Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прывітанне! — Яна падала мне руку. — Я рада, што магу выйсці. Увесь дзень праседзела дома.

Мне спадабалася, як яна падала руку, паціскаючы мацней, чым можна было чакаць. Я ненавідзеў людзей, якія падавалі руку вяла, нібы здохлую рыбіну.

— Чаму ж вы мне раней не сказалі? — адказаў я. — Я заехаў бы да вас аполудні.

— У вас так шмат часу?

— Ды не. Але неяк збег бы.

Яна глыбока ўздыхнула.

— Цудоўнае паветра! Пахне вясной.

— Калі ў вас ёсць жаданне, можам пакатацца, колькі вам захочацца, — сказаў я. — Можам выехаць за горад, у лес — я на машыне. — Я абыякава паказаў на «кадзілак», як быццам гэта быў стары «форд».

— «Кадзілак»? — Яна ў недаўменні глянула на мяне. — Гэта ваш?

— Сёння на вечар мой. А ўвогуле — уласнасць нашай майстэрні. Мы яго адрамантавалі і хочам пачаць з яго бізнес нашага жыцця. — Я адчыніў дзверцы. — Можа, спачатку паедзем у «Лазу» і павячэраем? Як вы?

— Павячэраць можна, але чаму менавіта ў «Лазе»?

Я разгубіўся. «Лаза» была адзіным прыстойным рэстаранам, які я ведаў.

— Шчыра кажучы, — прызнаўся я, — я больш нічога не ведаю. Мне здаецца, што «кадзілак» нас да нечага абавязвае.

Яна засмяялася.

— У «Лазе», напэўна, занадта важная і сумная публіка. Давайце паедзем у іншае месца.

Я быў бездапаможны. Мае сур'ёзныя намеры рассейваліся, як дым.

— Тады прапануйце вы, — сказаў я. — Месцы, якія вядомы мне, занадта прасцяцкія. Яны, здаецца, не для вас.

— Чаму вы думаеце так?

— Ну, так мне здаецца…

Яна хутка зірнула на мяне.

— Можна паспрабаваць.

— Добра. — Я рашуча перакрэсліў усю праграму. — Тады я ведаю, што рабіць. Калі вы не баязлівая. Мы пойдзем да Альфонса.

— Альфонс… гучыць выдатна, — адказала яна. — Сёння вечарам я не баязлівая.

— Альфонс — шынкар, — сказаў я. — Лепшы сябра Ленца.

Яна засмяялася.

— У Ленца, відаць, усюды сябры.

Я кіўнуў.

— Ён лёгка збліжаецца. Вы ж бачылі гэта на прыкладзе Біндзінга.

— Так, бог сведка, — адказала яна. — Гэта здарылася маланкава.

Мы паехалі.

Альфонс быў мажны, спакойны чалавек. Пашчэнкі выпіралі. Маленькія вочкі. Закасаныя рукавы. Рукі доўгія, як у гарылы. Усякага, хто быў непажаданы ў яго шынку, ён выкідваў сам. Нават членаў спартовага таварыства «Адданасць радзіме». Для вельмі дужых кліентаў у яго пад стойкай ляжаў молат. Шынок быў размешчаны ўдала: побач з бальніцай. Альфонс эканоміў на транспартных выдатках.

Валасатай рукой ён выцер светлы яловы стол.

— Піва? — спытаў ён.

— Гарэлкі і закусіць.

— А даме?

— Дама таксама хоча гарэлкі, — сказала Патрыцыя Хольман.

— Не слаба, не слаба, — сказаў Альфонс. — Ёсць свіныя скабкі з квашанай капустай.

— Сам закалоў свінню? — спытаў я.

— Вядома.

— Але дама, напэўна, з'ела б нешта лягчэйшае, Альфонс.

— Вы, відаць, жартуеце… Спачатку гляньце на скабкі.

Ён паклікаў кельнера, каб той паказаў порцыю.

— Была шыкоўная свіння, — сказаў ён. — Лаўрэатка. Дзве першыя прэміі.

— Ну, гэтага ніхто не зразумее, — адказала яму Патрыцыя Хольман, на маё здзіўленне, з такой упэўненасцю, быццам яна ўжо гадамі наведвае гэты шынок.

Альфонс падміргнуў.

— Дык дзве порцыі?

Яна кіўнула.

— Выдатна! Сам выберу.

Ён пайшоў на кухню.

— Бяру назад свае сумненні, ці туды мы трапілі, — сказаў я. — Вы Альфонса паланілі імгненна. Ён сам выбірае толькі заўсёдным кліентам.

Альфонс вярнуўся.

— Дадаў вам яшчэ свежай каўбаскі.

— Нядрэнная ідэя, — сказаў я.

Альфонс паглядзеў на нас зычліва. Прынеслі гарэлку. Тры чаркі. Трэцюю — Альфонсу.

— Што ж, на здароўе, — сказаў ён. — За тое, каб у нашых дзяцей былі багатыя бацькі.

Мы выпілі. Дзяўчына таксама выпіла да дна.

— Не слаба, не слаба, — сказаў Альфонс і вярнуўся за стойку.

— Смачная гарэлка? — спытаў я.

Яна здрыганулася.

— Моцная. Але ж я не магла зняславіцца перад Альфонсам.

Свіныя скабкі былі на славу. Я з'еў дзве вялікія порцыі, ды і Патрыцыя Хольман ела больш, чым можна было чакаць. На маю думку, яна цудоўна стасавалася з маім настроем і не вылучалася ў гэтым шынку. Яна без крыўляння выпіла з Альфонсам яшчэ адну чарку.

Ён неўпрыкмет падміргнуў мне: усё нармальна. А Альфонс ведаў толк. Магчыма, не ў тым, што датычыла прыгажосці і культуры, але ў тым, што да сутнасці і зместу.

— Калі вам пашанцуе, вы ўбачыце і чалавечыя слабасці Альфонса, — сказаў я.

— Цікава, — адказала яна. — Мне здалося, што ў яго іх няма.

— Ёсць. — Я паказаў на стол побач са стойкай. — Вунь…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x