Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Самыя сардэчныя пажаданні!

— Ён, як заўжды, сапраўдны кавалер! — сказала Роза. — Хадзем, Робі, сядай паміж намі.

Лілі была лепшая сяброўка Розы. Яна зрабіла бліскучую кар'еру. Яна дамаглася таго, пра што дарэмна палка марыць кожная простая прастытутка: яна працавала пакаёўкай у гатэлі. Пакаёўка з гатэля не выходзіць на вуліцу на паляванне — яна жыве ў гатэлі і там заводзіць знаёмствы. Большасці прастытутак гэта недасягальна — у іх не хапае гардэробу ды і грошай, каб дазволіць сабе выбіраць кавалера. Лілі, праўда, жыла ў правінцыйных гатэлях. І ўсё ж за гэтыя гады яна сабрала каля чатырох тысяч марак. Цяпер яна думала выйсці замуж. У яе жаніха была крама газаабсталявання і радыёапаратуры. Ён усё ведаў пра яе, але адносіўся да гэтага спакойна. За будучыню ён мог не турбавацца. Гэтыя дзяўчаты рабіліся надзейнымі жонкамі. Яны паспыталі, пачым фунт ліха, таму былі верныя.

Лілі выходзіла замуж у панядзелак. Сёння Роза ў яе гонар давала развітальную вячэру. Усе прыйшлі, каб апошні раз пасядзець з Лілі. Пасля замужжа яна ўжо не прыйдзе сюды.

Роза наліла мне кубачак кавы. Алоіс падбег з вялізным пірагом, пасыпаным міндалём, разынкамі і зялёнымі цукатамі. Роза паклала мне вялікі кус. Я ведаў, як мне паводзіць сябе. З выглядам знаўцы я адкусіў і паказаў усім сваім выглядам вялізнае захапленне.

— Праваліцца мне ў пекла, упэўнены, што пірог не з крамы!

— Сама спякла, — сказала Роза, свецячыся ад шчасця. Яна вельмі смачна гатавала, і ёй падабалася, калі гэта заўважалі. Асабліва добра атрымліваліся ў яе гуляшы і пірагі. Нездарма яна паходзіла з Чэхіі.

Я азірнуўся па баках. Вось яны сядзяць за сталом, працаўніцы з вінаграднікаў пана Бога, непадманныя знаўцы людзей, салдаты кахання — Валі, прыгажуня, у якой нядаўна пад час начной прагулкі на машыне ўкралі гаржэтку з белага пясца; Ліна на драўляным пратэзе, якая ўсё яшчэ знаходзіла кавалераў; Фрыцы, падла, якая любіць пласкаступага Алоіса, хоць даўно ўжо магла мець уласную кватэру і добрага палюбоўніка, які ўтрымліваў бы яе; Чырванашчокая Маргіт, якая заўсёды ходзіць у сукенцы, якую носяць пакаёўкі, і на гэта ловіць элегантных кавалераў; Марыён, самая маладая, усмешлівая і бестурботная; Кікі, якога не лічаць за мужчыну, бо ён носіць жаночае адзенне і фарбуе вусны; саракапяцігадовая Мімі, бедалага з хворымі венамі, якой усё цяжэй выходзіць на панель. Было яшчэ некалькі наведніц бараў і рэстаранаў, незнаёмых мне, і, нарэшце, другі ганаровы госць — маленькая, сівая, зморшчаная, як печаны яблык, «мамка», суцяшальніца і апора ўсіх начных бадзяжніц, «мамка», што прадае гарачыя сасіскі на рагу Нікалайштрасэ — начны буфет і разменная каса. Акрамя франкфурцкіх сасісак падпольна прадае яшчэ цыгарэты і прэзерватывы. У яе можна пазычыць і грошай.

Я ведаў, як трэба паводзіць сябе. Ніводнага слова пра справы, ніводнага грубага напаміну — забыць выдатныя здольнасці Розы, за якія яна атрымала мянушку Жалезны Конь, забыць размовы Фрыцы з гандляром жывёлай Штэфанам Грыгаляйтам пра любоў, забыць танцы Кікі вакол каша з салёнымі бублікамі на досвітку. Размовам за гэтым столікам магла б пазайздросціць любая кампанія аматарак кавы.

— Усё ўжо падрыхтавана, Лілі?

Тая сцвярджальна кіўнула.

— Пасаг у мяне ўжо даўно гатовы.

— Цудоўны пасаг, — сказала Роза. — Нават сурвэткі з карункамі не забыла.

— Навошта тыя сурвэткі? — спытаў я.

— Ты што, Робі? — Роза зірнула на мяне з такім папрокам, што я хуценька заявіў, што прыпомніў. Ну пэўна ж, сурвэткі з карункамі… Яны былі сімвалам мяшчанскай утульнасці, свяшчэнным сімвалам сям'і, страчанага раю. Ніводная з дзяўчат не была прастытуткай па тэмпераменце. Яны былі ахвярамі буржуазнага быцця. Яны тайна марылі пра сямейны ложак, а не пра грэх. Але ў гэтым яны ніколі не прызнаваліся.

Я сеў да піяніна. Роза таго толькі і чакала. Яна любіла музыку, як і ўсе гэтыя дзяўчаты. Я на развітанне яшчэ раз сыграў усе шлягеры, якія любілі Роза і Лілі. Для пачатку «Малітву нявіннай дзяўчыны». Назва, праўда, не зусім пасавала да месца, але гэта была ўсяго толькі бразготная п'еска. Потым прагучалі «Птушыны вечаровы спеў», «Зара ў Альпах», «Калі памірае каханне», «Мільёны Арлекіна» і на заканчэнне — «Я хацеў бы на радзіму». Гэтую песню вельмі любіла Роза. Прастытуткі — вельмі жорсткія, але і вельмі сентыментальныя. Усе пачалі падпяваць. Підар Кікі спяваў другім голасам.

Лілі зазбіралася. Ёй трэба было сустрэць свайго жаніха. Роза цалавала яе ад усяго сэрца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x