Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі мы пад'ехалі, я імкліва выскачыў з машыны.

— Я хуценька зазірну. Зараз вярнуся.

Там не было ніводнага знаёмага, акрамя Валянціна.

— Скажы, — спытаў я. — Готфрыд быў ужо тут?

Валянцін кіўнуў.

— З Ота. Пайшлі з паўгадзіны назад.

— Шкада, — сказаў я, уздыхнуўшы з палёгкай. — З радасцю пабачыў бы іх.

Я вярнуўся да машыны.

— Можна рызыкнуць, — заявіў я. — Выпадкова сёння тут не так і цесна. — Але з перасцярогі я пакінуў «кадзілак» у цені за рогам.

Але не праседзелі мы і дзесяці хвілін, як перад стойкай з'явілася саламяная галава Ленца. «Д'ябальшчына! — падумаў я. — Нарваўся. Няхай бы лепш гэта здарылася цераз пару тыдняў».

Здавалася, што ў Готфрыда не было намеру заставацца. Ужо мне здалося, што выратаваны, але тут я заўважыў, што Валянцін паказвае яму на мяне. Гэта была адплата за хлусню. Твар Готфрыда, які ўбачыў нас, мог бы паслужыць цудоўным узорам для кінаакцёра-пачаткоўца. Вочы ў яго выкаціліся і зрабіліся падобнымі да яечні, і я ўжо спужаўся, што ў яго адваліцца сківіца. Шкада, што ў гэты час у бары не было рэжысёра. Я цвёрда ўпэўнены, што Ленца адразу запрасілі б у кіно. Напрыклад, на такія ролі, дзе перад матросам, які пацярпеў крушэнне, раптам з рыкам з'яўляецца марскі гад.

Готфрыд хутка зноў узяў сябе ў рукі. Я кінуў на яго позірк, які маліў знікнуць. Ён адказаў на яго мярзотнай усмешкай, абцягнуў пінжак і падышоў да нас.

Я ўжо ведаў, што будзе, і таму паспрабаваў захапіць ініцыятыву.

— Ты ўжо праводзіў дадому фройляйн Бомблят? — спытаў я, каб адразу нейтралізаваць яго.

— Праводзіў, — адказаў ён, вокам не міргнуўшы, хоць да апошняй секунды ён пра фройляйн Бомблят не чуў — не ведаў.

— Яна перадала табе прывітанне і прасіла, каб зранку адразу патэлефанаваў ёй.

Гэта быў моцны контрудар. Я кіўнуў.

— Патэлефаную. Спадзяюся, яна купіць машыну.

У Ленца зноў разявіўся рот. Я штурхнуў яго ў нагу і зірнуў так, што ён замоўк, усміхаючыся.

Мы выпілі па некалькі чарак. Я піў толькі кактэйль з лімонам, каб зноў не зляцець з тармазоў.

Готфрыд быў у цудоўным настроі.

— Толькі што я заходзіў да цябе, — сказаў ён. — Хацеў забраць цябе. А потым я быў на плошчы. Там паставілі выдатную новую каруселю. Сходзім туды? — Ён зірнуў на Патрыцыю Хольман.

— Неадкладна! — падтрымала яна. — Больш за ўсё на свеце я люблю каруселі.

— Тады пайшлі! — сказаў я, рады, што выходзім адсюль. На волі будзе прасцей.

Катрыншчыкі — фарпосты луна-парку. Меланхалічна-салодкае гудзенне. На старых аксамітных накідках катрынак — часам папугай ці замерзлая маленькая малпачка ў чырвонай суконнай куртачцы. Потым рэзкія галасы гандляроў, якія прадаюць клей для фарфору, алмазы на нарэзку шкла, турэцкі мёд, паветраныя шары і адрэзы на касцюмы. Халоднае сіняе паветра і пах ад карбідных лямп. Варажбіткі, астролагі, палаткі з пірагамі, арэлі-лодка, будкі з атракцыёнамі і, нарэшце, аглушальная музыка, стракаты бляск — асветленыя, як палац, вежы каруселяў.

— Наперад, сябры! — Ленц з чупрынай, што раскудлацілася на ветры, кінуўся да амерыканскіх горак. Там іграў самы вялікі аркестр. З кожнай з пазалочаных ніш выходзілі шэсць трубачоў, яны паварочваліся на ўсе бакі, ускідвалі, потым апускалі свае інструменты і вярталіся назад. Гэта выглядала велічна.

Мы селі ў гандолу ў форме лебедзя і загайдаліся. Свет праплываў у пералівах агню, ён уздымаўся ўверх і зноў падаў у чорны тунель, праз які мы імчалі пад барабанны грукат, а потым нас зноў сустракалі бляск і фанфары.

— Далей! — Готфрыд накіраваўся да лётаючай каруселі з дырыжаблямі і самалётамі. Мы залезлі ў цэпелін і зрабілі тры кругі.

Крыху задыхаючыся, мы зноў стаялі ўнізе.

— А цяпер на чортава кола! — заявіў Ленц.

Гэта быў вялікі гладкі круглы дыск з невялічкім узвышэннем пасярэдзіне, які кружыўся ўсё хутчэй і на якім трэба было ўтрымацца. Сярод іншых дваццаці чалавек на дыск стаў Готфрыд. Ён як ашалелы вытанцоўваў і атрымаў апладысменты. Нарэшце ён застаўся на дыску з нейкай кухаркай. Задніца ў яе была як у ламавіка. Яна схітрыла: калі ўжо зусім стала нявыкрутка, яна проста села ў цэнтры шайбы, а Готфрыд скакаў перад ёй. Астатніх усіх ужо знесла. Нарэшце лёс напаткаў і апошняга рамантыка. Ён упаў у абдымкі кухаркі, і яны, абняўшыся, скаціліся з дыска. Яны падышлі да нас пад ручку. Ён зваў яе проста Ліна. Ліна сарамліва ўсміхалася. Ён спытаў, чым яе пачаставаць. Ліна заявіла, што піва добра наталяе смагу. Яны зніклі ў палатцы.

— А мы? Куды пойдзем цяпер? — спытала Патрыцыя Хольман. Вочы ў яе блішчалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x