Альгерд Абуховіч - Творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Абуховіч - Творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, ISBN: , Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Альгерд Абуховіч (1840—1898) — адна з самых каларытных постацяў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Нарадзіўшыся ў радавітай дваранскай сям’і, ён, аднак, становіцца «мужыцкім» пісьменнікам, удзельнічае ў паўстанні 1863 года, адбывае катаргу ў Сібіры. Кніга выдаецца да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маей — пушчы, Птыч [34] Птыч — Пціч, левы лрыток Прыпяці. граніца,

Ты — Панарскі салавей!..

Гэта значыць: у Беларусі ёсць многа асобных дыялектаў-гутарак, і ў гаворцы між Магілева над Днеправым Мозырам і Гродняй бывае вялікая розніца не толькі ў акцэнтах, але ёсць і многа цікавых правінцыяналізмаў. От, напрыклад, некалькі нашых палеска-беларускіх правінцыяналізмаў,— ручаюся, што іх у віленска-гродзенскай беларускай мове або саўсім не ўжываюць, або ўжываюць рэдка. «Нашчадзь» — патомства, будучае пакаленне; «нішком» — ціхачом, пакрыёму, хаваючыся; «плён» — расток, малады белы карэньчык пры зярне і шмат іншых.

Мне перш за ўсё ідзе аб тое, каб выказаць, што я хачу, каб пачулі мысль маю і каб словы карэнныя беларускія пры помачы нашай літаратуры атрымалі як найшырэйшае абывацельства. I дзеля гэтага я не сцясняю свайго дыялекту, ужываючы словы і звароты агульнабеларускія. Гэтак паступаючы, я кладу ў літаратуру свой прыродны дыялект беларускай мовы, даючы найлепшае з яго. У канцы невядомай яшчэ, каторы дыялект беларускі пераможа. У Францыі — спярша дыялект правінцыі Lanque d’Ос меў перавагу ў французскай літаратуры, а пазней Lanque d’Оui — цяперашняя французчына. Гэта трэба памятаць і нашым літаратарам і пурытанізмам не забаўляцца!

XI. Спас 20/VII 1904

«Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілля — апала два; прыйшоў Спас — усяму час».

Сягонняшні дзень умацаваўся ў маёй памяці: першы раз пачуў я, як да мяне сказана: «Дзеду, дзедку!» Было гэткае здарэнне: пад вечар зайшоў я да майго даўнага суседа, п. Сымона Легатовіча, і трапіў там на дажынкі. П. Сымон, маючы добрую грамаду работнікаў да аплаты і пачастунку, саваў каждаму ў рукі квіток на заробленыя грошы і, нічога не кажучы, ішоў далей. Пісьменнага ў гэтай грамадзе нікога не было, а я апынуўся між сялянамі, дык пачалі спярша па аднаму, пасля грамадой звяртацца да мяне: «Дзеду, дзедку,— прачытайце!» Старасць міла з гэтым павітаннем мне ўсміхнулася; збудзіўся добры гумар... Пайшоў шукаць я гожую паненку Маню Легатовічанку, каб «дзеўкі краснай ручкі белы» ўрачылі мой свежа атрыманы патэнт на старэчую павагу «Дзеда». Sclavus saltans [35] Sclavus saltans (лац.) — нявольнік, які танцуе. , а аднак неяк міла,— чую ў сабе славяніна. Народ рабочы заўзята танцаваў у слаўнай залі Зарэцкага палацу, брала ахвота і мне патанцаваць, але ўражанні былі іншага зместу.

Зарэчча памятаю з тых часоў, калі я быў такі маленькі, што прысмакі мне на крэсле, а не на стале стаўлялі. Пасля не быў там лет колькі-наццаць... Зарэчча — гэта толькі частка Глускага графства; атрымаў яго п. Кароль Нерэзыуш за дакананне вельмі цікавай справы, так званай эксдывізіі Глускай. Але, дзеля ўдзячнасці і пашаны да п. Кароля, раскажу аб ім асобна.

Герб Нерэзыушоў — гэта крыж і месяц маладзік — здаецца Сzоrуjа. Апошняя з гэтага дому Станіслава Легатовіч пыталася ў мяне, ці не ведаю чаго аб яе родзе. От жа: паводле апавядання самога Кароля Нерэзыуша, быў ён рэгентам пры Новагрудскім судзе, пасля нейкі час працаваў у натарыуса і ўзяў пасля смерці дзеда майго, Юзефа Абуховіча, справы і маетнасць. Дзед мой сардэчна яго палюбіў, а св. памяці бабка мая цярпець яго не магла. Было гэта каля 1825 года, часы былі добрыя, і п.Кароль, «Нарулёнкам» празываны ад дзеда майго, добра ўладзіўшы свае маёнткавыя справы, хацеў выкупіць ад маршалка Філіпа Абуховіча Капцэвічы, адвечную Абуховічаўскую маетнасць, каб толькі дзед мой гэту маетнасць ад яго прыняў і прыпаручыў яму справу належачага нам Стальянскага спадку [36] Спадак — спадчына. па Бандзінеліх і зацверджанне графскага тытулу. Тут нахлынулі важнейшыя здарэнні: выбухла паўстанне. На Беларусі азбраіваліся і ла дварох муштраваліся (муштры адбываліся ў Маложэве, гэтая мясцовасць у хронікароў называецца Акунёўкай,— там Вітаўт [37] Вітаўт (1350—1430) — вялікі князь літоўскі з 1392 г. пабіў татараў, цяпер Акунёўка — ручаёк, аддзяляючы ўрочышча Маложэва ад вёскі Акунёўкі). Нехта непатрэбны падгледзіў гэтыя прыгатаўленні і даў данос. Падазравалі ў даносе чыноўніка п. Міткевіча і генерала Гатоўскага, але гэты апошні быў чалавек шанаваны, хоць маскаль, і адкрыта агрызаўся з дзедам маім. Міткевіч такжа меў добрую славу, дык, мабыць, нехта трэці паспяшаўся асцерагчы ўласці. Пасля гэтага даносу прыказана было капітану Бехамо арыштаваць майго дзеда, што прыйшлося рабіць аружнай рукой, бо люднасць сялянская стала адпорна, забарыкадавалася ў дварэ, з прыроды даволі недаступным, і пачалася страляніна. Забітых не было, але з абодвух старон некалькі душ ранена. П. Кароль скланіў тады дзеда да капітуляцыі, бо ўтрымацца доўга нельга было, а з глаўнага плацу падышлі непамысныя весткі. Забралі тады старычка падкаморчыца, і хоць жыў яшчэ гады чатыры, але свабоды ўжо не бачыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахаревич - Собаки Европы
Альгерд Бахаревич
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x