Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З'явілася фраў Блюменталь. Я прыпомніў усе парады Ленца і з байца ператварыўся ў кавалера.

Блюменталь толькі подленька ўсміхаўся з гэтага. Гэта быў жалезны чалавек. Яму трэба было б прадаваць лакаматывы, а не трыкатаж.

Я паклапаціўся пра тое, каб ён сеў ззаду, а яго жонка — побач са мной.

— Куды вас павезці, шаноўная пані? — спытаў я саладжавым голасам.

— Куды хочаце, — адказала яна, усміхаючыся мне па-мацярынску.

Я пачаў размову. Якая асалода размаўляць з такім нявінным чалавекам! Я гаварыў так ціха, каб Блюменталь нічога не чуў. Так мне было лягчэй. Хапала і таго, што ён сядзеў ззаду.

Мы спыніліся. Я вылез і цвёрда зірнуў на майго непрыяцеля.

— Усё-такі вы павінны пагадзіцца, што машына бяжыць бездакорна, пан Блюменталь.

— Якая радасць з той бездакорнасці, малады чалавек, — запярэчыў ён мне надзвычай ветліва, — калі падаткі паглынаюць цябе. Падаткі на машыну занадта высокія. Гэта я вам кажу.

— Пан Блюменталь, — сказаў я, імкнучыся не змякчыць тон, — вы дзелавы чалавек, з вамі можна гаварыць шчыра. Гэта — не падаткі, а выдаткі. Скажыце самі, чаго сёння патрабуе камерцыя? Вам гэта добра вядома: не капіталу, як раней, — патрэбны крэдыт! А як атрымаць крэдыт? Толькі праз уменне паказаць сябе. «Кадзілак» — машына салідная і хуткая, утульная, але не старамодная. Здаровы буржуазны лад жыцця — жывая рэклама вашай фірмы.

Блюменталь весела павярнуўся да сваёй жонкі.

— У яго жыдоўскія мазгі, праўда? Малады чалавек, — сказаў ён потым тым жа самым фамільярным тонам, — самая лепшая рэклама саліднасці сёння — паношаны касцюм і паездка на аўтобусе. Калі б у нас з вамі былі тыя грошы, якія яшчэ не выплачаны за элегантныя машыны, што пралятаюць міма, мы маглі б спакойна сядзець, нічога не робячы. Гэта я вам кажу. З даверам.

Я з недаверам зірнуў на яго. Што азначае гэтая зычлівасць? Што ён задумаў? Ці прысутнасць жонкі прытупіла яго баявітасць? Я вырашыў стрэліць з пісталета.

— «Кадзілак» — гэта не «эсекс», ці не так, шаноўная пані? Сын Маера ездзіць на «эсексе», але ён мне і дарма не патрэбны… гэтыя чырвоныя, яркія сані…

Я пачуў, як засоп Блюменталь, а сам хутка працягваў:

— Колер абіўкі вельмі вам да твару, шаноўная пані, — прыглушаны сіні кобальт для бландзінкі…

Раптам Блюменталь заўсміхаўся — здавалася, я ўбачыў лес, поўны вясёлых малпаў.

— Маер і сын — здорава, здорава… — аж застагнаў ён, — а цяпер яшчэ гэтыя тары-бары… тары-бары!

Я зірнуў на яго. Я не паверыў сваім вачам. Ён смяяўся непадробна.

Я адразу ж ударыў па тых самых струнах.

— Пан Блюменталь, дазвольце мне растлумачыць. У размове з жанчынай тары-бары — не тары-бары. Гэта кампліменты, якія ўсё радзей пачуеш у наш варты жалю час. Жанчына — не металічная мэбля. Яна — кветка! Ёй непатрэбна дзелавітасць. Ёй патрэбна стракатае сонца слоў. Лепш гаварыць ёй кожны дзень штосьці прыгожае, чым з бычынай настойлівасцю працаваць на яе. Гэта я вам скажу. Шчыра. А акрамя таго, я не разводзіў тары-бары, а выкарыстаў фізічны закон. Сіні колер добра пасуе бландзінкам.

— Добра спяваеш, пташка, — сказаў Блюменталь, ззяючы. — Паслухайце, пан Локамп… Я ведаю, што магу збіць яшчэ тысячу марак…

Я адступіў на крок.

«Вераломны сатана, — падумаў я, — гэта той удар, якога я чакаў». Я ўжо ўявіў сваё жыццё без адзінай чаркі алкаголю і, як зацкаванае аляня, зірнуў на фраў Блюменталь.

— Але, бацька… — сказала яна.

— Пакінь, маці, — адказаў ён. — Дык вось: я мог бы зрабіць гэта, але не раблю. Мне, камерсанту, ваша праца прынесла задавальненне. Крыху зашмат фантазіі, але ўсё ж ваш аргумент наконт Маера і сына быў удалы. У вас маці жыдоўка?

— Не.

— Вы працавалі ў краме гатовага адзення?

— Так.

— Вось бачыце, стыль адтуль. У якім аддзеле?

— У аддзеле «Душа», — адказаў я. — Я хацеў стаць настаўнікам.

— Пан Локамп, — сказаў Блюменталь. — Вы — малайчына! Калі страціце месца, тэлефануйце мне.

Ён выпісаў чэк і аддаў яго мне. Я не паверыў сваім вачам. Задатак — дзіва!

— Пан Блюменталь, — узрушана сказаў я, — дазвольце мне дадаць да машыны дзве крышталёвыя попельнічкі і першакласны гумавы дыванок пад ногі.

— Выдатна, — сказаў ён. — Вось і старому Блюменталю перапаў падарунак…

Затым ён запрасіў мяне назаўтра павячэраць. Фраў Блюменталь па-мацярынску ўсміхнулася мне.

— Будзе фаршыраваны шчупак, — мякка вымавіла яна.

— Далікатэс, — заявіў я. — Тады заўтра ж прыганю вам машыну. Зранку мы яе зарэгіструем.

У майстэрню я вяртаўся як на крылах. Але Ленц і Кёстэр пайшлі палуднаваць. Я вымушаны быў пакуль што стрымаць сваю радасць. Быў толькі Юп.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x