Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У лабірынт прывідаў, — сказаў я і паказаў на вялікую будку.

Лабірынт быў поўны нечаканасцяў. Ужо з першых крокаў зямля пад намі захісталася, мы натыкнуліся ў цемры на нечыя рукі, з цёмных куткоў з'яўляліся страшэнныя пысы, галасілі прывіды… Мы смяяліся, але раптам дзяўчына спужалася і адхіснулася — перад ёй з'явіўся асветлены чэрап зялёнага колеру. На адно імгненне яна апынулася ў маіх абдымках, я адчуў на твары яе дыханне, зусім блізка каля вуснаў былі яе валасы. Яна тут жа засмяялася, і я выпусціў яе.

Я выпусціў яе, але нейкай часцінкай сваёй істоты я ўтрымліваў яе. Калі мы ўжо былі на волі, я ўсё яшчэ адчуваў яе плечы, яе мяккія валасы, лёгкі персікавы пах яе скуры… Я баяўся зірнуць на яе. Яна раптам стала для мяне інакшай.

Ленц ужо чакаў нас. Ён быў адзін.

— А дзе Ліна? — спытаў я.

— П'е, — адказаў ён і паказаў галавой на палатку. — З нейкім кавалём.

— Спачуваю, — сказаў я.

— Глупства, — адказаў Готфрыд. — Давай лепш зоймемся сапраўднай мужчынскай справай.

Мы падышлі да будкі, дзе накідвалі гумавыя колцы на крукі. Былі прызначаны розныя прызы.

— Так, — звярнуўся Ленц да Патрыцыі Хольман і збіў свой капялюш на патыліцу. — Зараз мы выйграем вам пасаг.

Ён кінуў першы і выйграў будзільнік. Я кінуў за ім, і мне дастаўся мядзведзь. Гаспадар атракцыёна, аддаючы нам выйгрышы, нарабіў з гэтага шмат шуму, каб прывабіць паболей кліентаў.

— Зараз ты супакоішся, — зласліва ўсміхнуўся Готфрыд і выйграў патэльню. Я — яшчэ аднаго мішку.

— Глядзі ты, як шанцуе, — толькі і сказаў гаспадар і аддаў нам рэчы.

Чалавек не здагадваўся, што яго чакае. Ленц лепш за ўсіх у роце кідаў гранаты, а зімой, калі рабіць амаль што не было чаго, мы цэлымі месяцамі практыкаваліся, закідваючы капелюшы на ўсялякія крукі. Гэтыя колцы былі проста дзіцячай забавай. У наступны заход Готфрыд лёгка забраў сабе крышталёвую вазу. Я — паўтузіна грамафонных пласцінак. Гаспадар моўчкі сунуў іх нам, а потым праверыў крукі. Ленц прыцэліўся, кінуў і выйграў кафейны сервіз — другі прыз. Сабралася процьма «балельшчыкаў». Я кінуў тры колцы запар на адзін крук. Вынік — святая Магдаліна ў залатой рамцы.

Гаспадар скрывіўся, як ад зубнога болю, і сказаў, што хопіць. Мы гатовы былі спыніцца. Але ўзнялі шум гледачы. Яны запатрабавалі, каб ён даў нам пагуляць яшчэ. Ім хацелася бачыць, як яго раздзяваюць. Больш за ўсіх шумела Ліна, якая раптам з'явілася тут са сваім кавалём.

— Прамахвацца можна, — хрыпата крычала яна, — а трапляць — не? — Каваль штось гугніў у падтрымку.

— Добра, — вырашыў Ленц. — Яшчэ па разе.

Я кінуў першы. Тазік, кубак і мыльніца. Затым падышоў Ленц. Ён узяў пяць колцаў. Чатыры ён кінуў запар на адзін крук. Перад пятым ён зрабіў штучную паўзу і дастаў цыгарэту. Тры чалавекі падалі яму прыпаліць. Каваль паляпаў яго па плячы. Ліна ад хвалявання кусала хусцінку. Потым Готфрыд прыцэліўся і лёгка, каб апошняе колца не адскочыла, накінуў яго на чатыры першыя. Колца павісла. Усе бурліва зашумелі. Ён адхапіў галоўны прыз — дзіцячы вазок з ружовай коўдрай і падушачкамі.

Гаспадар, лаючыся, выкаціў яго. Мы ўсё ўпакавалі і паехалі да наступнай будкі. Ліна штурхала вазок. Каваль адпускаў такія жарты, што я з Патрыцыяй Хольман вырашыў крыху адстаць. Каля наступнай будкі колцы накідваліся на рылцы бутэлек. Той, хто трапляў, забіраў бутэльку. Мы выйгралі шэсць бутэлек. Ленц паглядзеў на этыкеткі і аддаў бутэлькі кавалю.

Была яшчэ адна будка такога тыпу. Але гаспадар ужо пранюхаў пра нас і, калі мы падышлі, заявіў, што яна закрыта. Каваль хацеў узняць вэрхал, бо ён убачыў, што прызы тут — бутэлькі з півам. Але мы ўтрымалі яго. Гаспадар будкі быў аднарукі.

У суправаджэнні вялізнага натоўпу мы вярнуліся да «кадзілака».

— Што цяпер? — спытаў Ленц і пачухаў патыліцу. — Найлепш — прывязаць вазок ззаду да машыны.

— Выдатна, — сказаў я. — Але ты сядзеш у яго і будзеш кіраваць, каб не перакуліўся.

Патрыцыя Хольман запратэставала. Яна збаялася, што Ленц так і зробіць.

— Цудоўна, — выказаўся Готфрыд. — Давайце тады разбяромся. Двух мішак вам абавязкова трэба пакінуць сабе. Грамафонныя пласцінкі таксама. Як наконт патэльні?

Дзяўчына пахітала галавой.

— Тады пераходзіць ва ўласнасць майстэрні, — заявіў Готфрыд. — Вазьмі яе, Робі, стары майстра яечні. Кафейны сервіз?

Дзяўчына кіўнула на Ліну. Кухарка зачырванелася. Готфрыд перадаў ёй прадметы, нібы ўручаючы прыз. Потым ён дастаў тазік.

— Гэтую ўмывальную прыладу? Пану суседу, ці не так? Прыгадзіцца ў рабоце. Будзільнік таксама. Кавалі спяць моцна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x