і дзвёх старых паненак dе Sillonge, зродныя сёстры графа Кавура [15] Кавур, Камілло Бензо (1810—1861) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат П’емонта (Сардзінскага каралеўства) і Італіі перыяду яе нацыянальнага аб’яднання, ідэолаг і лідэр ліберальна-манархічнай буржуазіі і ліберальнага дваранства, якое ішло за буржуазіяй.
, п’емонцкага міністра і пазнейшага тварца Італьянскай еднасці. Патэк быў у старане пры рэлігійных спорах, хоць нават ад папежа Піўса IX дастаў тытул графа; кс. Меrmilad і сёстры dе Sillonge былі з сабой здалёку, бо тады справа свецкай улады была sur lе tаріs [16] Sur lе tаріs (фр.) — тут у сэнсе прадмет усеагульнага абмеркавання або размоў.
і ксяндзу не ў спадобу былі зносіны яго парахвіянак з верхаводам італьянскай свабоды. Кавур бываў гэтаксама ў Жэневе, але інкогніта, як і ўсе, што там засталіся. Быў нават і [звер] Бобікаў, б. начальнік Кіеўскага округу, і, як звычайны старэнькі чалавечык, аціраўся аб іншых смяротнікаў. Візіты Кавура тлумачылі сабе масонскімі цэлямі, а мне здавалася, што там былі фінансавыя прычыны, зрэшты, я быў тады яшчэ мала што не рабёнкам. Кавур быў заўсёды вельмі заняты і акружэны людзьмі паважнымі, і раз толькі звярнуў на мяне ўвагу. Кс. Меrmilad слушна ці не слушна ў візітах Кавура бачыў нейкую проціпапежскую інтрыгу.
Читать дальше