Альгерд Абуховіч - Творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Абуховіч - Творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, ISBN: , Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Альгерд Абуховіч (1840—1898) — адна з самых каларытных постацяў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Нарадзіўшыся ў радавітай дваранскай сям’і, ён, аднак, становіцца «мужыцкім» пісьменнікам, удзельнічае ў паўстанні 1863 года, адбывае катаргу ў Сібіры. Кніга выдаецца да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Помніцца, што яшчэ разы са два Альгерд Абуховіч быў наведвальнікам нашай сям’і, і кожны раз пасля слухання яго баек, сатыры і вершаў мацнела ў мяне любоў да роднай мовы, і я ўжо не са слязьмі ў душы, а з гнеўнай упэўненасцю абараняў сваю родную мову, называючы тых, хто ставіўся з пагардай да яе, здраднікамі свайго народа.

Пісьменнік цікавіўся нашымі поспехамі ў вучобе і, калі даведаўся, што брату цяжка даецца французская мова, запрапанаваў, каб наступным летам мой брат хадзіў да яго тры разы на тыдзень займацца гэтай моваю. Абуховіч ад платы адмовіўся, хаця за іншых сваіх вучняў грошы атрымліваў, бо на гэты заработак ён і жыў. Тут трэба сказаць, што пісьменнік, як зазначала гаспадыня пакою, які ён наймаў у старэнькай Федаровіч (на Іванаўскай вуліцы), у некаторыя месяцы траціў на свой абед толькі пяць капеек. Мае бацькі ледзьве атрымалі згоду Абуховіча на замену грошай за вучобу брата натураю. Мы мелі добры агарод, курэй, бацька ставіў венцяры на рыбу, і матка наша стала перадаваць Федаровічысе, якая варыла пісьменніку, патрэбную для яго гародніну, яйкі, а пры бацькавай удачы — і рыбу. А калі пад вёскаю Іграевым мы з бацькам лавілі ракаў ці калі хадзілі па грыбы, стол пісьменніка ўзбагачаўся гэтымі прадуктамі.

Памятаю, у пісьменніка часта бывалі Кавалеўскі, Зянковіч, Вострасайліны [47] Кулеша Тодар (сапр. Дыла Язэп Лявонавіч; 1880—1973) — беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік. У 1919 г. быў у складзе першага беларускага савецкага ўрада, камісар працы. У 20-я гады займаў адказныя пасады ў дзяржаўных органах БССР і Інбелкульце. З 1931 г. жыў у Саратаве. Аўтар п’ес, аповесцей, успамінаў і літаратурна-крытычных артыкулаў. (імёны іх і як іх зваць па бацьку, — не памятаю), Аляксандр Ярэміч [48] Ярэміч Аляксандр (памёр каля 1923 г.) — пазней хірург, доктар медыцынскіх навук (гл. пра яго: Р. Родчанка. Паплечнікі Альгерда Абуховіча. «Літаратура і мастацтва», 4 красавіка 1967 г.). Памёр на Далёкім Усходзе. , Іван Чудоўскі, Пятро Карповіч [49] Карповіч Пётр Уладзіміравіч (1874—1917) — рэвалюцыянер-тэрарыст. Адзін з арганізатараў Гомельскага камітэта РСДРП, потым зблізіўся з зсэрамі. Пазней забіў міністра Багалепава [55] . Загінуў пры звароце з Англіі на параходзе ад нямецкай міны. , Аляксандр Тэраль [50] У часопісе: «Вёска». , адзін з братоў Мігаёў і іншыя. Часцей за ўсё вяліся размовы пра ўзаемаадносіны ў нашай гімназіі вучняў з настаўнікамі, пра забароненыя для чытання гімназістам кнігі, пра паўстанне 1863 года на Беларусі і бясконцыя размовы пра класікаў рускай, польскай і сусветнай літаратуры.

Абуховіч вельмі добра валодаў французскай, італьянскай, англійскай і нямецкай мовамі. Лёгка чытаў на іспанскай мове.

Пры спрэчках, каб успомніць якое-небудзь месца з таго ці іншага твора класіка, Абуховіч падыходзіў да сваёй вялікай шафы з кніжкамі, хутка знаходзіў, што было патрэбна, і цытаваў цікавае ўсім месца.

Узнікла размова і пра мажлівасць для беларускай мовы стаць літаратурнай моваю, здольнай пры перакладах з іншых моў перадаць самыя тонкія адценні чалавечых пачуццяў і разуменняў. Памятаю, што Ярэміч, Карповіч і Зянковіч згаджаліся з Абуховічам, што беларуская мова зусім не бедная, наадварот, вельмі багатая словамі з рознымі адценнямі іх сэнсу. Іншыя ж мала верылі ў здольнасць роднай мовы.

На працягу некалькіх гадоў свайго знаёмства і наведвання пісьменніка я меў магчымасць паслухаць пераклады Абуховіча з «Фауста» Гётэ, з «Разбойнікаў» Шылера, некаторых вершаў Віктора Гюго, Байрана, Дантэ. Уражанне ад пачутага ў мяне было моцнае.

У пісьменніка склалася прывычка класці ў кнігу побач з арыгіналам і яго пераклад. Гэта заўважылі, акрамя мяне, Ярэміч і Карповіч, і яны часта прасілі Абуховіча пачытаць свае пераклады і спасылаліся пры гэтым:

— У вас жа шмат закладак! Значыць, ёсць што нам прачытаць!

Трэба таксама зазначыць, што ў Абуховіча былі пераклады з Пушкіна, Лермантава, Адама Міцкевіча, М. Канапніцкай, Кандратовіча-Сыракомлі.

Нам, моладзі, вельмі падабаліся яго пераклады верша Лермантава «И скучно, и грустно» і асабліва пушкінскіх «Деревня» [51] Дакументальных звестак пра ўдзел Абуховіча ў паўстанні 1863 г. пакуль што не знойдзена. («Приветствую тебя, пустынный уголок») і «Вновь я посетил тот уголок».

Калі Абуховіч усхвалявана прачытаў нам свой пераклад пушкінскага «Арнона» («Нас было много на челне»), ён успомніў і пра падзеі з паўстання 1863 года на Міншчыне, удзельнікам якіх быў сам [52] Я. Дыла вучыўся ў Юр’еўскім ветэрынарным інстытуце ў 1899—1903 гг. . Моцнае ўражанне пакінула на ўсіх нас яго апавяданне пра дзяўчыну, якая была фельчаркай-хірургам у іх паўстанцкім атрадзе. Пасля ўдачы пад адным мястэчкам на паўночнай Случчыне паўстанцы адыходзілі ў лясы Ігуменшчыны. Аднак каля павятовага тракта ар’ергард іх быў атакаваны казачай паўсотняю. Калі быў паранены камандзір ар’ергарда, фельчарка кінулася да яго, каб перавязаць. Казакі не паглядзелі, што на яе грудзях, рукавах і касынцы былі чырвоныя крыжы. Дзяўчына была смяртэльна паранена і ўпала. Каб не даць казакам захапіць іх абаіх у палон, паўстанцы падцягнулі да месца бою ўсе свае сілы і вялі такі актыўны агонь па казаках да самага цямна, што здолелі вынесці абаіх таварышаў, праўда, ужо мёртвых. Гераіню пахавалі на высокім беразе Бярозы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахаревич - Собаки Европы
Альгерд Бахаревич
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x