Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Супакойся, Тэа, — адказаў я. — Шостага на гонках мы зробім з цябе шашлык.

Браўмюлер булькнуў, засмяяўшыся.

— Ну дык як, Ота? — спытаў я нецярпліва.

— Машына не застрахаваная, Робі, — сказаў Кёстэр.

— Я буду паўзці, як чарапаха, і сігналіць, як гарадскі аўтобус. Мне трэба праехаць толькі некалькі кіламетраў па горадзе.

Ота прыжмурыў вочы і ўсміхнуўся.

— Добра, Робі, я не супроць.

— Табе, відаць, не хапае машыны да новага гальштука? — спытаў Ленц, падышоўшы.

— Заткніся, — сказаў я і адштурхнуў яго ўбок.

Але ён не адступаўся.

— Пакажы, пакажы, хлопец! — Ён памацаў шоўк. — Цудоўна. Наша дзіця робіцца піжонам. Мне здаецца, што ты адпраўляешся на агледзіны.

— Сёння ты мяне не можаш пакрыўдзіць, ты — майстар пераўвасаблення, — адказаў я.

— Агледзіны? — Фердынанд Граў падняў галаву. — А чаму б і не? — Ён ажывіўся і павярнуўся да мяне. — Не слухай яго, Робі. У цябе для гэтага яшчэ ўсё ёсць. Для кахання патрэбна пэўная праставатасць. У цябе яна ёсць. Зберажы яе. Яна — божы дар. Страціш — больш не знойдзеш.

— Не бяры блізка да сэрца, — пасміхваўся Ленц. — Нарадзіцца дурнем — не ганьба. Ганьба памерці дурнем.

— Маўчы, Готфрыд. — Граў адмёў яго адным рухам сваёй магутнай лапы. — Пра цябе гаворка не ідзе, абозны рамантык. Цябе не шкада.

— Выгаварыся спакойна, Фердынанд, — сказаў Ленц. — Як выгаварышся, заўсёды лягчэй на душы.

— Ты — сімулянт, — заявіў Граў. — Высакапарны сімулянт.

— Усе мы такія, — усміхнуўся Ленц. — Мы жывём толькі ілюзіямі і крэдытамі.

— Так і ёсць, — сказаў Граў і па чарзе зірнуў на кожнага з нас з-пад кусцістых броваў. — Ілюзіямі мінулага і крэдытамі на будучыню. — Потым ён зноў звярнуўся да мяне: — Я сказаў: праставатасць, Робі. Тодькі зайздроснікі называюць яе дурасцю. Не крыўдзіся на іх. Гэта не недахоп, а — талент.

Ленц хацеў запярэчыць. Але Фердынанд працягваў гаварыць.

— Ты ведаеш, што я маю на ўвазе. Просты настрой, яшчэ не з'едзены скепсісам і занадта вялікім розумам. Парцыфаль быў дурны. Калі б ён быў разумны, ён ніколі не захопліваў бы кубак святога Граля. Толькі дурні перамагаюць у жыцці. Іншы ж бачыць зашмат перашкод і няўпэўнены, ці варта пачынаць. У цяжкія часы праставатасць — дарагі скарб, чароўны плашч, які хавае небяспеку, на якую разумнік бяжыць як загіпнатызаваны.

Ён пацягнуў глыток і паглядзеў на мянё вялізнымі сінімі вачыма, якія свяціліся на зморшчаным твары, як кавалачак неба.

— Не старайся ведаць занадта шмат, Робі! Чым менш ведаеш, тым прасцей жыць. Веды прыносяць волю — але і няшчасце. Хадзем, вып'ем са мной за праставатасць, дурасць і ўсё, што звязана з ёй — за каханне, веру ў будучыню, мары аб шчасці… за цудоўную дурасць, страчаны рай…

Ён сядзеў важка і масіўна, раптам пагрузіўшыся ў свае думкі і свой хмель, як адзінокі курган недатыкальнай жалобы. Яго жыццё было разбіта, і ён ведаў, што ўжо не выкараскаецца. Ён жыў у сваёй вялікай майстэрні і быў блізкі са сваёй эканомкай. Жанчына была ўстойлівая і грубая, а Граў, наадварот, нягледзячы на сваё магутнае цела, адчувальны і бездапаможны. Ён не мог пакінуць яе, і яму, відаць, было ўжо ўсё роўна. Яму было сорак два гады.

Хоць я ведаў, што гэта хмель, але, гледзячы на яго такога, я адчуваў нейкі ціхі, незразумелы жах. Ён рэдка прыходзіў да нас і піў амаль заўсёды адзін у сваёй майстэрні. Гэтак чалавек хутка ламаўся.

Усмешка мільганула на яго твары. Ён усунуў мне ў руку чарку.

— Выпі, Робі. І ратуйся. Памятай, пра што я табе гаварыў.

— Добра, Фердынанд.

Ленц завёў грамафон. У яго была процьма пласцінак з мурынскімі песнямі. Некалькі з іх прагучала цяпер — пра Місіпісі, пра збор бавоўны і пра душныя ночы на сініх трапічных рэках.

VI

Патрыцыя Хольман жыла ў вялікім жоўтым шматпавярховым доме, які быў адгароджаны ад вуліцы вузкай палоскай газона. Перад уваходам стаяў ліхтар. Свой «кадзілак» я прыпаркаваў пад ім. У рухомым святле ён быў падобны да магутнага слана, які пераліваўся чорным бляскам.

Я дапоўніў свой гардэроб. Да гальштука прыкупіў новы капялюш і пальчаткі. Акрамя таго, я апрануў паліто Ленца, выдатную шэрую апратку з шатландскай шэрсці. Такім чынам я хацеў цалкам сцерці тое першае забулдыжнае ўражанне, якое я пакінуў.

Я пасігналіў. Адразу ж успыхнула, як ракета, лесвічнае асвятленне ў пяці вокнах па вертыкалі. Загудзеў ліфт. Я ўбачыў, як ён апускаўся, нібы касмічная шахтная клетка. Патрыцыя Хольман адчыніла дзверцы і хуценька сышла ўніз па лесвіцы. Яна была ў кароткай карычневай футравай куртачцы і ў вузкай карычневай спадніцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x