Я жыў у старой кальвінкі пані Fоmіо dе КоІіgnу, дзе таксама наймала кватэру і англічанка метадыстка n. Roberts; яна-то і падарыла мне кніжку, каторая 40 блізка гадоў заўсёды знаходзіцца пры мне. Кніжка гэта — «Аб наследаванні Хрыста». Дзівіць мяне крыху, чаму гарачая апосталка метадыстаў, якой была mis Roberts, выбрала для мяне якраз гэтае выданне «Наследавання», дзе на канцы памешчана каталіцкае набажэнства; ці яна хацела гэтым выказаць перад каталікамі сваю бесстароннасць, ці, можа, сваю пашану для перакладача кс. Lammenjer, каторы разам з dе Моntalenbertam, нашым шырока вядомым прыяцелем, былі ў сварцы з Апостальскай Сталіцай, як лішне вольнадумныя людзі. Канец канцом удзячан я вельмі mis Roberts за тое, што яна мне дала гэту кніжачку. Агульна прызнаю яе архітворам мыслі і літаратуры: я ў ёй знайшоў многа думак, каторыя ўмацовывалі мяне ў цяжкіх момантах майго жыцця, якіх было шмат на маей жыццёвай дарозе. Аўтар яе, напэўна, невядомы: адны думаюць, што св. Таmas а Кеmріs, а навейшая навука даводзіць, што напісаў яе нейкі ісландскі мніх невядомага імені.
Сколькі ж гэта архітвораў не можа назваць сваіх тварцоў?!
Дзед мой бачыў Робесп’ера [17] Робесп’ер — Рабесп’ер Максімільен Мары Ізідор (1758—1794) — дзеяч Вялікай французскай рэвалюцыі канца XVIII ст.
Адвакатам і акторам,
Ды не думаў, што кар’ера
Яго зробіць дыктаторам.
Дзед мой Юзеф Абуховіч граф Бандзінелі, мабыць, ніколі не бачыў Рабесп’ера; калі быў у Парыжы і Версалі як шамбеляна [18] Шамбелян — камергер.
польскага двара, то гэта будучая знамянітасць сядзела недзе яшчэ ў Аррас. Калі ж закіпела рэвалюцыя і Робесп’ер выплыў наверх, то дзед мой быў на іншым становішчы: спярша быў жаўнерам пад Касцюшкам [19] Касцюшка, Тадэвуш (1746—1817) — кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, на Беларусі і Літве.
, а пасля, як баніта [20] Баніта — выгнаннік.
, выняты з-пад права, пад прыдуманым прозвішчам тры гады быў фурманам у ваяводзіхі Хадкевічыхі на Падолі: «talis est mutatiorerum». Мабыць, з тых часоў ці, можа, і раней завязаліся нейкія асаблівыя стасункі з Пулавамі і сям’ёй князёў Чартарыйскіх. Дзед-нябожчык аб сваёй мінуўшчыне ніколі нам не расказваў — тое, што мы ведалі аб ім, то толькі недзе са стараны,— але ведаю, што ён старасвецкія сямейныя памятнікі адаслаў у Пулавы, з Пулаў атрымліваў і розныя весткі. Калі я ў 1860 гаду быў прадстаўлены кн. Адаму Чартарыйскаму, то ён, 90-летні старац, пачуўшы маю фамілію, быццам ажывіўся і спытаў: «Сын шамбеляна?» — «Унук, міласцівы князю».— «Так, Юзеф Абуховіч, мусі, даўно ўжо не жыве, ён старэйшы быў за мяне»,— і з гэтымі словамі быццам ізноў асунуўся. Каб гэта і не быў князь Адам, то ўсё ж такі з такім паважным старым чалавекам нельга было адважыцца нахрапам распытывацца аб падробніцах з мінуўшага; дык захаваў я сваю цікавасць да якой-колечы шчаслівейшай зручнасці, каторая ўжо не надарылася, хаця пасля не раз, нават часта, бачыў я старога князя. Калінка мне казаў, што, яшчэ мяне не знаючы, чуў разгаварываючага князя Адама з сваёй сястрой княгіняй Віртэмберскай (аўтаркай «Ріеlgrzymек z Dоbrоmila» [21] Ріеlgrzymек z Dоbrоmila (польск.) — Пілігрым з Доброміля.
, як маю фамілію яны ўспаміналі ў нейкай вясёлай гутарцы, але аб што ішло — не памятаў, а калі я быў у Парыжы — княгіня ўжо не жыла. Можа, нейкія дагэтуль нязнаныя памятнікі кінуць святло з таго кавалка жыцця і паступкаў майго дзеда.
4/ІV 1904 [22] Тут памылковая дата. Аналагічная памылка і ў раздзеле «Спас». Трэба чытаць 4/ІV 1894. (Гл. кн.: Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. Мн., 1984. С. 16-20).
. Сягоння раніцай скончыўся 21 год ад смерці маей жонкі. Сем не споўна гадоў трывала гэтае нешчаслівае пажыццё. Палажэнне было цяжкое, а дамовы спакой руйнавала інтрыганка, вельмі падобная да старой паненкі Вікторыі. Нябожчыца жонка мая была асоба добрая, гожая, вельмі мілая і ветлая ў стасунках з людзьмі. Спевам сваім кожнага магла абваражыць. Вартая была лепшай долі, чымсьці тая, якую яна мела: я яе ніколі не любіў і шмат чаго выкідаю сабе...
Мне перш за ўсё трэба было спазнаць сябе і ніколі не жаніцца або пайсці на грашовы інтарэс і забяспечыць сабе і бацькам быт, да каторага само сабой былі мы ўсе прывыкшы.
У дамовым пажыцці я быў жорсткі і карысны. Матэрыяльныя няўдачы з аднэй, а інтрыгі з другой стараны атруцілі нам жыццё...
У тваіх руках, божа, суд справядлівы...
Читать дальше