Альгерд Абуховіч - Творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Абуховіч - Творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, ISBN: , Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Альгерд Абуховіч (1840—1898) — адна з самых каларытных постацяў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Нарадзіўшыся ў радавітай дваранскай сям’і, ён, аднак, становіцца «мужыцкім» пісьменнікам, удзельнічае ў паўстанні 1863 года, адбывае катаргу ў Сібіры. Кніга выдаецца да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Роля парламентара не прайшла п. Каролю насуха: казак, не пазнаўшыся на яго тагды святым і недатыкальным характары, сперазаў яго чатыры разы нагайкай, за што казака высеклі, а п. Каролю так з’яднала гэта маскоўскую старшызну, што яго прызналі адміністратарам ад правіцельства над маетнасцямі майго дзеда. З апякунства п. Нерэзыуш вывязаўся як найсумленней. Дзед мой вызнае гэта ў тэстаменце [38] Тэстамент — завяшчанне. і запісвае свайму «Нарулёнку» тысячу дукатаў.

У гэтым часе сталася нейкая таемная справа, аб пачатках каторай магу толькі дадумвацца і дзеля гэтага буду гаварыць толькі аб скутках [39] Аб скутках — аб выніках. яе.

Быў нейкі чалавек, бацька мой з нейкай трывогай называў яго «Пёровіч», а Нерэзыуш — «Пёрка, каторага я здаў у рэкруты», але гэнае пёрка, відаць, было ўстрэмлена ў нейкае балючае месца, бо п. Кароль не будаваў свайго палацу ў Зарэччы датуль, пакуль не даведаўся, што Пёркі ўжо няма на свеце. Сяляне яго вельмі ждалі, нейкія надзеі загараліся ў іх пры ўспамінах аб ім, але ўсё гэта пакрыта было таемнасцю. Пёровіч, уцёкшы з салдатаў, укрываўся; — начамі ён часам прыходзіў да майго бацькі, што зазвычай было прычынай вялікага перапалоху. Казаў заўсёды, што памсціцца на панох. Каля Солетнік часцей паяўляўся і там ён загінуў. Расказваюць: утапілі яго па загаду майго дзядзькі. Быў гэта, мабыць, чалавек незвычайны, калі, будучы банітам, вынятым з-пад права, праз 20 гадоў трымаў у гразе амаль цэлы павет. I хоць паходзіў з сялян, але быў чалавекам вельмі адукаваным, уроды гожай, мілы і красамоўны. Захаванне між сялянамі меў незвычайнае. Насіўся з нейкімі рэфарматарскімі планамі і для сваёй справы еднаў прыхільнікаў між сялянамі толькі. Па смерці Пёровіча яго рэфарматарскімі планамі зацікавілася жандармерыя, было следства. Сяляне адчапіліся нічога не веданнем, шляхта не рада ішла на гутаркі аб сваім ворагу. Следства скончылася зданнем ў салдаты двох нічым нявінных сялян. Расказвалі сяляне ў вялікай тайніцы аб нейкіх «граматах», недзе пераховываных у вучнёў Пёровіча. За год 10—15 справа гэта саўсім заглохла.

Па дойсцю да поўналетнасці бацькі майго п. Нерэзыуш злажыў з сябе павіннасць апекуна над Абуховічаўскімі маетнасцямі і прыняў інтарэсы маршалка Рудзееўскага (гэтага роду не трэба мяшаць з Радзееўскімі). П. Кароль ажаніўся з Ідаліей Юдыцкай, апошняй дзедзічкай [40] Дзедзічка — наследніца маёнтка. Глуска. Ключ Глускі быў Юдыцкімі вельмі абдоўжан і перайшоў ужо некалькі эксдывізій, але п. Кароль дагледзіў, што першая з гэтых эксдывізій, на каторай апіраліся ўсе пазнейшыя, мела нейкія нефармальнасці і не была зацверджана. Ён падняў гэтае пытанне і даў довад да ўтварэння эксдывізіі папраўчай Глускай. Учасце ў ёй прынялі людзі вельмі часамі падозрэнай славы, як Юзеф Свіда, Ігнат Тукало (цётачна-Зродны брат маей бабкі Альжбеты з Венцлавовічаў Естковай. Естко — экслегіяніст, каторы здабыў на вайне разам з лаўрамі Напалеонскімі грамадную суму наполеондараў) — і іншыя, а найгоршым быў маршалак Бжозоўскі, банкарт аднаго з Юдыцкіх, каторы адпрысягнуў праўнасць скрыптаў [41] Скрыпты (лац.) — дакументы. натуральнага свайго бацькі, выданых ахмістрыні Бжозоўскай, гэта значыць, сваёй матцы, аб каторых агульнавядома, што былі фікцыйныя. Гэты Бжозоўскі быў бацькам знанага за нашых часоў Міхаіла Бжозоўскага (рожд. са Здзехоўскай), каторы слыў з бясчэльнасці і досціпу. Хацеў яго адзін раз дакарыць п. Юзеф Свіда і, папярэдзіўшы аб гэтым чысленую кампанію, кажа да ўхадзячага Бжозоўскага: «Як маешся, пане Юдыцкі?» — «Здароў, гадуюся, пане Ванковіч!» — адказаў Бжозоўскі. Мне здаецца, што лепей зрэзаць не можна! Прыпамінае мне гэта анекдотку, чутую ў Францыі: кароль Генрых IV сустрэў нейкага шляхціца, саўсім да сябе падобнага, дык, стукаючы яго па плячу, пытаецца: «Скажы, васпан, ці твая матка была пры дварэ майго бацькі?» Шляхціц адказвае: «Не, найяснейшы каралю, мой бацька быў лёкаем пры яе міласці каралеве, матцы вашай міласці».

Але, вяртаючыся да Нерэзыуша і эксдывізіі, скажу, што п. Кароль з гэнай мутнай вады ёмкую рыбу вылавіў: суд абмінуў крэдытароў Юдыцкіх, Фастовічы выдзеліў Бжозоўскаму, а Зарэчча асталося для п. Рудзееўскай і перайшло да Нерэзыуша невядомым нейкім парадкам,— кажу невядомым, бо памятаю гэткую справу.

Зімою 1847 года адбывалася вельмі пышнае вяселле панны Анелі Естко, дачкі Якуба. Была гэта багатая едыначка, свецка адукаваная, саўсім прыстойная. Я спадзяваўся для яе бліскучай партыі, тым часам яна выйшла за Оттона Ёдку; чалавек ён быў не быстры, але добры. Пан Якуб Естко быў гэта чалавек багаты, паважаны і з шырокімі стасункамі, меў нейкі вышэйшы ўрад ад выбараў і быў пры гэтым адным з глаўных мецэнатаў Едноты Кальвінскай; меў сваякоў, прыяцелеў і знаёмых даволі, дык і паклікаў усіх на вяселле сваёй едыначкі. Сярод марозаў і бур вельмі вострай зімы 47-га года тры, нават чатыры губерні Беларускія рушылі на вяселле ў Турына, у Ігуменскі павет. Біскуп номінат мінскі кс. Рава прыехаў даваць шлюб. Між іншым быў гэта адзін з найбольш агранічаных ксяндзоў у Мінскай дыццезіі [42] Дыццезія (польск.) — дысцэзія, біскупства. . Цар Мікалай хацеў яго канечна зрабіць біскупам і тры разы прадстаўляў Сталіцы Апостальскай, але дармо. На шлюбе кс. Рава меў мову, пачынаючуюся ад слоў: «Рука руку мые, а якая ж міласць ёсць між рукамі? Нага нагу падпірае, а якая ж міласць паміж нагамі?» і г. д.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахаревич - Собаки Европы
Альгерд Бахаревич
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x