Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я зачыніў акно. Не, больш нічога няма. Пад усё астатняе занадта мала грунту пад нагамі.

Але раніцай я пайшоў раней з дому, перш чым ісці ў майстэрню, пастукаў да гаспадара маленькай крамы, дзе прадаваліся кветкі. Я выбраў у яго букет ружаў і папрасіў адаслаць іх зараз жа. Для мяне было крыху нязвыкла пісаць на паштоўцы: Патрыцыя Хольман.

V

У фінансавае ўпраўленне Кёстэр паехаў у сваім старым касцюме. Ён хацеў паспрабаваць знізіць нашыя падаткі. Мы з Ленцам засталіся ў майстэрні ўдвух.

— За справу, Готфрыд, — сказаў я. — Бярэмся за тоўсты «кадзілак»!

Напярэдадні вечарам з'явілася наша аб'ява. Сёння мы ўжо маглі чакаць кліентаў — калі ўвогуле хтосьці прыйдзе. Трэба было падрыхтаваць машыну.

Спачатку мы пакрылі лак палітурай. Дзякуючы гэтаму машына адмыслова заблішчала і, здавалася, падаражэла на сотню марак. Потым заправілі машыну самым лепшым маслам, якое мелі. Поршні былі не лепшай якасці і крыху стукалі. Мы знялі гэты шум, густа змазалі іх маслам, і машына запрацавала зусім ціха. Мы густа змазалі яшчэ механізм перадачы і ў дыферэнцыял, каб цалкам зняць шум.

Потым выехалі. Непадалёк пачаўся ўчастак вельмі пабітай дарогі. Яго мы праехалі з хуткасцю 50 кіламетраў. Верх барабаніў. Мы спусцілі з кіхаў чвэрць атмасферы і паспрабавалі яшчэ раз. Цяпер было лепей. Выпусцілі яшчэ чвэрць. Цяпер нічога не варухнулася.

Вярнуліся, змазалі скрыпучы капот, зрабілі гумавыя пракладкі, залілі ў радыятар гарачай вады, каб матор адразу схапіўся, абмылі машыну з распырсквальніка знізу, каб яна блішчала і там. Потым Готфрыд падняў рукі да неба.

— Прыходзь жа, блаславёны пакупнік. Прыходзь, дарагі ўладальнік кашалька! Мы палка чакаем цябе, як жаніх чакае маладую!

Маладая затрымлівалася. Таму мы загналі пекаравага каня на яму і пачалі здымаць пярэднюю вось. Гадзіны дзве мы працавалі моўчкі. Потым я пачуў, як каля калонкі Юп засвістаў мелодыю песні: «Слухай, што ідзе знадворку…»

Я вылез з ямы і зірнуў у акно. Маленькі прысадзісты чалавек хадзіў вакол «кадзілака». Ён здаваўся дабрадзейным і салідным буржуа.

— Зірні, Готфрыд, — шапнуў я. — Ці не маладая прыйшла?

— А хто ж, — вызначыў Ленц з першага погляду. — Глянь на твар. Ён ужо недаверлівы, пакуль няма нікога. Давай! Я застануся тут у рэзерве. Прыйду на дапамогу, калі адзін не справішся. Помні мае прыёмы!

— Добра!

Я вылез.

Чалавек сустрэў мяне позіркам разумных чорных вачэй.

Я прадставіўся:

— Локамп.

— Блюменталь.

Гэта быў першы прыём: прадставіцца. Ленц сцвярджаў, што гэта стварае адразу больш інтымную атмасферу. Другі прыём: пачынаць вельмі стрымана і выслухаць кліента, каб ударыць у адпаведны час.

— Вы наконт «кадзілака», пан Блюменталь? — спытаў я.

Блюменталь кіўнуў.

— Вось ён, — сказаў я і паказаў на машыну.

— Я бачу, — адказаў Блюменталь.

Я хутка зірнуў на яго. «Увага, — падумаў я. — Хітрун».

Мы пайшлі праз двор. Я адкрыў дзверцы машыны і завёў матор. Потым памаўчаў, каб даць Блюменталю час на агледзіны. Ён, пэўна, знойдзе, што пакрытыкаваць. Тады і я пачну.

Але Блюменталь не аглядаў машыны. Ён не крытыкаваў. Ён увесь час маўчаў, стоячы як ідал. Мне нічога не заставалася, як самому пачынаць наўгад.

Я пачаў паволі і сістэматычна расказваць пра «кадзілак», як маці пра роднае дзіця, стараючыся заўважыць, ці цяміць той што-небудзь. Калі ён спецыяліст, тады трэба было б больш падрабязна спыніцца на маторы і шасі. Калі ён не разбіраецца ў машыне — на камфорце і розных дробязях.

Але ён і цяпер не выдаў сябе. Ён даваў мне выгаварыцца, пакуль я сам сабе не здаўся надзьмутым шарыкам.

— Навошта вам машына? Для язды ў горадзе ці для дальніх вандровак? — спытаў я нарэшце, каб знайсці нейкі пункт апоры.

— Для самых розных патрэб, — адказаў Блюменталь.

— Зразумела! А вы самі будзеце вадзіць ці шафёр?

— Як калі.

Як калі… Чалавек выдаваў адказы, як папугай. Здавалася, што ён належаў да нейкага Ордэна маўчальнікаў.

Каб узбадзёрыць яго, я прапанаваў яму праверыць тое-сёе ў машыне. Звычайна гэта аблягчала кантакт з кліентам. Я баяўся, што ён засне.

— Верх адкрываецца і падымаецца надзвычай лёгка для такой аграмадзіны, — сказаў я. — Паспрабуйце самі. Вы справіцеся адной рукой.

Але Блюменталь адмовіўся спрабаваць. Ён бачыць і так. Я з шумам ляпнуў дзверцамі і пацягаў за ручкі…

— Вось бачыце, ўсё як мае быць. Жалезна. Паспрабуйце самі.

Блюменталь не захацеў. Ён лічыў, што так і павінна быць. Надзвычай цвёрды арэшак!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x