Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я шпурнуў адвёртку і гаечны ключ.

— Браце, Ота… Няўжо нешта будзе?

— А што я вам казаў! — пачуўся голас Ленца з ямы пад «фордам». — Я казаў, што ён вернецца. Слухайцеся Готфрыда!

— Прытрымай язык, становішча сур'ёзнае, — крыкнуў я ўніз.

— Ота, наколькі можна збавіць цану?

— У крайнім выпадку саступі дзве тысячы. У самым крайнім — дзве дзвесце. Калі ўжо іншага выйсця не будзе — дзве пяцьсот. Калі ўбачыш, што перад табой вар'ят — дзве шэсцьсот. Але скажы яму, што мы будзем яго вечна праклінаць.

— Добра.

Мы адцёрлі машыну да бляску. Я сеў у яе. Кёстэр паклаў мне руку на плячо.

— Робі, памятай, што ты быў салдатам і рабіў і не такое. Абарані гонар нашай майстэрні, не шкадуючы крыві. Памры, але не выпускай з рук кашалёк Блюменталя.

— Дамовіліся, — усміхнуўся я.

Ленц выцягнуў з кішэні нейкі медаль і паднёс яго мне да твару.

— Дакраніся да майго амулета, Робі!

— Давай. — Я дакрануўся.

— Абракадабра, вялікі Шыва, — заклінаў Готфрыд. — Дай гэтаму баязліўцу мужнасці і сілы. Стой! Лепш за ўсё вазьмі яго з сабой. А цяпер плюнь тры разы.

— Парадак, — сказаў я, плюнуў яму пад ногі і паехаў міма Юпа, які ўсхвалявана вітаў мяне, узняўшы ўгору шланг.

Па дарозе я купіў некалькі гваздзікоў і ўпрыгожыў імі машыну. Я разлічваў зрабіць уплыў на фраў Блюменталь.

На жаль, Блюменталь прыняў мяне не дома, а ў канторы. Мне давялося хвілін пятнаццаць чакаць. «Даражэнькі, — падумаў я, — гэты фокус мне знаёмы, гэтым ты мяне не выб'еш з каляіны». У пачакальні я як след распытаў сімпатычную машыністку пра фірму, падкупіўшы яе гваздзіком. Трыкатажныя вырабы, збыт добры, дзевяць супрацоўнікаў, ціхі кампаньён, зацятая канкурэнцыя з «Маерам і Сынам», сын Маера ездзіць у чырвоным двухмесным «эсексе» — вось што мне ўдалося даведацца, пакуль мяне запрасіў Блюменталь.

Ён адразу гахнуў з цяжкой артылерыі.

— Малады чалавек, — сказаў ён. — У мяне мала часу. Мінулы раз вы назвалі цану, пра якую вы можаце толькі марыць. Але руку на сэрца — колькі каштуе машына?

— Сем тысяч марак, — адказаў я.

Ён рэзка адвярнуўся ад мяне.

— Тады няма размовы.

— Пан Блюменталь, — сказаў я, — паглядзіце машыну яшчэ раз.

— Няма патрэбы, — перабіў ён мяне. — Я ўжо паглядзеў.

— Можна па-рознаму глядзець, — заявіў я. — Трэба паглядзець дэталёва. Лак высокага гатунку, ад «Фоля і Рурбэка», кошт — 250 марак, шыны новыя, цана 600 марак, ужо 850. Абіўка сядзенняў, тонкі корд…

Ён адмахнуўся. Я пачаў спачатку. Я запрашаў яго паглядзець. Шыкоўны набор інструментаў, выдатны скураны верх, храміраваны радыятар, сучасныя бамперы — шэсцьдзесят марак пара. Я імкнуўся вярнуцца да машыны, як дзіця да маці, угаворваючы Блюменталя спусціцца ўніз. Я ведаў, што зямля надасць мне, як Антэю, новых сіл. Калі ёсць што паказаць, цэны перастаюць выклікаць абстрактны жах.

Але і Блюменталь ведаў, што пісьмовы стол — яго апора. Ён зняў акуляры і ўзяўся за мяне ўсур'ёз. Мы змагаліся, як тыгр з пітонам. Блюменталь быў пітон. Не паспеў я азірнуцца, як ён ужо вытаргаваў у мяне паўтары тысячы марак.

Я спужаўся. Я палез у кішэнь і моцна сціснуў у руцэ Готфрыдаў амулет.

— Пан Блюменталь, — сказаў я, трацячы сілы, — ужо гадзіна дня. Вам, пэўна, пара палуднаваць. — Любой цаной я хацеў вырвацца з памяшкання, дзе цэны раставалі, як снег.

— Я ем толькі ў дзве гадзіны, — заявіў Блюменталь непарушна. — Але ведаеце што? Мы можам зрабіць зараз пробную паездку.

Я з палёгкай уздыхнуў.

— Потым мы яшчэ пагаворым, — дадаў ён. У мяне зноў заняло дыханне.

Мы паехалі да яго дома. На маё здзіўленне, у машыне яго як падмянілі. Ён зычліва расказаў стары, даўно вядомы мне анекдот пра кайзера Франца Ёзэфа. Я адплаціў яму анекдотам пра трамвайнага кандуктара. Ён мне — пра саксонца, які заблудзіў. Я адразу ж — пра саксонскую пару закаханых… Толькі перад домам мы загаварылі зноў сур'ёзна. Ён папрасіў мяне пачакаць і пайшоў па жонку.

— Мой любімы таўстун-«кадзілак», — сказаў я і паляпаў машыну па радыятары. — За гэтымі анекдотамі, напэўна, хаваецца нейкая д'ябальшчына. Але будзь спакойны: мы знойдзем табе прытулак. Ён купіць цябе, будзь упэўнены — калі жыд вяртаецца, то купляе. Калі вяртаецца хрысціянін, то гэта не значыць, што ён купіць. Ён робіць з паўдзесятка пробных паездак, каб зэканоміць на таксі, а потым ён раптам прыпамінае, што яму патрэбна не машына, а абсталяванне для кухні. Не, не, жыды талковыя людзі, яны ведаюць, чаго хочуць. Але я клянуся табе, дарагі таўстун: калі я ўступлю гэтаму непасрэднаму нашчадку ўпартага Юды Макавея яшчэ хоць адну сотню марак, я да скону не вып'ю ні чаркі гарэлкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x