Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ўвогуле хочацца, каб вечарам нехта быў побач…

Яна кіўнула.

— Хочацца. Калі цямнее, на душы робіцца ніякавата.

Я разарваў пачак.

— Амерыканскія. Вам падабаюцца?

— Так. Нават больш, чым нейкія іншыя.

Я даў ёй прыпаліць. На імгненне блізкае цёплае святло запалкі асвятліла яе твар і мае рукі, і ў мяне раптам з'явілася вар'яцкая думка, што мы ўжо даўно блізкія. Я апусціў шыбу, каб даць выйсці дыму.

— Вы хочаце павесці машыну? — спытаў я. — Вам, пэўна, было б прыемна.

Яна павярнулася да мяне.

— Хацелася б. Але не ўмею.

— Сапраўды?

— Не ўмею. Ніколі не вучылася.

Тут я вырашыў скарыстаць выпадак.

— Біндзінг жа даўно мог навучыць вас, — сказаў я.

Яна засмяялася.

— Біндзінг занадта закаханы ў сваю машыну. Ён нікога не падпускае да руля.

— Гэта неразумна, — заявіў я, задаволены, што магу ўпікнуць таўстуна. — Я даю вам праехаць без усялякіх ваганняў. Садзіцеся.

Я насуперак усім папярэджанням Кёстэра вылез, каб памяняцца месцамі. Яна захвалявалася.

— Але ж я сапраўды не ўмею кіраваць.

— Умееце, — запярэчыў я. — Вы ўсё ўмееце. Толькі не ведаеце пра гэта. — Я паказаў ёй пераключэнні.

— Вось, — сказаў я. — А цяпер — наперад!

— Хвілінку! — Яна паказала на аўтобус, які адзінока каціўся па вуліцы. — Можа, прапусцім яго спачатку?

— Ні ў якім разе!

Я імгненна ўключыў хуткасць і адпусціў педалю счаплення. Яна сутаргава ўхапілася за руль, напружана ўзіраючыся ў вуліцу.

— О божа, мы едзем занадта хутка.

Я зірнуў на спідометр.

— Зараз вы едзеце з хуткасцю 25 кіламетраў у гадзіну. На самай справе гэта толькі дваццаць. Нармальная хуткасць для марафонца.

— А мне здаецца, што восемдзесят.

Праз некалькі хвілін першы страх знік. Мы ехалі ўніз па шырокай роўнай вуліцы. «Кадзілак» крыху вадзіла ў бакі, як быццам ён быў запраўлены не бензінам, каньяком. Часам ён праходзіў падазрона блізка ад бардзюра, але паступова справа наладзілася, і ўсё атрымлівалася так, як я і думаў: я атрымаў перавагу, бо мы раптам сталі настаўнікам і вучаніцай, і я гэта выкарыстаў.

— Увага, — сказаў я. — Там стаіць паліцэйскі.

— Спазніліся. А што будзе, калі ён мяне заловіць? У мяне ж няма правоў.

— Мы ўдваіх трапім у турму.

— О святы божа! — Яна спуджана пачала нагой шукаць тормаз.

— Газу! — крыкнуў я ёй. — Газу! Мацней націснуць. Нам трэба праскочыць горда і хутка. Найлепшы сродак супроць закона — нахабства.

Паліцэйскі не звярнуў на нас ніякай увагі. Дзяўчына ўздыхнула з палёгкай.

— А я і не ведала, што паліцэйскія могуць быць падобны да вогненных драконаў, — сказала яна, калі мы аддаліліся на некалькі сотняў метраў.

— Яны плююцца агнём толькі тады, калі на іх наедзеш. — Я паволі прытармазіў. — Вось тут у нас шыкоўная пустая бакавая вуліца. Тут мы і павучымся як след. Спачатку зрушваць з месца і спыняцца.

У Патрыцыі некалькі разоў глух матор. Яна расшпіліла куртку.

— Мне горача. Але я навучуся! — Седзячы за рулём, яна старанна і ўважліва сачыла, што я паказваю. Потым, усхвалявана коратка ўскрыкваючы, яна рабіла першыя павароты і, як д'ябла, баялася сустрэчных фараў, але і вельмі ганарылася, калі машыны ўдала раз'язджаліся. Неўзабаве ў невялічкай кабіне, слаба асветленай лямпачкай шчытка, з'явілася пачуццё таварыскасці, якое ўсталёўваецца пры занятках тэхнікай альбо камерцыяй. І калі мы праз паўгадзіны зноў селі на свае месцы, і я павярнуў назад, мы больш ведалі адно пра аднаго, чым калі б мы падрабязна расказалі свае аўтабіяграфіі.

Непадалёк ад Нікалайштрасэ я зноў спыніў машыну. Мы стаялі якраз пад чырвоным святлом кінарэкламы. Асфальт мігцеў матавым святлом, як выцвілая пурпурная тканіна. Каля бардзюра блішчала вялікая чорная масляная пляма.

— Так, цяпер мы законна зарабілі чарку. Дзе мы яе перакулім?

Патрыцыя Хольман на хвілінку задумалася.

— Давайце зноў пойдзем у сімпатычны бар з паруснікамі, — прапанавала яна.

Я адразу занепакоіўся. У бары цяпер, напэўна, сядзеў апошні рамантык. Я ўжо нібы бачыў яго твар…

— Ах, — паспешна прамовіў я, — што там асаблівага. Ёсць больш прыстойныя месцы.

— Я не ведаю… там мне здалося тады вельмі прыстойна.

— Праўда? — спытаў я збянтэжана. — Бар вам здаўся прыстойным?

— Сапраўды, — адказала яна са смехам. — Нават вельмі…

«Вось як! — падумаў я. — А я так дакараў сябе!»

— Толькі мне здаецца, што ў гэты час там перапоўнена, — зрабіў я яшчэ адну спробу.

— Можна ж паглядзець.

— Вядома, можна. — Я задумаўся, што рабіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x