Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён зычліва падаў мне руку і пайшоў. Я глядзеў яму ўслед і ціха, але грунтоўна праклінаў яго. Потым вярнуўся ў майстэрню.

— Ну? — павітаў мяне франт Готфрыд Ленц. — Здорава я прыдумаў? Убачыў, як ты пакутуеш, і вырашыў дапамагчы. Пашанцавала, што Ота, ад'язджаючы, пераапрануўся. Я, як убачыў, што вісіць добры касцюм, галопам памчаўся, залез праз акно туды і назад і з'явіўся пад выглядам сур'ёзнага пакупніка! Выдатна, ці не праўда?

— Па-ідыёцку, — адказаў я. — Чалавек той хітрэйшы за нас абодвух, разам узятых. Паглядзі на цыгару! Марка пяцьдзесят за штуку. Ты мне адпудзіў міліярдэра.

Готфрыд забраў з рук у мяне цыгару, панюхаў яе і прыпаліў.

— Я спудзіў жуліка. Міліярдэры такіх цыгар не кураць. Яны кураць танныя, грош — штука.

— Глупства, — адказаў я. — Жулікі Блюменталямі сябе не называюць. Яны называюць сябе граф Блюменаў ці неяк падобна.

— Ён яшчэ вернецца, — прадказаў Ленц, самаўпэўнены, як заўсёды, і выпусціў цыгарны дым мне ў твар.

— Гэты не прыйдзе, — сказаў я пераканана. — Але адкуль у цябе бамбукавая палка і пальчаткі?

— Пазычыў. У краме Бэн і К°. У мяне там знаёмая прадаўшчыца. Магчыма, што я нават пакіну сабе гэтую палку. Яна мне падабаецца.

Ён самазадаволена пакруціў у паветры тоўстай палкай.

— Готфрыд, — сказаў я, — тут марна гіне твой талент. Ведаеш што? Ідзі ў вар'етэ. Там тваё месца.

— Вам тэлефанавалі, — сказала Фрыда, касавокая служанка фраў Залеўскі, калі я аполудні на хвілінку заскочыў дадому. Я павярнуўся.

— Калі?

— Паўгадзіны назад. Жанчына.

— Што яна сказала?

— Яна патэлефануе ўвечары яшчэ раз. Але я ёй адразу сказала, што не мае сэнсу. Вас увечары ніколі дома не бывае.

Я ўтаропіўся на яе.

— Што? Вы так сказалі? Божа мілы, калі ўжо вас хто навучыць размаўляць па тэлефоне?

— Я ўмею размаўляць, — нахабна заявіла Фрыда. — А ўвечары дома вас амаль ніколі няма.

— Гэта вас зусім не датычыцца, — лаяўся я. — Наступным разам раскажыце, ці ёсць у мяне дзірка ў шкарпэтках.

— Можна, — адказала Фрыда і з'едліва паглядзела на мяне чырвонымі запаленымі вачыма. Мы былі застарэлыя ворагі.

Лепш за ўсё я тыркнуў бы яе галавой у рондаль з супам, але я авалодаў сабой, выцягнуў з кішэні марку і ўціснуў ёй у руку, міралюбна пытаючыся:

— Жанчына не назвала свайго імя?

— Не, — сказала Фрыда.

— А які ў яе быў голас? Крыху прыглушаны і нізкі і як быццам хрыплаваты?

— Не ведаю, — адказала Фрыда так флегматычна, быццам я і не даваў ёй маркі.

— Цудоўны пярсцёнак у вас на пальцы, сапраўды прыгожы, — сказаў я. — Ну, падумайце добра, ці не прыпомніце…

— Не, — адказала Фрыда. Зласлівасць адбівалася на яе твары.

— Каб ты павесілася, чортаў венік, — вылаяўся я і пайшоў.

Роўна ў шэсць гадзін вечара я быў дома. Калі я адчыніў дзверы, я ўбачыў нязвыклую сцэнку. У калідоры стаяла медсястра фраў Бэндэр у акружэнні ўсіх жанчын пансіёна.

— Падыдзіце да нас, — сказала фраў Залеўскі.

Прычынай сходу было ўпрыгожанае банцікамі немаўля, якому было не больш за паўгода. Фраў Бэндэр прывезла дзіця са свайго прыюта ў дзіцячым вазку. Гэта было нармальнае дзіця. Але жанчыны нахіляліся над ім у такім вар'яцкім захапленні, быццам гэта было першае немаўля на свеце. Яны булькалі, пстрыкалі пальцамі перад вочкамі маленькай істоты і складвалі вусны ў трубачку. Нават Эрна Бёніг у кімано з драконамі ўдзельнічала ў гэтай оргіі платанічнага мацярынства.

— Прывабнае стварэнне? — пыталася фраў Залеўскі, паглядаючы з замілаваннем.

— Пра гэта можна будзе сказаць дакладна праз гадоў дваццаць — трыццаць, — выказаў я меркаванне, скоса пазіраючы на тэлефон. Я спадзяваўся, што ён не зазвоніць зараз, калі тут усе ў зборы.

— Вы паўзірайцеся на яго як след, — прапанавала мне фраў Хасэ.

Я паглядзеў. Немаўля як немаўля. Што там можна было заўважыць асаблівага? У крайнім выпадку — надзвычай маленькія ручкі. Няўжо і я быў калісьці такі?

— Бедны чарвячок, — сказаў я. — Ён і не ўяўляе, што яго чакае. Хацелася б ведаць, на якую вайну ён якраз паспее…

— Грубы чалавек, — запратэставала фраў Залеўскі. — Няўжо ў вас няма сэрца?

— Яшчэ якое, — адказаў я. — Інакш бы ў мяне не з'явіліся такія думкі.

Я падаўся ў свой пакой.

Праз дзесяць хвілін зазваніў тэлефон. Я пачуў сваё прозвішча і выйшаў. Канечне, уся кампанія была яшчэ тут. Яна не адступіла і тады, калі я паднёс да вуха слухаўку і пачуў голас Патрыцыі Хольман, якая дзякавала за кветкі.

А дзіця, якое, відаць, было самае разумнае з усіх прысутных і якому абрыдла гэтае крыўлянне, раптам зараўло.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x