Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, паглядзіце, пан Локамп, якое хараство! Гэта ж проста цуд!

Я спыніўся як зачараваны. Старая сліўка каля заправачнай калонкі за ноч расцвіла.

Яна ўсю зіму стаяла голая, скрыўленая, мы вешалі на яе старыя пакрышкі і надзявалі на голле слоікі з-пад алею на прасушку. Яна была для нас проста прыдатнай вешалкай на ўсё — ад анучы да капота. Яшчэ некалькі дзён назад на ёй матляліся вымытыя сінія камбінезоны. Учора яшчэ на ёй нічога не было бачна — і вось раптам за ноч яна чароўна ператварылася ў мігатлівае ружова-белае воблака, у воблака белых кветак, быццам у наш забруджаны двор заляцеў рой матылькоў.

— А пах, — летуценна прамовіла Мацільда і закаціла вочы, — цудоўны, зусім як той ром.

Я не адчуваў ніякага паху. Але адразу ж здагадаўся.

— Больш пахне каньяком для кліентаў, — запэўніў я.

Яна энергічна запратэставала.

— Пан Локамп, вы, мусіць, прастудзіліся. Магчыма, у вас у носе паліпы. Сёння паліпы амаль у кожнага. Не, у старой Штос нос як у ганчака, паверце мне, гэта ром… вытрыманы ром…

— Ну добра, Мацільда.

Я наліў ёй чарку рому і пайшоў да калонкі. Юп ужо сядзеў там. У ржавай бляшанцы з-пад кансерваў перад ім стаяла некалькі галінак.

— Што гэта такое? — спытаў я здзіўлена.

— Для дам, — растлумачыў Юп. — Калі яны прыязджаюць на запраўку, то атрымліваюць бясплатна кветку. Дзякуючы гэтаму я прадаў ужо на дзевяноста літраў больш. Залатое дрэва, пан Локамп. Каб яго не было, трэба было б зрабіць штучнае.

— Ты дзелавы хлопец.

Ён усміхнуўся. Сонца прасвечвала яго вушы, і яны былі падобныя да рубінавых царкоўных акон.

— Мяне ўжо два разы фатаграфавалі, — паведаміў ён. — На фоне дрэва.

— Глядзі, ты яшчэ станеш кіназоркай, — сказаў я і пайшоў да ямы, дзе Ленц ужо корпаўся пад «фордам».

— Робі, — сказаў ён, — у мяне ідэя. Нам трэба было б падумаць пра дзяўчыну Біндзінга.

Я ўтаропіўся на яго.

— Што ты маеш на ўвазе?

— Менавіта тое, што сказаў. Але чаго ты так утаропіўся?

— Я не ўтаропіўся.

— Нават набычыўся. Між іншым — а як завуць дзяўчыну. Пат… а далей?

— Не ведаю, — адгукнуўся я.

Ён выпрастаўся.

— Ты не ведаеш? Ты ж запісваў яе адрас! Я сам бачыў.

— Згубіў паперку.

— Згубіў! — Ён дзвюма рукамі схапіўся за сваю жоўтую чупрыну. — І дзеля гэтага я трымаў Біндзінга цэлую гадзіну ў садзе? Згубіў! Дык, можа, Ота ведае?

— Ота таксама не ведае.

Ён зірнуў на мяне.

— Варты жалю дылетант! Тым горш! Ці ты не ведаеш, якая казачная дзяўчына гэта была? Божа! — Ён узняў вочы небу. — Толькі раз сустрэнецца нешта людскае, а гэты жалобны пень губляе адрас.

— Я не ўбачыў у ёй нічога асаблівага.

— Таму што — асёл, — адпарыраваў Ленц. — Дурань, які нічога не бачыў, што ўзвышалася б над узроўнем прастытутак з кавярні «Інтэрнацыяналь». Ты — тапёр! Я яшчэ раз паўтараю: нам пашэнціла, вельмі пашэнціла з гэтай дзяўчынай! Проста ты нічога не разумееш! Ты бачыў яе вочы! Вядома ж, не. Ты бачыў толькі сваю шклянку…

— Заткніся, — перабіў я яго, бо, гаворачы пра шклянку, ён закрануў маю больку.

— А рукі, — гаварыў ён, не звяртаючы ўвагі на мяне. — Тонкія, доўгія рукі, як у мулаткі, у гэтым Готфрыд знае толк, можаш мне паверыць! Святы Майсей! Нарэшце з'явілася сапраўдная дзяўчына — прыгожая, натуральная і, што найважней, з атмасферай… — Ён прымоўк. — Ты ўвогуле ведаеш, што гэта такое — атмасфера?

— Паветра, што запампоўваецца ў кіхі, — прабурчаў я.

— Вядома, — сказаў ён з жалем і пагардай. — Паветра, канечне. Атмасфера, аўра, выпраменьванне, цеплыня, таямнічасць — тое, што адушаўляе і ажыўляе прыгажосць. Але што я кажу… твая атмасфера — водар рому…

— Перастань, а то ляпну чым-небудзь па кумпале.

Але Готфрыд гаварыў і гаварыў, і я нічога не зрабіў яму. Ён жа не сніў не ведаў пра тое, што адбылося, і кожнае ягонае слова балюча раніла мяне. Асабліва — пра выпіўку. Я ўжо амаль забыў усё і сумеў суцешыць сябе. А ён цяпер зноў раскалупаў. Ён бясконца хваліў дзяўчыну, і мне хутка ўявілася, што я і праўда страціў нешта незвычайнае і незваротнае.

Расстроены, я ўвечары пайшоў у кавярню «Інтэрнацыяналь». Тут было маё прыстанішча. І Ленц пацвердзіў гэта. Калі я ўвайшоў, тут, на маё здзіўленне, было поўна. На стойцы былі выстаўлены тарты і пірожныя, а пласкаступы Алоіс бег з падносам, які звінеў кафейным посудам, у задні пакой. Я спыніўся. Кава, у збаночках? Тут, мусіць, нейкая кампанія цалкам валяецца п'яная пад сталамі.

Але гаспадар растлумачыў мне. Сёння ў заднім пакоі развітальны вечар сяброўкі Розы — Лілі. Я стукнуў сябе па лбе. Вядома ж, мяне запрашалі! Нават як адзінага мужчыну — так са значэннем падкрэсліла Роза… Бо підэр Кікі, які таксама прысутнічаў, не лічыўся за мужчыну. Я хуценька выйшаў, купіў букет, ананас, бразготку і плітку шакаладу. Роза сустрэла мяне з усмешкай велікасвецкай дамы. На ёй была чорная сукенка з глыбокім выразам, а сама яна сядзела на ганаровым месцы за сталом. Яе залатыя зубы блішчалі. Я пацікавіўся, як пажывае яе дзіцятка, і перадаў дзяўчынцы цацку і шакалад. Роза цвіла. Кветкі і ананас я ўручыў Лілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x